Entry tags:
Сыход у горы - 1. Узьнік гораду ІФ
Прыехаў у Івано-Франківськ - і адразу всё стало вокруг голубым і зелёным.

Ехаў я без абратных квіткоў. Бо ня ведаў калі/ці вярнусь. Даехаў да першага пункту, паглядзеў на вакзале расклад, падумаў мазгамі - і ўзяў квіткі назад, але каб ехаць са Львову.
Мой прыватны мабільны апэратар-кансультант даведаўся й перадаў мне як у ІФ знайсьці турыстычную краму (бо інакш дзе ж я спальнік вазьму, а безь яго аднаму мабыць ніяк). Усё проста - з вакзалу маршрутка 32, 10 хвілін да пэўнага адрасу й там пэўная крама. Выйшаў з вакзалу, убачыў 32гі бусік, сеў, паехаў. І тут ідзе Такая Гарная Дівчына з вОООоось тАААакімі вачыма вялікімі вылупленымі, што на майцы намаляваныя... "Хадзем у Карпаты!" І села й едзе са мной. Села праўда цнатліва ззаду на вольныя месцы.
Едзем, едзем, і пытаюся ў водія калі выхадзіць. А ён робіць вочы як на той майцы на той дзеўцы і кажа што я зусім не туды еду. І пасажыры сталі наперабой расказваць што мне абсалютна ў супрацьлеглы бок ехаць. Мдзя, вось вам і прыехаў па наводцы. Хто ж мог падумаць што ў іх вакзал не канцавы прапынак, хоць і стаяў на ім бусік нямала, і ўдакладненьня пра тое не было. Але я тады яшчэ не прыдаў гэтаму значэньня...
( Узьнік гораду ІФ. )
карцінкі у асноўным ёсьць спасылкамі на сябе вялікіх (1200х900, манастырскія, што 16:9, большыя)
перевод как обычно основного наведением
ну и как обычно есть что-то одно выдуманное ;)