2007-07-22

dzienn: (to ja!)
2007-07-22 02:45 am

Людзі - 2


Раздаю падзякі! :) (бо ёсьць за што)
Ды й проста радуюся жыцьцю. Людзям.

Па-першае: Хачу заявіць што [livejournal.com profile] rhawk файны хлопец!!
Знайшоў не малую кучу часу, разабраўся з хваробамі майго кампутару, падлячыў, і прыстасон новы прынес. Цяпер ў мяне нарэшце ўсё працуе! й я магу пісаць падобнае сярод ночы ;)
ДЗЯКУЙ!!!

А яшчэ на тэму "СХватка руліць!": Першы раз пабачыў хлапца, ён з нашымі ў Крым на гульню едзе. Зайшла размова пра тое што я не змагу паехаць (згубіў пашпарт, пакуль там яшчэ новы зробяць..:(( ) "Дык ты хочаш ехаць?" - "... !" - "Зробім табе пашпарт! За пару дзён!" - ...?!... - "І квіткі на цягнік зробім!" :)))
І што вы думаеце - нейкі Лявонавіч зь міністэрства званіў такі ў пашпартны стол і настойліва рэкамэндаваў аказаць усялякую падтрымку Н.Д.В., мне то біш ;) І яго паслухалі - а як жа ;)
(нажаль, вельмі хутка ўсё роўна не атрымаецца, бо шчэ паперы з Бабруйску патрэбныя, але...) - Андрэй Ермакоў - рэспэкт табе! Дзякуй!

І яшчэ...: Вось захочацца вам соку сярод ночы - што рабіць? ...;)
хай-сабе-няшчадна-"палюся" - Так вось і разьвіртуаліліся мы з [livejournal.com profile] elfik! ;)))
Ага - толькі што!!! ;))))))))))))))
Было вельмі прыемна! Дзякуй! *)