Mar. 23rd, 2007

dzienn: (ja. "default")

25-га,
зь 12-й -
- на Пляцы.


На "ПЛОШЧЫ" трэба быць!

думаў падрыхтаваць сюды шмат доказаў, але падумаў - навошта?!
Я магу іх запраста даць, цэлую гору. А навошта гэта даказваць. (тым больш што мяне чытаюць, думаю, толькі "вменяемые люді")
(І толькі ня трэба казаць, што гэта "трэба кой-каму" ці "ня трэба ні для чаго"!..)
Для кожнага нармальнага чалавека кожнай нармальнай краіны падобнае Сьвята - галоўнае Сьвята (адно з самых галоўных, разам з Раством і ўласным Днём Народзінаў).
Мы ж нармальныя людзі? Мы зьбіраемся жыць у нармальнай краіне?
Калі тыя вырадкі, якія не даюць нам нармальна жыць, будуць рады што мы не пайшлі - трэба ісьці.
І каб калі-небудзь потым, калі нарэшце ўсё будзе добра і нашыя дзеці і ўнукі будуць пытаць нас: "Распавядзі як тады было! А ты што рабіў? І ты на мітынгі хадзіла ?" - нам было што адказаць акрамя "Я заставаўся нармальным чалавекам." Хаця гэта й галоўнае - але да гэтага ёсьць што дадаць.

Больш за тое - ёсьць шмат варыянтаў для тых, хто зь нейкіх прычын усё ж ня пойдзе, "усё-роўна-што-пайсьці". Ад значка й раздачы віншаваньняў да... самі можаце прыдумаць. Зрабіце сабе сьвята! Але раз яно нацыянальнае - зрабіце так каб гэта ўбачылі іншыя.

Рэжым трымаецца не на тых хто яго падтрымлівае.
А на тых хто мог бы яго зрынуць, але ня робіць гэтага.

---
А бпсм хай "жжот". Дакаціліся - лукамол сьвяткуе Дзень Волі! :))) Вось спытаць там у каго - А зь якой нагоды "празьнік"? :))) Няўжо знойдуць што адказаць?! Бо любы варыянт адказу прывядзе да аднаго.. - сёняшняя ўлада ня мае нічога агульнага з гэтым Сьвятам, проста ня мае права да яго дакранацца. І ёй трэба валіць нафіг. (Яна ж супраць таго што сама быццам бы сьвяткуе! >8-О )
І таму гэта добра - хай "сьвяткуюць"! :))

P.S. Разгону ня будзе. Усё будзе мірна. Гэта дакладна.
Page generated Aug. 17th, 2025 10:58 pm
Powered by Dreamwidth Studios