вяртаемся да тэмы Крыму!
Mar. 6th, 2007 08:54 pmПасьля ўладкаваньня на базе сьведкаў Еговы ;) Балаклава пачала падабацца.
Як жа тут не спадабаецца! Адкрытага мора ня бачна – дык не лянуйся, на гору падыміся. А пакуль на яе лезеш, за сьпіной утульная бухта раскрываецца ва ўсёй красе.

І сама ж гара – ня толькі камні, але й каменныя вежы старажытныя!
А зь вяршыні адкрываецца М О Р А ! ! ! ! ! ! !


Ад такой карціны жыцьцё робіцца цудоўным ня толькі ў мяне,( і нават настолькі: :) )
Заплывы па ваколіцах Балаклавы - відавочна лепшае што ў ёй ёсьць!..