(no subject)
Oct. 29th, 2006 06:32 pmУ суседскага малога цяпер новая мянушка. :))
Ён надта любіць раўсьці, ва ўсіх сэнсах. І калі яму весела, і калі нешта ня ў нос. На весь інтэрнат. Асабліва раньнім ранкам.
Сёньня, ужо дзякуй богу далёка ня ранкам, вярнуліся яны з вуліцы. Не пасьпеў яшчэ з калыскі зьлезьці, а ўжо зайшоўся ў гістэрыцы. >:[
Адчыняю нагой дзьверы й гляджу на яго. Моўчкі. Спакойна. Нават значак чышчу-прадуваю адначасова. І гляджу... Малой заткнуўся імгненна й застыў з разяўленым ротам. Я сабе нібыта значак чышчу, куртку папраўляю... – ён “вісіць”. Утаропіўся (якое файнае для гэтай сітуацыі слова!) на мяне – і ажна сьлюні застылі :-D
Маманя скарысталася добрай нагодай, каб заташчыць малога мыцца: “Зараз дзядзя наругаецца, ты яму яшчэ раніцай спаць не даваў. Пойдзем у ванную, схаваемся ад дзядзі!” Што там ванная – з малога ўжо можна было вяроўкі віць, натуральна! 8-D
Пытаньне: якая цяпер мянушка ў малога? ;)