Дзіцячы дом...
Feb. 4th, 2007 10:03 pmздаецца, сёньня мы сапраўды зрабілі вельмі добрую і важную справу...
а не драбязу, ня проста так "паскакалі", цукерак прывезьлі...
Так, некаторыя дзеці так і засталіся сядзець зашуганыя, але ж многія сталі вельмі вясёлыя... - шчасьлівыя?..
Дзеці вельмі прасілі прыехаць яшчэ. Зразумела, чаго ж яшчэ было чакаць... Але яны па-разумнаму папрасілі, па-рэальнаму - прыязджайце летам.
(дзеці наогул разумнейшыя, чым, здаецца, пра іх думаюць выхавацелькі.., дый мы мабыць, зь першага позірку..)
Трэба Абавязкова прыехаць.
P.S. Мне-такі "пашанцавала"... Напэўна, я ў сваім прыкідзе быў ім файнай цацкай... - больш падобны на цацку, на клоуна, на сябра. ...
Ніхто ня кідаўся на шыю з крыкам: "Тата, забяры мяне адсюль!"...