Sep. 25th, 2006

dzienn: (Default)

Паездку ў Крым вельмi ўжо хацелася запiсаць – таму гэты ЖЖ i паўстаў. (шкада што ў рэальным часе не ўдалося падзеi-ўражаньнi апiсваць..) Надалей, спадзяюся, справа не заглохне, будзе яшчэ чаго цiкавага занатаваць, будзе й жаданьне..;)
А пакуль – паехалi!

Цягнік Менск – Эўпаторыя – гэта штосьці… Ледзьве паўзе ад самага пачатку, туалет адзін, вада на гарбату зьявілася пасьля Гомелю (ці Чарнігаву?!), проста пітной так і не было, і ўжо на момант старту бітком набіты сьметнік урачыста ўзвышаўся на сваёй скрыні, засланяючы вакно.
Дзеўка-правадніца пры гэтым толькі дадавала псіхозу ў сітуацыю, завадзілася з кожнага пытаньня пасажыраў. А магла б і супакоіць нэрвы, абярнуць у жарт – дзякуючы ўзросту, лёгка. Тым больш не яна ж, відавочна, у тых праблемах вінаватая. Акрамя сьметніцы…
Мяжу праехалі надзіва спакойна, і туды й назад, і нават беларускія памежнікі былі сама культура й дабразычлівасьць. Ці яны толькі на заходняй мяжы зьверы быдлячыя? {а для каго тады гатэль “Эўропа”?}
“Дніпропетровськ, сука, гіганцкі!” :)) А вакзалу й не заўважыў. Стаіць нейкая шэрая сьценка зь дзьвярыма збоку, відавочна далёка ня ў цэнтры – 5 хвілін пастаяла, й праехалі, як не было. Зато Дняпро праязджаеш доўга й ня раз – прам “мора пачалося”! А галоўным уражаньнем ад места далёкіх родзічаў стаў багамол, што невядома як забраўся быў у вагон. Люблю я гэтую істоту, паўмістычнай любоўю, хоць школа багамола й ня мой стыль.
А вось за Запоріжжем сапраўды “мора”. Гадзіну едзеш па самым беразе, а іншага ня бачыш. Часам толькі, для большай сур’ёзнасьці карціны, недзе ў дымцы далягляду выспы розныя відны. Супэр! 
А аднастайнасьць пэйзажу разбавіла зноў жа правадніца – зборам подпісаў пад тлумачальным допісам пасажыраў пра тое што яны (мы) не куплялі гарбату бо забясьпечаныя сваёй. {І выдзяляць ня трэба, і так страшна ;)}
Перад тым як дабярэмся да мора, трэба ўзгадаць, што на кожнай станцыі быў адін і той жа банк – і паўсюль не працаваў. А інкасатар гэтага банку скіраваў мяне – даволі настойліва, каб я не перадумаў – да таксыста-валютчыка…

Крэпасьць сустрэла хмарамi. Нiфiга сабе адпачынак на поўднi! :Р На паўднёвым беразе – Паўночнага Ледавiтага :)))
А вада – цёплая-цёплая.
Было яшчэ паўгадзiны стаяньня ў Саках. Строга па раскладу – прапускалi цягнiк з Эўпаторыi на Маскву. Але ж за гэты час маглi б самi да Эўпаторыi дабрацца!.. Каб ня думка, што на гэтым самым вакзале калiсьцi бацька час бавiў, зусiм сумна было б.

Крым – краiна катоў i сабак!! :)))

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 28th, 2025 05:23 am
Powered by Dreamwidth Studios