Jul. 4th, 2011

dzienn: (BLR)

/некаторыя за мяне турбуюцца, дый проста яно таго варта/

Як бачыце, на свабодзе. Хаця быў і нарываўся паводзіў сабе як свабодны чалавек) Як сказала адна дзяўчына, заўважыўшы што на мне за майка (ну не заўважыць было й немагчыма :) ) -
- Не, не палімся ;)

Тэлефон зноў сеў, маіх фотак ня будзе - дый навошта. Там былі Паша -Стрэнджэр, там Тоха-бай Матолька, там куча прэсы.

Проста караценькія пару замалёвак пэрсанальных:



- Молодые люди, освободите, перейдите туда, здесь запрещено находиться (група таварышчаў у трэніках і кепках, з навушнікам у вухе)
- Кем запрещено, почему запрещено? (мужык у чорным пінжаку й бел-чырвонай майцы, з навушнікам у вухе. і яшчэ некалькі нармальных людзей)
- Мы с милиции, у нас здесь спецмероприятие проходит, разве вы не видите?
- Ну во первых я не віжу што вы с міліціі.
- эммм...
- У мяне вон тожа штука ў вухе, і што?
- То есть Вы не верите, вам показать, да?.. (той што прадстаўляе групу таварышаў у трэніках, з самым чалавечым тварам і культурным, як бачыце, лексіконам, лезе ў кішэню і такі дастае пасьведчаньне.
І праўда! у іх (для падобных выпадкаў) новыя пасьведчаньні! - што мент, што гэты самы - бачна, а ІМЯ - НЯМА! на абаротным баку дробным почыркам ў кутку задам наперад у ультрафіялеце.
Во мегапрыкол, праўда ж - яны самі афіцыйна для сабе прызнаюць што ім сорамна!!!
ладна, працягваем):
- Ну міліцыя. Але ж я тут сястру чакаю, дамовіліся на гэтым месцы сустрэцца. Рэальна.
- Ну отойдите в сторонку, ей скажете - сейчас у всех телефоны.
- Так у мяне тэлефон сеў! Рэальна! :)
- В переходе розетка есть, в туалете - там можно зарядиться.
*Во дык Дзякуй! Мая міліцыя - памочнік людзям! :)))* (запомніў)
Не спытаў праўда: зараднікі там таксама выдаюць? :)

Але ж уваходы-выхады зь пераходу на сьвет божы перакрылі - каб сястрычка не згубілася, прыйшлося спусьціцца ў пераход. Пастаялі там ля самых прыступак пару хвілін - ззаду тупат. Уся тая шобла гопнікаў (чалавек 20) рванула на той бок вуліцы. Тут ужо ўсё свабодна. Ля вакзалу, відаць, "спецмеропріятіе" рэзка скончылася :)

---
Бачна што пачаліся затрыманьні й наогул заваруха на тым баку - карэспандэнты рвуцца прам праз дарогу бегчы - але тут гаёвы стаіць, не пушчае парушаць ПДД.
Толькі адвярнуўся - уся куча прэсы рванула праз дарогу :)

Празь некалькі хвілін з боку заварухі сюды перабягае нейкая жанчына досыць сталага веку. Гаёвы й да яе дачапіўся, праўда хутка адпусьціў.

Яшчэ праз пару хвілін шобла гопнікаў вяртаецца. Праз праезджую частку напрасткі. Гаёвы маша машынам каб сталі і прапусьцілі.
Машыны сігналяць прама яму й гопнікам ў твар.

---
Увечары заходжу ў мэтро далёка ад месца мінулых падзей. Сумка ў мяне ўжо патаўсьцела, так што вядома што амапавец-ці-хто-ён-там зь мінашукальнікам мяне спыніў: "Откройте сумку пожалуйста".
Ну раскрыў. Памацаў ён там шмоткі, паводзіў сваёй палкай - нічога няма.
- У Вас документы какіе-нібудь есть?
Нешта новенькае... Я мог бы сказаць што мабыць няма, можа пашпарту і сапраўды з сабой не было - ну парыўся б ён у сумцы болей, пофіг, не сьпяшаюся...
Але я дастаю з кішэні працоўнае пасьведчаньне і паказваю (ужо лыбу даўлю, ага)
Мент курыць пасьведчаньне, падымае вочы мне ў раён трохі вышэй за жывот, зноў курыць пасьведчаньне...
Бачна што афігевае ня хіла :) А я проста прусь і лыбу не хаваю - Ага! ;)
Вяртае корачку й разыходзімся.


---
А, да - ля вакзалу яшчэ бабка старая была. Касьцярыла мянтоў на чым сьвет стаіць
- Я захацела і сюда прішла, чево ані мне тут указывают... Меня гасударства абакрала - хай бы мяне ўзялі, я б ім там расказала ўсё што пра іх думаю...
Што ж яны тварят-та! Эта ж наші деті!, а оні на ніх...
Пусть бы попробывал меня піхнуть - я б ему зонцікам!

Аплядысьменты.

P.S. Сустракаю на вакзале яшчэ ў пераходзе яшчэ адну знаёмую, яшчэ адну са СХваткі (былі СХватчыкі Лівэрпульцы, ЗБСаўцы і аж ня памятаю адкуль знаёмыя). Закрывае твар, чыхае. Жартам кажу: Не пужай народ што нібыта газам травілі!
Праз хвіліну цягне чыхаць самога. ну пераход - сквазьняк мабыць.
Выходзім наверх - абганяе мужык і пастаянна чыхае. Падыходзіць дзяўчына, пытаецца:
- Што, газ распылілі? Чего все чіхают?
- Да не, кажысь.
- А, это новая акція - теперь не хлопать а чіхать.
Пасьмяяліся.

А аказалася што газам такі травілі...
*** - можа й не менты травілі, а іх, у парадку самаабароны. ну так і правільна.

/пра аплядысьменты і мянтоў зноў жжот Растаеў /

ШОС

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 18th, 2017 07:16 am
Powered by Dreamwidth Studios