dzienn: (orangetime)

А бывае, здаецца што можаш ужо стрымлівацца й не разносіць ноч на шматкі сваім крыкам -
а твая каманда пасьля жудаснага правалу першых хвілін, пасьля абыштошнага цэлага тайму, калі ляціць дома 0:2 а значыць спакойна пралятае, і нават пасьля пачатку варушэньня ўсё роўна тут жа атрымлівае 1-3 а значыць пралёт зараз аформіцца... і толькі невядома што ў табе працягвае нават ня верыць у перамогу - а прагнуць змаганьня, не за вынік дык за годнасьць... і працягвае змагацца каманда... выгрызае па мэтру, па дотыку, па голу...
І ПЕРАМАГАЕ!!!!!!! Неймаверна - бо "тыя ж людзі што ўсё правалілі", і супернік ня кінуў гуляць, застаўся звышмоцным!! Але!!! Нават той хто ўжо быў растраляны сто разоў за непасрэдны ўдзел ува ўсіх трох прапушчаных - забівае наш трэці! І на 91й ужо з 90 твае вырываюць перамогу!!!!

І адзіны хто застаецца спакойным - рулявы тваёй каманды, адзін з самых эмацыйных трэнераў сьвету :)

Малая нездарма рвалася па смачняшкі. Малая заслужыла). Каманда заслужыла!!! І ты заслужыў.
І вось цяпер увесь разбуджаны сьвет можа спакойна спаць :)



dzienn: (fan of sports)


"Special" One — Normal One
              1-1         1 - 3 !!!



PS: https://www.youtube.com/watch?v=FNze6RrXZKc )))


BR-JK

Oct. 4th, 2015 10:00 pm
dzienn: (fan of sports)

Першы матч Брэндана Роджэрса на чале Лівэрпулю быў у Беларусі. І потым я шчэ мог быць дзесь на чатырох - пяці матчах. Яго ўпрытык бачыў, а "Лівэрпуль" на стадыёне дагэтуль не.
І з Брэнданам ужо не пабачу.
Сёньня адразу пасьля Дэрбі - звольнены.
Пачыналася з чаканьня новага Шэнклі, скончылася параўнаньнямі з Ходжсанам...
Ну... дзякуй за ТОЙ СЭЗОН! Але цяпер усё па справе. Толькі б кіраўніцтва не забылася што далёка ня ў ім адным была справа.
Посьпехаў далей, Брэндан!!

Willkommen, Jurgen!!!

dzienn: (Ja. "default")


Penny Lane ужо не suburb, хаця праз пару соцень метраў ад пачатку, за чыгуначным мастом ўсё той жа чыстага выгляду прыгарад, дый пад мастом :)
І неба (калі сонечна-блакітнае) - усё тое ж suburbian.
Завулак пачынаецца ад досыць вялікай разьвілкі, ад адной з асноўных транспартных артэріяў гораду. Ад разьвілкі, кожны закуток якой й падрабязна апісаны узгадваецца ў адпаведнай песьне. А не сам завулак )), яго мала.



see more... )

dzienn: (Ja. "default")

(на момант запісу ўзьлятаў над сьнежнай сонечнай Вільняй, на час, адпаведны часу прачытаньня ня самымі хуткімі з вас, ужо прызямліўся ў пахмурным дажджлівым...)

Шлях Дзена дайшоў да адной з Мар

'Я раскажу вам пра ...') )

dzienn: (Ja. "default")

усёткі расквасілі нос аб пенсійны аўтобус..(
Сабраліся! Нічога ня згублена, бой працягваецца!
Верым у каманду!!!


dzienn: (Ja. "default")



Мара наяве! )

Я небясьпечны чалавек ;)

dzienn: (fan of sports)


Дзякуй Стараму, выйгралі не дзякуючы суддзям :)

   

Забаўная матэматыка:
У першым тайме гульцы Лівэрпулю забілі 3 галы (усё ў чужую брамку),
гульцы Стоку забілі 1 і той у сваю.
Лік 2:2 %-)))
Але па выніках гульні (лік 5:3) гульцы Лівэрпулю забілі суперніку 6 галоў, гульцы Стоку забілі 2 галы — у суме 8, усё сходзіцца, супраць матэматыкі не папрэш)))


dzienn: (I'm a real alien)

Нiчога так не радуе, як - на тле тваiх посьпехаў - страшэнныя паразы твайго ворага.
Лiвэрпуль не без дуротаў, але наверсе, тры днi таму 5:1 i сёньня ўжо зразумела што перамога.

А манкi - ДЗЬВЕ ЗАПАР ПАРАЗЫ ДОМА!!!!)))
Ад лiвэрпульскага Эвэртону i ад Ньюкаслу. i ў попе.
ХХА!! Наце вам!!!

"ManCHEATER United" must be здохнуць!


dzienn: (fan of sports)


Я даўно хацеў 4:0.
І больш за месяц мне здавалася што наступны матч — з Фулхэмам.

І вось Фулхэм.
І вось 4:0.


:)


dzienn: (fan of sports)


Шараговая перамога над шараговым супернікам
;)

Рядовая победа над рядовым соперником :р)

(на аватарцы - галава Агера й галава Старыджа ;)) )



Зь юбілеем, Шэнкс!!! Дзякуй за КАМАНДУ!



3:(1)

Mar. 6th, 2011 09:03 pm
dzienn: (fan of sports)

такі ёсьць добрае ў жыцьці.

гэта гульні "Лівэрпулю" супраць манкаў.
Раздаўбаць іх 3:0 !!!! гэта па нашаму :)
шкада што папярэднім спартовым пастом надта накалдаваў на 3:1 - вось і тут на дадатковых хвілінах адну нейкую фігню непатрэбную прапусьцілі :)
Але гэта фігня й ня лічыцца. а Дзірык мегамалойца, а "Сусьлік" ЖЖОТ, а ўсім - Дзякуй!




*If the Premier League had started on New Year's Day, Liverpool would be 3rd, two pts behind Man Utd & one behind Arsenal. ...

ааа - http://store.liverpoolfc.tv/Assets/Liverpool/Client/products/L/6/9/L6958_n.jpg хачу!

ЗЫ: ХЫ )) "Warning! There was a phishing scam attack on LiveJournal in recent days"

dzienn: (bond..)

Файныя выходныя - чарговы міжнародны зьлёт "Лівэрпульскіх" фанаў.
У Менск прыехалі з Берасьця й Магілёву, Харкаву й Пецярбургу, Масквы й Ухты (гэта, вядома, значыць: "Ух ты!", але яшчэ й горад такі чорт-ці дзе амаль на Урале).

2 лядоўні бітком півам - гэта таксама было, што ўжо тут.. - але галоўнае што
мы гулялі ў футбол! :) На вялікім полі. І пад дажджом. У "Лівэрпуля" 2 вялікія каманды: зборная Беларусі "Лівэрпуля" і зборная сьвету "Лівэрпуля" :)

Я гуляў за зборную сьвету (у мяне й майка ўкраінская была )) ), забіў гол з гульні, потым з пенальці, і адбіў 3 пенальці :)

Далей кароткая фота-справаздача. работы па будаўніцтву новага стадыёну ў Стэнлі Парку пачаліся; тытул гэтага сэзону; мілыя пакуль ня пьяныя;) агульная саўна )



We love you, Liverpool, we do!


dzienn: (orangetime)

(другi раз запар я ўпэўнена кажу што будзе 3:0 - i яно такi зноў 3:0)
Хаця хвiлiне на 15й ужо ўсе чакалi 6:0. Так i мусiла быць. А па гульне дык усе 15:0.
I ня важна з кiм мы гулялi, сёньня хоць "Рэал" хоць зборную Бразiлii падавай - гэта не супернiк быў слабы, гэта "Лiвэрпуль" звышмоцны.
Нарэшце.

Фанклюб "аджыгаў" таксама :)) На памяць запiшу тут некаторыя моманты-цытаты. Сваiм узгадаць, iншым - адчуць атмасфэру :) (з тлумачэньнямi/ краткими объяснениями)

Посылочка дошла!!! ))) )

dzienn: (fan of sports)

вось знайшоў сярод ночы дзе інтэрнэт працуе каб такі крэмзануць чаго :)
бо
нам сёньня 118 годзікаў!
з гэтай нагоды мы іх разьнесьлі на 4 мячыка
(ну адзін выпадкова прапушчаны ня лічыцца :) )
Ура!!!!

dzienn: (fan of sports)

які ж тут сплін - калі манкаў 2:0 !!

такшта першую палову канцэрту я быў яшчэ пад уражаньнем Лівэрпульскай перамогі, і таму мог спадзявацца на лепшае й чакаць другой паловы.
бо новы альбом - гэта ў асноўным "весь этот бред" (с)...
Як прызнаўся Васільеў перад пачаткам: "Всем прівет із космоса. Не волнуйтесь, когда ім по башке - это не очень больно." Ага - ня вельмі балюча. Але па башке, факт.

Дарэчы, Васільеў сёньня мне здаля вельмі нагадваў Джэрарда..


Хаця, і Тэры таксама.
Карацей - Оўэна ён нагадваў. )

А далей пайшлі нармальныя песьні розных гадоў - і ўсё стала супэр!



Тобіш зноў як на "Anfield Road" )))

такшта -
На помінках разогрейте суп -
Ведь мы болеем за одін і тот же клуб! (с)


не ню я балдзю. для тых хто ня ў курсе - бачыце на заднім фоне брамку (ворота футбольные)? мужык ў жоўтым яе абараняў. А забілі ў тую што за сьпіной фатографа, у бліжнюю.
і мужык у жоўтым віншаваць першым прыбег.. %-)))
(даўжыня поля на "Anfield" 101м)


Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:16 am
Powered by Dreamwidth Studios