2014-01-21

dzienn: (there is Always Hope)
2014-01-21 10:26 pm

(no subject)


На гэткай маразюцы нават у крутых бабруйскіх рэйнджэраў могуць адвальвацца пальцы.
Калі яны трымаюць рукамі ў тонкіх пальчатках маленькую камэру.
Бо тоўстыя пальчаткі не пралезуць, а камэра сама імгненна робіцца лядышкай, а ты ж яе не на плячы носіш, а як раз пальцамі трымаеш. сэрца на далоні блін...

Таму двойчы заходзілі ў адну з крамаў, каб склеіць пальцы назад.
Другі раз прадавачкі (мо там і іхняя загадчыца была, ня ведаю) пацікавіліся што мы тут у іхным Гатаве здымаем. Пару словаў, у тым ліку і нашае "небясьпечнае пытаньне": "Ці вінаваты народ у тым што так жыве?" — і, ня чуў што нам на гэта адказалі...

Нам велізарныя кубкі з гарачэннай гарбатай прынесьлі.
Вядома ж проста так, што вы! Каб пагрэліся людзі.