Jul. 2nd, 2007

dzienn: (i'm a real alien -)
(1 дзень да супэрінтэрвію!!!)

Бабруйск гуляе тыдзень. Так удала савецкія войскі ў 1944-м ня вельмі пасьпяшаліся ўзяць Менск пасьля Бабруйску, але й ня вельмі стармазілі - што цяпер ад сьвята аднаго вызваленьня да другога няма калі зрабіць перапынак на працу.:)) Толькі канцэрт на галоўным пляцы тры дні ішоў.
“Машіны времені” на канцэрце не было. Машына часу й так працавала спраўна і паўсюль. Праўда толькі ў адным кірунку – ў СССР-80.

Віншаваньне прадсядацеля:__ "Уважаемые ветераны
Великой Отечественной войны!
Дорогие бобруйчане и гости нашего города!
Наступил большой праздник — 620-летие со дня основания города и 63-я годовщина его освобождения от немецко-фашистских захватчиков. Немало испытаний на прочность и жизнестойкость прошел наш город в различные этапы своей истории: татарские набеги и гнет Речи Посполитой, интервенция панской Польши и оккупация фашистской Германией. Не случайно День города и годовщину его освобождения мы отмечаем как единый праздник. (...)Признанием высокой трудовой активности, большого творческого потенциала бобруйчан стало проведение в городе республиканского фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкі-2006». В разнообразной и насыщенной его программе, начавшейся с церемонии закладки Президентом Республики Беларусь Александром Григорьевичем Лукашенко капсулы с обращением к потомкам в фундамент Ледового дворца, было множество ярких и незабываемых страниц. (...) В разгаре работы по возведению Ледового дворца на 7 000 мест (на месцы крэпасьці), начинается восстановление Бобруйской крепости. ..."


Яшчэ на пад’езьдзе да Бабруйску кіроўца маршруткі ўрубіў касэтнідыск з сьвежымі запісамі рэстаранных гітоў пачатку 1980-х. У песьне нібыта пра Бабруйск-горад на Бярэзіне гучалі малазразумелыя ў гэты час словы “да жинкі”. А потым – “Ня цеплаходзе музыка грала”. (Гэты цеплаход наплываў на мяне яшчэ некалькі разоў за 2 дні.) Пад час сьвяточнага міжнароднага канцэрту (Латвія, Украіна, Кітай, Славакія) нейкая баба візжала “Паклонімся велікім тем гадам”. Увесь цэнтар застаўлены закусонам – і пасьля 21.00 ходзяць парадныя мянты – правяраюць каб не прадавалі запівону.
Бабруйск акрамя чарговага 9 мая сьвяткуе свае, аказваецца, 620 год. Усё правільна – я ж і кажу, што мы ў пачатку 1980-х.


Да жартаў з часам і я прыклаўся.:) Купляю ў суботу квіток на цягнік. “Мне на заўтра на 9.18 да Менску.” (“На 9 чаго?” – яшчэ перапытвае касірка) А калі ўжо працягвае мне квіток, да мяне даходзіць, і я выдаю: “Ой... – у мяне заўтра ў панядзелак пачынаецца.” :)))

А ў панядзелак разам са мной ад’язджала і кітайская дэлегацыя. Студэнты фоткалі чыгунку ўздоўж і ўпоперак – рэйкі, вагоны, сябе на рэйках. А больш – дзьвюх бабруйскізх прыгажунь ;) Так імкнуліся зрабіць найлепшы здымак, што перасталі хавацца. Да гонару – потым падыйшлі да дзяўчын і паказалі, што атрымалася. Яшчэ адзін засьняў і гэты момант ;)) Я пашкадаваў што не было фоціку: атрымаўся б файны флэш-моб – і дзьве кітаянкі былі вельмі прывабныя *)))

Што да сьвята – выратавалі сітуацыю Бі-2. Былі сувязьзю з сучаснасьцю – сьпявалі й старыя бабруйскія песьні, і новыя пост-аўстралійскія. (Быў фаервэрк і вагнямёты на сцэне – амаль як на лясным вясельлі Джокера й Лісы – праўда ўсяго два ;)) )

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 08:39 am
Powered by Dreamwidth Studios