May. 27th, 2015

dzienn: (orangetime)


проста дыялёг:
- У вас дзяўчынка?
- Дзяўчынка.
- У нас маленькая яшчэ, хутка 5 месяцаў.
- І нам вось ужо 5 месяцаў! )
- Ну ладна, Дзіна, ідзем..
- ААА!!!!)))

выпадак на "сабачай паляне":
- Дзінка, давай гуляць. ... Дзі-іна, ну што ты хочаш? ... Дзіна, Дзіначка, сябры твае ідуць! ... Дзіна, пакаж вочкі. ... Дзінуля, лапачка, хадзем дадому!
- Ой, я ўвесь час думаю што Вы да мяне зьвяртаецеся - мяне Дзіна клічуць.

гісторыйка вакол Дзінкі:
На лаўцы гутараць бабулька-амаль што "одуванчік" й мужык-пьянчужка. Ну, выпімшы, але відавочна ня першы раз, і без заўважных перапынкаў. Бабулька: "... і ён ад**ячыў!" "Ага, адх**чыў", - вяла пагаджаецца пьянтос. Калі мы падыйшлі бліжэй, цікавіцца Дзінкай.
- Ой, дзяўчынка, дык я зараз сваю выведу!
Зьбегаў вывеў. Дарослую круглую яноціху ) (нейкі шпам-бум-шпіц) Зайшла размова пр тое што сабакі бывае розную фігню ў рот ташчаць.
- Не прыбіраюць жа за сабой, нават ступіць бывае няма дзе, тым больш сабака на кожным кроку сваё й чужое знаходзіць, - пачынаю сваю мягкую прапаганду. - Я вунь хоць спецпрыстасон з пакетамі з сабой нашу, хоць за сваёй прыбраць.
- І я пастаянна прыбіраю! - загаманіў пьянтос. - Вядома ж, а як жа! Во пакет з сабой пастаянна нашу! - І такі да, паказвае заціснуты ў кулаку пакецік.

Дзе толькі культуру не сустрэнеш...)



А Дзінцы ўжо шэсьць )

Page generated Nov. 14th, 2025 02:56 am
Powered by Dreamwidth Studios