2006-11-15

dzienn: (Default)
2006-11-15 10:37 pm

(no subject)

Заўсёды вылучаўся сяброўствам з вахцёрамі. Вось і цяпер у інтэрнаце яны ўсе мяне ведаюць, вітаюцца, здалёк крычаць "Вам газэта" ці "Не, ня піша ніхто." А тут яшчэ такое..:

8.20. Толькі б дасыпаць. Асьцярожны стук у дзьверы. Суседзі адчыняюць - там вахцёр па маю душу. Бачыць маю заспаную незадаволеную рожу, рассыпаецца ў выбачэньнях, працягвае паперку з тэлефонамі і загаворшыцкі шапоча:
"Званілі, насколько я понял, із комітета госбезопасності, і очень просілі срочно перезвоніть" ... !
No comments, праўда? :-D

(гэта быў аддзел бясьпекі Беларусбанку)