Калі хто яшчэ ня ў курсе, Paris, Je t'aime - фільм з 20 кароткіх фільмаў розных рэжысэраў. Аб'яднаных месцам дзеяньня і тэмай. Любоўнай.
Паглядзець варта.
Гісторый хопіць на любыя густы. Некаторыя прасьцей, некаторыя шыкоўней - але ўсё разам глядзіцца прыемна. Ды й па частках. Калі выкінуць адтуль 2 фільміка - пайду яшчэ раз. (але гэта маё прыватнае, пра якасьць не гаворыць.)
Зьнята вельмі добра. (Рэжысэры - і сусьветныя знакамітасьці, і першы раз чую - але якасьць, моц успрыйманьня ад імён не залежыць.)
Карацей, паглядзець варта. А там і пагаворым.
Ідзе ў менскім Доме Кіно штодня да 18.02, а 19-й. Прыходзіць за квіткамі ў апошні момант не рэкамэндуецца. :)
Да - любоў, каханьне бывае вельмі розным...