(no subject)
Nov. 8th, 2006 05:39 pmУкраіна вясёлая. Ці, хутчэй, забаўная. Адначасова й аднамясцова ўкраінская й савецкая, эўрапейская й расейская. У глыбіні Крыму яшчэ й татарская. У Севастопалі суседзяць плякаты “Мы имеем право на русский язык” і “С Днём Независимости, дорогие севастопольцы!” Севастопалю цяжка не заставацца прарасейскім горадам – мала за тое, што гісторыя ў яго чыста расейская, дык дагэтуль расейскі флот корміць болей чым турысты. Але знайсьці сьляды палітыкі цяжка. Народ над гэтым асоба ня парыцца (за выключэньнем часу выбараў). Больш цікавяць кошты на маршруткі – у Сэвастопалі яны большыя, чым ў Еўпаторыі (кошты ;) ).
Дарэчы, як жа ўсё ж па беларуску правільна – Эўпаторыя ці Еўпаторыя?.. <lj-cut> Здавалася б, усё проста – у беларускай схільнасьць да арыгіналаў. Па украінску Євпаторія – значыць, па беларуску Еўпаторыя? Але назва -та грэцкая. Тады можа Эўпаторыя? Лацінскае напісаньне Evpatoria нічога не дае, хаця й крыху штурхае ў бок “Э” (зірніце, што прапануе Word замест гэтага слова). </lj-cut>
А маршруткі, дарэчы, па ўкраінску, ці па крымску – "топікі". :) А баклажаны – “сіненькіе”.
Пад Севастопалем кошты на жытло ледзь не забілі. <lj-cut> У Е/Эўпаторыі 5 зялёных было замнога, тут, яшчэ далёка не ў курортным мястэчку – ад 15! Ну й што што за пакой, а не з чалавека. Дарэмна абегаў усю набярэжную – здаюць жытло 3 чалавекі, зь іх адзін мужык на мапедзе: рэклямку заўважыць можна – але ён ужо міма праляцела і ага... Экскурсаводы далі 2 тэлефоны, хто яшчэ можа здаваць – адзін нумар адлучаны за няўплату :) , другі – “15” і “ищите...”. Думаў, выйду з пошты ў канец абламаны, але не пасьпеў – на лаўцы ўжо намалявалася бабка, для якой 4 баксы ў самы раз, асабліва ад гасьцей зь Беларусі :)) Падумаеш, жыве не каля набярэжнай (зато каля рынку), а яшчэ 20 хвілін чапаць – усё роўна з таго берагу да бліжэйшага пляжу 2 гадзіны па гарам :)))
Каб прытуліць дарагіх беларускіх гасьцей бабулька перасялілася на балкон – бо ў яшчэ адным пакоі жыў пастар ейнай царквы... Толькі-толькі з эўпатарыйскай гаспадыняй мелі бяседу пра розьніцу між канфэсіямі ды сэктамі (“Католікі – яны ж тожа хрысьціяне. А вось егавісты ўсякія – гэта сэкты страшныя!”) – а тут гаспадыня – сьведка Еговы! 8))) І ні разу ня страшная :). Ставілася вельмі добра, размаўляла заўсёды ветліва й крыху вінавата (можа што не падабаецца?..), частавала гарбатай, грэла ваду, была проста шакавана, калі я заплаціў за 3 дні наперад, і за апошнюю ноч узяла палову кошту: “Ну сколько дадіте, всё хорошо...” І ў сваю веру перахрэшчваць не зьбіралася, пару разоў толькі распавяла ненавязьлівыя лекцыі на тэму “хто мы такія й як жывем”. У выніку ўсе засталіся задаволеныя. Што й патрабавалася.
</lj-cut>
Раней можна было б спыніцца ў самім Севастопалі за бясплатна – у мяне там родзічы. Але мала за тое што дзед апошнія гады вельмі хворы, дык цяпер і внучка замуж выйшла, пакуль у бабулі-дзядулі кантуюцца. У госьці завітаў – і зрабіў галоўнае з таго што зьбіраўся зрабіць у адпачынку. Падзячыў дзеду за тое, што я цяпер шмат у чым такі, які я ёсьць. Дзед размаўляць ужо ня можа – але мяне зразумеў. І я яго. Як і 16 год таму.
Ну добра, паплылі!