Jan. 2nd, 2007

dzienn: (Default)

Перад самымі Калядамі атрымаў нечаканую прапанову радыкальна зьмяніць працу - і месца, і стыль. Усё Раство думаў-разважаў - і стромна, і карціць. Але насамрэч пагадзіўся практычна адразу :) Але мяне не адпусьцілі з гэтай, нават на палову стаўкі. Перад самым НГ сустрэліся й дамовіліся - пакуль іду на новую на палову, а там, калі ўзаемна спадабаецца, будуць афіцыйна прасіць мяне адпусьціць.

Знайшлася "прапажа"... 3 месяцы, як "ужо хутка вяртаюся" - і вось нарэшце... Добра, што ўсё добра! *)

У перадапошні дзень пачыніў лямпу (хаця было даволі складана: бо калі разьбіраў, усё развалілася - і прыйшлося прыдумваць прынцып дзеяньня нанова :)). Дробязь, але прыемна;
правёў-наладзіў у хаце інтэрнэт (!);
арганізаваў важныя здымкі;
выпусьціў у сьвет доўгачаканую (прынамсі мной) гульню (www.cx.by/games/207).
У апошні дзень ліквідаваў наступствы праводкі інтэрнэту ;)

Падрыхтаваўся да сустрэчы Новага году па украінску. Паездка ў Крым узгадваецца як лепшае што было ў 2006, на стале крымскія віна й шампанскае, па тэлеку ўкраінскія каналы... Карацей - я да яе з усёй любоўю, а яна мне... за хвіліну да НГ з той бутэлкі ружовага ігрыстага Саюз Віктану - ды па ўсёй хаце! На цюль, на столь, на сьцены й калёнкі, на майку і кашулю, на цацкі і коўдры... Ружовым!!!
Спакойна! Без гістэрыкі! Ціпа, увесь год будзем купацца ў шампанскім...:)

Першага патэлефанаваў стары сябра, які перад гэтым паўтары гады быў у самаігноры. І як нічога не было, як стары добры сябра: "Привет, дружище! С Новым годом!" На падобныя рэчы я добры. Захацеў вярнуцца - калі ласка! Гэта падарунак.

А вечар 1.01 правёў у нечаканай кампашцы - і вельмі прыемнай! (зь пераможцамі маёй гульні і гераіняй аднаго з заданьняў :) ) Гэта было супэр!!!

Вынік - Новы Год удаўся!

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 15th, 2025 01:22 am
Powered by Dreamwidth Studios