2008-01-02

dzienn: (Default)
2008-01-02 06:46 pm

А намедні ... чуть не выдумал стішок ...



Раніцай Новага году
Так хочацца новага шчасьця.
Цябе ж з малалецтва вучылі
Загадываць процьму жаданьняў,
Плюс магія дат уплывае.
Хаця ты ўжо вырас і знаеш,
Што збудзецца добра як трошкі.
Але ўсё ж чагосьці чакаеш.

Раніцай Новага году
У вакно ты глядзіш задуменна,
А там – мандарыны на сьнезе
Чакаюць аўтобус, напэўна.

Раніцай Новага году,
Якая ў абед пачалася,
На вуліцы ўсё незвычайна –
Бо проста няма там нікога.
У сонных дамох падарункі
Шукаюць пад елкай малыя,
Ня чутна ТВ і машынаў,
І сьнегу пападаць ляніва.

Раніцай Новага году
Спраў новых не пачынаюць.
Адны мандарыны на сьнезе
З дарог год мінулы зьмятаюць.


1.01.2008