dzienn: (падыходзь-налятай! :)))


HM Ambassador in Babrujsk

Нічога асаблівага — проста спадарыня Фіёна Гіб, Пасол Яе Вялікасьці, купляе ў Бабруйску зэфір.

HM Ambassador in Babrujsk

ничего особенного - просто госпожа Фиона Гиб, Посол Её Величества, покупает в Бобруйске зефир ;)

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

А ў мяне агуркі з кабачкі ростам! Вось гэтымі ручкамі! Боскае смакоцьце!!! Проста кусаеш - і ...!
А цяпер дождж пачынаецца а я ўсё паліў кабачкі з кропам заўтра затэшчу) Тобіш кроп чаго яго тэсьціць, яго жаваць трэба - а пару кабачкоў ужо сарваў і заўтра, заўтра, заўтра...

Ах! - 3

Jul. 28th, 2016 12:30 am
dzienn: (fotakot)

У Бабрабая ё квадракоптэр (ці окта; а ў РС няма). Наздымалі новай Прыгажосьці.

Бабруйск-ваколіцы

і яшчэ пакажу тут пару фотак'для тых хто разумее') )

dzienn: (bond..)

Заскочыў на фазэнду - а там мала што ўсходы кабачкоў буяюць ды агуркоў узыйшло больш чым у сяброў/суседзяў, дык і радзіскі ўжо вядро! І парэчкі ўжо кусты!!!

Таке життя :)


dzienn: (нопэрапон)

Адных з Уваскрашэньнем,
хто ўжо — таго яшчэ раз,
хто не — рэкамэндую.

А як жа на вуліцы сьвяжо!..

дадатак - як вельмі проста не фарбаваць а размалёўваць) )


dzienn: (Ja. "default")

Месяц найэпічнага "Дортмунд-Лівэрпуль" абавязкова разам з усімі сваімі ваколфутбольнымі дадаткамі, і файнымі і наадварот.
Месяц вольных верхатур!
І рамонтных )
Месяц "100 на Мазгабойцы".

Месяц быццам-бы невыразных на першае месца песень, хоць ты ў прамым сэнсе музыку ветру стаў; хаця "Юляны" харашы)..,
але шчэ ў сярэдзіне месяца вызначанай адной сваёй. Можна задумчиво киўать головой.
слухаць )

На гэтым пакідаю вас ды залажу на рамонтную верхатуру каб нарэшце зь яе зьлезьці :)

dzienn: (bond..)

Хацелася напісаць пра Чарнобыль 30 год таму, можна было й праз пару дзён пасьля 26га, у гадавіну паведамленьня (а 20 год таму я выйшаў на свабоду) — але пакуль няма часу.
І пра Дзінкіны 1 і 5 — няма часу.
І пра дачытаную кніжку.
Большасьць часу забірае нават, нажаль, не гульня (Ау), а рамонт.
Тут ня вытрымае душа паэта, тут напіша.

У працэсе чарговага рамонту чарговы раз і цьвёрда зразумеў:
бартэр! )

А песьню месяцу заўтра напішу. Яна даўно гатова.

dzienn: (fotakot)

дабраўся паказаць што знайшоў вінаватага ў позьняй вясьне.

Памятаеце зусім нядаўна яшчэ сьнег?
Вось хто відавочна вінаваты! )

Вось цяпер вясна й пабегла шпарка. І ўжо быў вясеньні гром з маланкамі!!!
І цёёёёёпла.
Цеплыні вам усім!
Вясны!

-I-

Mar. 27th, 2016 07:01 am
dzienn: (Ja. "default")

Хрыстос уваскрос!
А Вялікая пятніца супала раз з Днём Волі дык і са Зьвеставаньнем — Ух як гэта!
Перадайце бліжняму знак супакою...

Уваскрасайце й нараджайцеся. Свабоднымі.

dzienn: (Ja. "default")


Палову месяцу здавалася што прыйдзецца рэдагаваць студзень, пакідаць там у спакоі адно Шчасьце, каб спакойна аддаць сакавік Au6-1-1. )
Потым нічога асаблівага не гучала. Потым рознае ўсялякае, напрыклад ўчора Вольскі ў галаве, сёньня ранкам Бі2.
Але ўжо з тыдзень як мне стала зразумела што будзе музыкай месяцу. Тое што абсалютна не падыходзіць назвай і зьместам! Акрамя забаўнае паралелі першага радка з тэмай мараў) Чым падыходзіць?.. Мо пяшчотай сваёй. Хаця й сумам, "невыказальнай загадкавай тугой". І нават да ўчорашняга дня падыходзіць, а ўчора ў нас было 25 сакавіка)
Але вось бывае так, вось гэта — музыка месяцу. З усімі стукамі і ўскрыкамі.

ня гугліце, проста слухайце.

Who will take my dreams away


...) )

dzienn: (noperapon)
футбольныя, спартовыя.

Праблема з футбольнымі фанатамі не ў начных крыках "Гол!". Не ў шумных кампашках пад піва па барам і хатам. Не ў тратах на сувэніры й паездкі. Не ў выпадзеньні з жыцьця на дзьве гадзіны штотыдзень і на месяц кожныя два гады.
Праблема ў тым што калі іх каманда ўпэўнена вядзе ў ліку а потым "забывае выйсьці на другі тайм", учорашнія файныя гульцы аказваюцца крываногімі й дурнымі, трэнер-мэсія робіць дурацкія замены, ня гледзячы ні на што нічога не мяняецца і ў выніку каманда прайграе здавалася б даўно спакойна выйграны матч — у фаната рушыцца сьвет, у жуткі мінус правальваецца настрой і ён сапраўды зьнікае з жыцьця на цэлы дзень.

"Калі мы перамагаем, 45 тысяч чалавек са стадыёну прыходзяь дахаты шчасьлівымі. Калі прайграем, яны застаюцца спакойныя, вось толькі пакутуюць іх дамашнія пітомцы
Когда мы побеждаем, 45 тысяч человек со стадиона приходят домой счастливыми. Когда проигрываем, они остаются спокойны, вот только страдают их домашние питомцы" — Жэрар Улье.
dzienn: (bond..)


Недзе ва дварах у мяне ёсьць "дружбан". Я яго ні разу ня бачыў, толькі чуў.
Ён без глушыцеля.
А толькі што на вуліцы шчэ аднаго свайго сустрэў.
Ён у шортах.

dzienn: (нопэрапон)

Вось так ня можаш скончыць ніяк адну Аўdzienцыю, абвяшчаеш іншую, там адразу стопісят "удзельнікаў", але ніяк ня рэгіцца ніхто - а потым прачынаешся, адкрываеш пошту, а там..
corporate email )

dzienn: (Ja. "default")


Не магу не запісаць. Паспрабаваць апісаць.
Неба над Бабруйскам часта чароўнае — але ўчорашняя раніца вылучаецца й на фоне найцудоўнага.
Мягка блакітнае неба над галавой. Ужо ўстала сонца і сьветла стала — а на захадзе вялікі сакавіта-белы Месяц плыве сярод рэдкіх сізых хмарак. Настолькі яркі й так блішчыць!! На поўначы клубяцца вялізныя сьвінцовыя хмары. На ўсходзе творыцца проста нешта неймавернае. Хмаркі шэра-блакітныя, "колеру сухога асфальту", грувасьцяцца пластамі, і ніз кожнага слою проста палае! Да барвовага! А празь некалькі хвілін полымя крыху сьвятлее, хмаркі крыху разыходзяцца, прапускаючы нябесны блакіт... яшчэ празь некалькі сонечная падсьветка ружавее, хмаркі танчэюць і сьвятлеюць... І вось яны ўжо жоўта-блакітныя.

А ты стаіш пасярод зялёнай паляны ў персікавым промні, азіраешся вакол — і ня думаеш пра мароз. Толькі гэтую Прыгажосьць заўважаеш, толькі пра яе й думаеш, і як бы ёю падзяліцца.


А сёньня неба зусім бяз хмар, плаўна перацякае ад ружовага да блакітнага, і Месяц крыху вышэй і значна меншы, але гэткі ж сакавіта бліскучы. І таксама файна.   Але з хмаркамі лепш.


11

Oct. 26th, 2015 06:20 pm
dzienn: (fotakot)

(ня блытаць зь лікам Лівэрпуля)

Краса незбагненна (с) )

dzienn: (bond..)


Зімовая куртка — 100 €.
Рамонт аўтамабіля — 150-800 $.
Юрген Клоп — 5000000-7000000 £ штогод.
Бачыць як Дзен акуратна вешае на сьценку дзяржаўную "капусту" з "закатам над балотам" — бясцэнна.


BR-JK

Oct. 4th, 2015 10:00 pm
dzienn: (fan of sports)

Першы матч Брэндана Роджэрса на чале Лівэрпулю быў у Беларусі. І потым я шчэ мог быць дзесь на чатырох - пяці матчах. Яго ўпрытык бачыў, а "Лівэрпуль" на стадыёне дагэтуль не.
І з Брэнданам ужо не пабачу.
Сёньня адразу пасьля Дэрбі - звольнены.
Пачыналася з чаканьня новага Шэнклі, скончылася параўнаньнямі з Ходжсанам...
Ну... дзякуй за ТОЙ СЭЗОН! Але цяпер усё па справе. Толькі б кіраўніцтва не забылася што далёка ня ў ім адным была справа.
Посьпехаў далей, Брэндан!!

Willkommen, Jurgen!!!

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 10:32 am
Powered by Dreamwidth Studios