Entry tags:
СХ як сельская гаспадарка)..
У юнацтве першая цікавасьць да "фазэнды" хутка прайшла. У маладосьці на фазэнду трэба было цягнуць. У сталасьці працавала толькі праграма "трэба дапамагчы маці-бабуле".
У праграме на будучыню было толькі "хай будзе" й "што-небудзь раз-пораз па мінімуму".
А цяпер - рэзка "гэта ўсё маё і гэта ўсё мне трэба" (с).
Ну непарадак жа - градкі клубнікі зарасьлі нейкай фігнёй. І тры дні запар езжу й дзёргаю заразу. Нешта канюшына-абразнае нарасло і ўсё пакрыла.. (для рускіх фрэндов можно было б і перевесті "канюшыну" в "клевер", но зачем - і там же слышалі "Касіў Ясь канюшыну") - значіт не коня а траву ) )
З дапамогай суседкі (яна ж былая жонка дзядзькі) насадзілі шчэ трохі чаго, кабачкоў абавязковых, бо традыцыйная сямейная страва (блюдо, продукт).
Працы на фазэндзе рэзка стала шмат - і хочацца ж займацца!
Акрамя традыцыяналізму - гаспадарлівасьць (хозяйственность)завялася?
P.S.: А ў мяне клубнікі ўжо валам ! Ням!