dzienn: (падыходзь-налятай! :)))


Кароткі зьмест папярэдняй сэрыі:
Па Бабруйску й Менску, па сьпісам удзельнікаў інтэлектуальных гульняў, пракаціліся "лісты шчасьця" ад "НОВого ФОРМАТа ОТДЫХА И РАЗВЛЕЧЕНИЙ! ВЫ ИСПЫТАЕТЕ АЗАРТ КОМАНДНОЙ ИГРЫ!" — па апісалаву 100% клон Мазгабойні (як самай простай па фармту віктарыны), ну мо 90%, праўда ў прыватнай перапісцы оргі расказваюць пра кучу адметнасьцяў.
Першая шыкоўная рэклямная цытата: "представительство набирающей обороты в г. Москве КВИЗ-ВИКТОРИНЫ "МОЗГОВОЙ ШТУРМ", которая очень положительно зарекомендовала себя среди тех, кто принимал участие на первоначальных этапах." Ужо дастаткова каб плюнуць ці хаця б насьцярожыцца, асабліва мэтавай аўдыторыі, дзе не тупыя ж сабраліся :) "Опросник с вопросами", ага, невядома калі й якія абароты на колькіх первоначальных этапах, ніводнай спасылкі на Маскву. Але гучна заяўляюць што ў гульні "ДВА ПРЕДСТАВИТЕЛЬСТВА" ужо папраўлена на "НЕСКОЛЬКо ФИЛИАЛОВ".
Менск і Бабруйск. У Маскоўскай гульні філіялы ў Менску і Бабруйску. Усё. Хай сабе оргі выхадцы зь Беларусі - але ўсё. Ну Бабруйск сталіца сьвету зразумела а чым Менск круцей за Піцер :)
Асноўнай і адзінай фоткай вісіць канфэрэнцыя нейкіх сеткавых маркетолагаў у невядомай пампезнай залі)
Ня буду тут расказваць пра ачэшуіцельные зьвесткі пра оргаў, што на іхных старонках вісяць :) Пяройдзем да сёняшніх навінак, якія мяне дабілі на напісаньне гэтага паста.

Цытата зь менскай групы:
Многие из Вас открыто заявили о своих намерениях, принять участие в первых играх КВИЗ-ВИКТОРИНЫ "МОЗГОВОЙ ШТУРМ" в г. Минске! (...) Мы, с нетерпением, ждём нашей первой встречи с Вами!
Гэта не выпадковыя глюкі, гэткім дзіўным рюзкім языком напісаны ледзь ня кожны запіс.
Вы пойдзеце да такіх оргаў на інтэлектуальную гульню? :)

Ну фінальны цьвік праграмы:
Нічога ж дзіўнага ў адсутнасьці спасылак на маскоўскую групу.
Бо па ёй бачна што колькасьць первоначальных этапов раўна 0. ) Нават анонсаў будучай гульні яшчэ няма :) А ўлічваючы што ў Маскве як было 93 удзельніка так і засталося, у Менску ўжо 114, а ў Бабруйску ўчора было 16 (зь іх 6 оргаў) а сёньня ўжо 36 — "маскоўская франшыза" рызыкуе стаць бабруйскай ;)


Не пішу гэта ЎКантакце каб не забіваць іх раней часу. А раптам пры ўсім дурацкім сьмешна-пампезным падыходзе ў іх нешта атрымаецца? Супраць разумнай канкурэнцыі нічога ня маю. Дый канкурэнцыі ня бачу.
Ну і ў оргах там бабруйскія мазгабойцы :) — ну хай паспрабуюць хлопцы што зрабіць раз даўно не гуляюць)
:)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 18th, 2017 07:12 am
Powered by Dreamwidth Studios