dzienn: (BLR)

У Бабруйску ўжо за гарвыканкамам сабралося ля дзесятка мянтоўскіх машын,
у тым ліку вайсковы грузавік з малалетнімі мянтамі ў форме.



ШОС!

PS1: 19:05 -- пляц ачэплены, перакрыта вуліца Пушкіна што йдзе празь яго, мянтоў валам, нават у дварах бродзяць.
Пасыгналілі кардонам.



Калі не вярнусь да 21 - лічыце мяне антыфашыстам.

PS2: 19:16 -- Мянты пасадзілі ў машыну фотакора.
Народу шмат. Некаторыя і ўпраўду гуляюць) праўда ўва аўторак чамусьці гуляла значна менш ;)



PS3: 19:50 -- мянты чагосьці спынілі машыну доўга з хлопцам разьбіраліся. Адпусьцілі.
Гэта пры тым што пераходзіць вуліцу ў непатрэбным месцы можна спакойна проста ў іх пад носам.
Фотакор сядзіць без "аховы" замкнёны ў варанку.



PS4: 20:30 -- калі гэта каго цікавіць я на волі. Як і, думаю, усе. Нават таго фотакора ўжо мусілі адпусьціць. Але гадзіну ён прасядзеў у варанку нізашто ніпрашто - гэткі адказ на зварот журналістаў да шэфаў МУС і пракуратуры "якога па якому праву нас затрымліваюць?"

А так у Бабруйску серада прайшла шматлюдна, шматментна але спакойна.
Разьвітаўшыся з мужыкамі пахлопаў ім :)
А калі ехаў назад міма мусарні - пасігналіў ім "Жыве Беларусь!" Аказалася што аўтобус што ехаў за мной таксама міма такі быў мянтоўскім... 2 км лёгкіх нэрваў - і разьехаліся.

PS5: 20:50 -- Прыходжу да хаты ўключаю тэлік - па бабруйскім "Скіфе" у кадры 2 мянта на падлозе ляжаць зьвязаныя :)))


пра тое ж

Date: 2011-07-19 11:54 am (UTC)From: [identity profile] svietapohliad.livejournal.com
"И ходят оккупанты в мой зоомагазин"... Што за жахі робяцца ў Бабруйску. Была там 1--3 ліпеня (пт-нядз., а сераду, на жаль, не застала). Як раз там праходзіў міжнар. фест. "Венок дружбы". Мянты сустракаліся зрэдку, адзінкава)).

Панаехала гасцей з іншаземных валасцей, народу процьма ў стракатых нац. касцюмах.
Выходжу на Сацыялку. І трэба ж -- ідзе ўкраін. дэлегацыя, чалавек 5 пад жоўта-блакітным сцягам. І я (хахол па крыві, беларус па астатнім)) неяк арганічна за імі апынілася (выпадкова, клянуся!).

Прахожыя ім, хахлам, крычаць: "Жыве Украіна!"
І тут у мяне вырываецца ўголас крык душы: "І жыве Беларусь!".
Дробязь, а прыемна)))

Re: пра тое ж

Date: 2011-07-19 12:53 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
ай малайца :)

Re: пра тое ж

Date: 2011-07-19 12:57 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
шо робіцца, шо робіцца...
гэта ты 6га не была...

дык у нэце знойдзеш
Page generated Oct. 18th, 2017 07:13 am
Powered by Dreamwidth Studios