2009-01-10

dzienn: (I'm a real alien)
2009-01-10 08:00 pm
Entry tags:

cx+jubilej



Cёньня мая адкрытка.
што тычыцца каго заўгодна, акрамя..

З аднаго боку традыцыйная ўжо калядна-навагодняя, але чаму сёньня?
Ня толькi таму што перад НГ было куча справаў ды iншая адкрытка. А яшчэ так файна супала, што першая гульнявая субота пасьля НГ - як раз 10.01.

Бо роўна 5 год таму я

- выцягваў машыну з кювету,
- бiўся халоднай зброей,
-
бег па начным засьнежаным лесе,
- падстралiў дракона зь першай стралы,
- iмгненна раскурыў Камэлёт i Скарыну на Скарыны,
- заняў трэцяе месца :)

-- i ўсё гэта было ў першы для мяне раз :)

(што найперш тычыцца тых хто "акрамя"..)

Так што калi хто мучаецца ад аднаго ўзгадваньня дзенаўскiх заданьняў - скажыце дзякуй гэтаму дню ;p
Калi хто знаходзiць там шмат цiкавага й прыемнага - тым больш :)