dzienn: (I'm a real alien)

Ну што, паважаныя "схаваныя самазабойцы"(с) са "стремлением к смерти" (с) -
выказваемся.
Пра дзяржрэгуляваньне. Пра мяжу адказнасьцi арганiзатараў. Пра ўласныя штрафы за перавышэньне хуткасьцi таксама ;)
І пра структуру-выгляд тэлепраграмы. Усё будзе дакладзена ;)


*эфiр запiшу на дыск - бярыце хто хацiце.


ГЗВ=UPD
напішу свае думкі, якія й выказаць хацеў, ды не атрымалася.
Пра псіхОлуха пісаць ня буду ))) вы й самі малайцы - прычым нават тыя хто мала ў курсе нашых гульняў, той жа думкі пра яе.

Пан пракурор адправіў нас гуляць у хакей, "тоже достоточно экстремальный від спорта" -
- Правільна, яшчэ які экстрэмальны. Прычым нашмат больш траўматычны чым Схватка і джампінг разам узятыя. і на спартовым льду нават паміралі. "За што вы нас так ненавідіте?!"

А галоўнае, пан пракурор - як дзяржава зьбіраецца рэгуляваць тое, у чым яна ні бум-бум?, прабачце за правільную фармулёўку. Ладна джамперам вышку паставіць, пад якой ня будуць грузавікі езьдзіць і якая сама не абваліцца. І штомесяц правяраючы (з МНСу мабыць) будзе прыходзіць і сігаць зь яе правяраць вяроўкі ды іншае.
Дый тое, досьвед паказвае што гэтую вышку калі і дазволяць паставіць на джамперскія грошы - дык у балотах Палесься. ну, каб мягчэй падаць было.
А Схватку ды іншых Схватка-падобных вы як рэгуляваць плянуеце? Сцэнары вам паказвай на зацьвярджэньне? Прыедзеце правяраць ступень ветхасьці ветхіх будынкаў? Скажаце нам "вось па гэтай лесьвіцы падымацца небясьпечна" ? Так мы самі ведаем, не паверыце - лепш за вас. І ў сур'ёзных выпадках так і пішам у сцэнарах, а то й арганізатараў побач ставім.
ня стрымаўся Мы можа, як у нейкай разумнай кніжцы нехта вельмі разумны напісаў, і патэнцыйныя самазабойцы - але банальныя падручнікі біялёгіі пішуць што інстынкт самазахоўваньня іншымі разумнымі кніжкамі не адмяняецца. Мы ў школах усе вучыліся, мы падручнікам верым.

Пакуль што адзіны выпадак дзяржаўнага рэгуляваньня Схваткі прывёў да скону мегапапулярнага праекту "Схватка за ADSL". У якім, дарэчы, самым экстрэмальным было зьляпіць сьнегавіка і сфатаграфаваць міліцыянта. Сотні і тысячы з задавальненьнем варушылі мазгамі - а пасьля арганізатары замест прыбытку, зь якога б і падаткі пайшлі, атрымалі велізарны штраф. Таму што адно міністэрства дрэнна дамовілася зь іншым міністэрствам (ці якім дзяржкантролем) як трэба нейкую паперку афармляць. Арганізатары аформілі так як у міністэрстве сказалі, а кантралёры сказалі што так няправільна. І вінаватыя, вядома ж, не міністэрствы, а арганізатары...


Думаю на самой справе родную дзяржаву куды больш цікавіць той бок нашай размовы, што на гульні мы зьбіраем грошы - а гэта "прадастаўленьне паслуг", а дзяржава чамусьці з гэтага нічога ня мае... Думаю што большасьць менавіта так і думае. (Праўда калі я дам Вам рэдкую кніжку пачытаць, ці на машыне падвязу - і папрашу, ці самі мне дадзіце за гэта 5 тысячаў, гэта ж таксама платная паслуга атрымаецца. Як жа так, без рэгуляваньня?) тут ён мог вядома сказаць што маштабы ня тыя, калі я рэгулярна буду платна кніжку раздаваць - тады ўжо я прадпрыймальнік, і падаткі давай.
Так як чалавек, які здаваў на Схватку грошы, выйграваў грошы, і ствараў гульні - я Вам прам афіцыйна заяўляю, што на выйграныя ў цяжкай гульні грошы можна камандай ў саўну схадзіць, а на атрыманыя "аўтарска-арганізатарскія" ганарары - наўрадці. Большасьць гульняў робіцца арганізатарамі сабе ў мінус. Бензін кампенсаваўся - і добра. Астатняе - на інтарэс. Ну, магчыма, Вам ня верыцца, Вы гэтага не разумееце, Вам так не інцярэсна... Але людзі ж, уявіце сабе, розныя.

---
А што пра экстрэмальны экстрым і адказнасьць арганізатараў...:
Тысячы падлеткаў ганяюць у дварах у футбол, без нагляду Федэрацыі. Калі хто сабе ці іншаму руку-нагу зламае - хто вінаваты? Той хто сказаў "айда ў футбік паганяем"? Ці Плаціні?
Калі арганізатар напісаў код у дзеючай трансфарматарнай будцы - ён дэбіл і яго сажаць можна. Але нешта ў нас такіх не знаходзіцца, а пра Расію давайце на расійскіх тэлеканалах размаўляць. А калі арганізатар сказаў: "У гэтым будынку будзьце скрайне асьцярожнымі, на сьценку справа ня лезьце - можа абваліцца, а коду там няма", а нехта такі палез... Ці так ехаў што з трасы выляцеў... Чаму арганізатар вінаваты?
Больш за тое - можа й тут вінаваты, але як правільна Ваня пракурора дапоўніў: давайце разьбірацца ў кожным канкрэтным выпадку.

Тое што гульня заахвочвае лезьці туды дзе небясьпечна, уся такая зь сябе экстрэмальная... - паняцьце экстрыму для розных людзей таксама рознае. Вы, многія тут і каля экранаў, нічога ня ведаючы пра гульню, чулі толькі што яна "экстрэмальная". (настолькі што за ўсе 7 год, дзесятак падобных праектаў і дзесяткі-сотні тысяч удзельнікаў, у Беларусі загінуў толькі адзін чалавек. Гэта, безумоўна, ужо вельмі многа і страшна. Але... колькі народу гіне кожны дзень у кожным горадзе? Прычым тут гульня...)
Але калі вы на дачы ў пограб свой спускаецеся, вы ж ня думаеце што гэта экстрым. Вы проста аглядаеце тое што ў вас называецца лесьвіцай, акуратна ставіце ногі на цэлыя прыступкі... Усё тое самае. З той толькі розьніцай, што вам ніхто ня скажа: "Там бульбы няма, ужо ўсю мышы паелі".

Якое б "стремленіе к смерті" вы нам ня вешалі - наколькі нам хочацца жыць, ніхто лепей за нас ня ведае. І нам хочацца не абы залезьці абыкуды і, можа быць, калі пашанцуе, ня ляснуцца адтуль - а разгадаць куды трэба залезьці, залезьці туды, знайсьці там што трэба, і вярнуцца. Каб потым гэта адзначыць. Хаця б проста парадавацца за сябе і каманду.
Да, на ажыятаж з азартам я не забываюся. Але калі вам "снаружи" думаецца што нам абы хутчэй, і пакрасаввацца "які я круты на сьценку палез" - дык нам "внутри" яшчэ думаецца, што калі я з той сьценкі навярнуся, дык камандзе прыйдзецца мяне ў бальнцу везьці. І таму мы ўсё прайграем. З-за мяне, такога "экстрэмала" шыбанутага. Ведаеце - уплывае.
Ня ведаеце? Так і не кажыце.

Схватка - гульня найперш для разумных.
Зь вельмі добрай самарэгуляцыей. У лепшых традыцыях агульнасусьветнай практыкі - грамадзянская супольнасьць/гражданское общество у мініатуры. Каб гэта зразумець - гэта трэба жадаць зразумець.
А калі не разумеючы рэгуляваць па стандартах, абы зарэгуляваць - тое забараніць, на тое падаткі накласьці - яно проста загіне.
І ад Масквы да Ню-Ёрку будуць ведаць: Схватка нарадзілася ў Беларусі, і ў Беларусі яе беларуская ж дзяржава забіла.

Date: 2010-10-11 08:18 pm (UTC)From: [identity profile] pandora-cx.livejournal.com
в очередной раз повеселила программа про экстримальные игры.. даже скорее не сама программа, а некоторые ее учатсники))
психолог недалекая, у нее все по жизни самоубийцы.. ну надо же кого-то от чего-то лечить, вот и придумываем всякую ерунду...
И да, я не верю в то, что возможна поддержка со стороны государства, сильно много они хотят убрать, или наоборот повесить...

Date: 2010-10-12 11:24 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
гаёвы дарэчы - цалкам адэкватны чэл - прызнаў пасьля праграмы ў размове зь Ціхановічам, пракурорам і мной: "еслі ігру ввесті в поле, многие важные моменты будут отсечены, и она просто закончится."
*Прававое поле, вядома )

+ глядзі апдэйт

Date: 2010-10-12 11:58 am (UTC)From: [identity profile] pandora-cx.livejournal.com
Вот знаешь, ты так все правильно сказал, что даже добавить нечего...
Подписываюсь под каждым словом...

Date: 2010-10-12 12:08 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
дзякуй...
вось толькі там і частку гэтага сказаць не далі.. рот не затыкалі - проста "трэба" ж было пану пракурору гасударственнай мыслію па дрэву расьцекчыся, вясельнага генерала Ціхановіча паслухаць.. так да выступаў зь месцаў і не дабраліся. (побач а мной яшчэ запрошаны паркурыст сядзеў - таксама не дачакаўся)

Date: 2010-10-11 08:21 pm (UTC)From: [identity profile] ashykoshka.livejournal.com
Я хочу посмотреть! У меня телека нету, я это безобразие пропустила)))

Date: 2010-10-12 11:49 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
безабюразія, ага)
хаця можна было чакаць горшага. А так хоць Мухін быў сярод афіцыйна запрошаных, стрымліваў крыху псіхолухаў і іншых.
а яшчэ цалкам адэкватны чалавек аказаўся - потым пабачыш - бацька хлопца, які загінуў..!
(праўда ніхто так і не зразумеў калі і як той загінуў. не пад час гульні - гэта толькі зразумела. калі спрабаваць разумець)

а пакуль - чытайце апдэйт

Date: 2010-10-11 09:11 pm (UTC)From: [identity profile] bobby-tuta.livejournal.com
я суицидальник
как мне жить
я ТРИЖДЫ суицидальник: схватка, сноуборд, парашют...
поеду в горы кататься - всем расскажу про пагубность горнолыжного спорта... и прыжков в воду... и - о нет... о аквапарках!!!!!!!!
альпинистов в психушку...
пожарников - подметать дворы
у них склонность к суициду - это ФАКТ!
формулу 1 отменить
дайверы пусть лучше вообще на поверхности не показываются
голоса 43% электората в случае неправильного процента 19 декабря будут признаны нелигитимными

Date: 2010-10-12 07:50 am (UTC)From: [identity profile] orange-poison.livejournal.com
Да-да!
Туристам запретить ходить в тур.походы, особенно в горы!
Всем сидеть дома и бухать!
Ибо суицидальники вокруг!

ЗЫ. Это пи..ец, а не психолог, кто её туда выпустил вообще? %)

Date: 2010-10-13 10:24 am (UTC)From: [identity profile] muscardinus-ave.livejournal.com
Психолог приобретает все-сетевую популярность:о) Уже кто-то и на Bash.org.ru закинул:


Ток-шоу на одном телеканале. Тема-экстримальные развлечения.
Психолог:
- Всеми экстремалами движет подсознательное стремление к самоубийству
Джампер:
- Что вы, я очень ценю и люблю жизнь...
Психолог:
- Нет! Это вам так кажется!

Date: 2010-10-13 10:38 am (UTC)From: [identity profile] orange-poison.livejournal.com
:))
Интернет - вещь опасная, в нём легко стать звездой %))

Date: 2010-10-13 10:41 am (UTC)From: [identity profile] muscardinus-ave.livejournal.com
Думаю, в случае данного конкретного "специалиста" интернет вторичен:о) ТВ уже сделало свое черное дело:о) Интересно, фотожабы скоро пойдут?:о)

Date: 2010-10-13 10:54 am (UTC)From: [identity profile] orange-poison.livejournal.com
Мне тоже любопытно :))

Date: 2010-10-13 03:28 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
вам стопкадраў з эфіру нацапаць? ;)

Date: 2010-10-13 07:46 pm (UTC)From: [identity profile] muscardinus-ave.livejournal.com
нацапай и объяви конкурс :о))) Победителю - консультация у психолога :о)))

Date: 2010-10-15 05:29 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
Жадалі крыніцаў для фотажабаў (http://www.cx.by/games/data/270/oluxiprok.rar) - бярыце і тварыце! ;))

Date: 2010-10-12 11:46 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
ой, а я які вычварэнец - так і гляджу каб гэта сігануць з гары башкой аб падводны камень. Доўга гляджу, камень пасур'ёзьней выбіраю - народ хто бачыў ня дасьці зманіць.
Толькі чаго ж я так хрэнова ўсё падлічваю-выбіраю, што ўпёрта ў ваду трапляю, а не ў камні?!
Мала што самазабойца - дык яшчэ і ідыёт!

(+ гл. апдэйт самога пасту)

Date: 2010-10-12 12:15 pm (UTC)From: [identity profile] bobby-tuta.livejournal.com
хорошо написал
на улице стоит трансформаторная будка с надписью: "не лезь - убьёт!"
есть вариант, что туда полезет ребёнок и т.д.
а что касается безопасности окружающих, так никогда, никогда схватка или уровни не были связаны с возможным вредом для других людей, кроме как для бабушек, которым чем-то мешает свет фонариков у подъезда

Date: 2010-10-12 05:40 am (UTC)From: (Anonymous)
Программа абсолютно была ниочем. Такое ощущение, что некоторые люди пришли на нее с определенной цель: психолог - для саморекламы ее частной (несколько раз было подчеркнуто) практики, полковник из прокуратуры - чтобы отнести все экстремальные мероприятие вне рамки закона. Не понимаю, для чего нужно приглашать организаторов определенных проектов, если им не дают высказать слово о своем проекте, а вместо этого "присваивают" какой-то пейнтбол на колесах, который явно абсолютно бесбашенный, и смерти на других проектах.
В общем, немного разочаровался в программе. Зато Дзенчик зарисовался ;)
VitalyR

Date: 2010-10-12 10:13 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
Дзенчык зьбіраўся выступіць, асабліва на тэму пракурорскай рэгуляцыі..
не атрымалася блін, як бачылі. І так слова толькі спецзапрошаным давалі - і тое ня ўсім, і забраць мікрафон і ўставіць пару пяшчотных ня выйшла - бо наш мікрафон аддалі гаёваму замест ягонага паламатага.

таму чытайце апдэйт.

(а ты што - пароль забыў? ) )

Date: 2010-10-12 07:53 am (UTC)From: [identity profile] orange-poison.livejournal.com
Срочно переименовываем проект! Принц Флоризель и его сообщники нервно курят в сторонке!


Edited Date: 2010-10-12 07:53 am (UTC)

Date: 2010-10-12 11:21 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
ага - "Моментам в море" ці нешта такое..

Date: 2010-10-12 12:05 pm (UTC)From: [identity profile] anelechka.livejournal.com
Самые сильные духом и телом, смелые и умные идут в экстримальные игры. это значительная прослойка думающей молодежи, которая не пьет водку под забором в выходные, а развивает и развлекает сама себя. Это мощная организация. Тот же энкаунтер, по всему миру, все объединены идеей. А такое большое количество людей вместе может свернуть горы. Достаточно вспомнить случай с Викой и ее дочушкой - когда схватчики собрали большую сумму на лечение. И это не единичный случай. Я каждый день ощущаю эту поддержку со стороны друзей-схватчиков. Нас много и мы вместе, и мы друг другу помогаем. Понятно, что не бывает идеальных коллективов с идеальными людьми. Всегда найдутся те, кто перегибает, кому плевать на все. И может из 1000 человек, занимающихся экстримальными играми, окажется пару с суицидальными наклонностями. Имхо, процент людей с депрессиями и суицидами наоборот меньше среди экстримального сообщества. некогда депрессировать. Ты либо находишься в борьбе, либо в творческом процессе сочинения игр и подготовки к этапу, либо ты празднуешь победу. И безопасности в экстриме отводится значительная роль, все об этом знают. И когда тебе удается побороть очередной свой страх, боязнь высоты и темноты - ты стоишь наверху водонапорки ночью, твердо держишься за железную балку и как никогда в этот момент хочешь жить, жить полной жизнью, а не существованием офисного клерка, у которого нет ничего интересного, а есть только интернет и 50 виртуалов, чтобы нагадить в комментах всем сильным и смелым.
Вот, как-то так.

Date: 2010-10-12 12:25 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
вось-вось.
як раз пра ваданапорку - і так не магу забыць, а яшчэ нагадала.
Калі на самым версе - не каменнай вежы, дзе ўнутры, а мэталёвай бочкі на стометровых курачых ножках - хлапец з чужой каманды, на сагнутых нагах, прасіў мяне шчыра сказаць ці ёсьць код на самым краю...
Аказалася, што ён прыродна панічна баіцца вышыні... Ён там на пятачку на стомэтровай вышыні баіцца вышыні!!! Ён туды залез!!!!!
Ён зрабіў гэта. Для сваёй каманды. І для сябе. Пераадолеў сябе. Змог.

што там сказаць "тут праўда кода няма" - я гатовы быў яго везьці да фінішу. Не я там быў герой, які спакойна прайшоў па краю. Ён герой.

(а пан пракурор, які ня будзе скакаць на вяроўцы, таму што ўжо разумны.. - а можа ён проста баіцца?)

Date: 2010-10-13 10:50 am (UTC)From: [identity profile] orange-poison.livejournal.com
Парнишка молодец не только потому, что залез на высоту, боясь её. А ещё и потому, что не побоялся в этом признаться.

Каждый из нас чего-то боится. Но кто-то имеет смелость сказать об этом и/или попытаться справиться со страхом, если это необходимо, и я считаю, что ничего зазорного нет в том, чтобы признаться в том, что чего-то боишься. А кто-то вместо того, чтобы честно сказать "Да, я боюсь, мне страшно, потому что это опасно для здоровья/жизни!" начинает прикрываться штампованными фразами.

Date: 2010-10-12 01:42 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
думка тэлегледача - не схватчыка, не джампера, не паркурыста:
http://krivov.info/archives/347
"В своё время один раз прыгнул с парашютом, катался на горных лыжах, уже 4 года летом водим группы в поход по горному Крыму (тоже своего рода экстрим), да и просто на выходные по Беларуси мы часто выбираемся в походы с палатками, рюкзаками — для кого-то и такое уже Экстрим...
И Вы, этой передачей, говорите мне не заниматься этим!???"

Date: 2010-10-12 01:56 pm (UTC)From: [identity profile] krivovminsk.livejournal.com
последняя фраза понравилась:
"І ад Масквы да Ню-Ёрку будуць ведаць: Схватка нарадзілася ў Беларусі, і ў Беларусі яе беларуская ж дзяржава забіла."

+1

своё видение программы описал у себя - http://krivov.info/archives/347

Date: 2010-10-13 03:41 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
А праграма ж на самой справе не задумвалася з мэтай падказаць нам "не заниматься этим".. Абсалютна.
Звышзадача праграмы, калі хто не заўважыў - апраўдаць будучае ўмяшаньне дзяржавы ў нашыя гульні.
А Вы так успрынялі.. і ня толькі Вы...
значыць - так зрабілі?

Date: 2010-10-14 01:41 am (UTC)From: [identity profile] dire-40cats.livejournal.com
как хорошо, что у меня телика нет...

Date: 2010-10-14 10:42 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
ой ты праў...
калі раптам мазахізм прачнецца - дам пазырыць..

Date: 2010-10-18 05:54 pm (UTC)From: [identity profile] lovish-by.livejournal.com
Эх, "Схватка", "СХ за ADSL"... Лепш бы я гэтага не чытаў. Бо цяпер мяне ізноў ломает :)

(Lovish)

Date: 2010-10-19 10:36 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
*от ужо можна было дадаткова не падпісвацца ;)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 18th, 2017 07:22 am
Powered by Dreamwidth Studios