dzienn: (падыходзь-налятай! :)))


Кароткі зьмест папярэдняй сэрыі:
Па Бабруйску й Менску, па сьпісам удзельнікаў інтэлектуальных гульняў, пракаціліся "лісты шчасьця" ад "НОВого ФОРМАТа ОТДЫХА И РАЗВЛЕЧЕНИЙ! ВЫ ИСПЫТАЕТЕ АЗАРТ КОМАНДНОЙ ИГРЫ!" — па апісалаву 100% клон Мазгабойні (як самай простай па фармту віктарыны), ну мо 90%, праўда ў прыватнай перапісцы оргі расказваюць пра кучу адметнасьцяў.
працяг кароткага зьместу ўчорашняй сэрыі )
Ня буду тут расказваць пра ачэшуіцельные зьвесткі пра оргаў, што на іхных старонках вісяць :) Пяройдзем да сёняшніх навінак, якія мяне дабілі на напісаньне гэтага паста.

Цытата зь менскай групы:
Многие из Вас открыто заявили о своих намерениях, принять участие в первых играх КВИЗ-ВИКТОРИНЫ "МОЗГОВОЙ ШТУРМ" в г. Минске! (...) Мы, с нетерпением, ждём нашей первой встречи с Вами!
Гэта не выпадковыя глюкі, гэткім дзіўным рюзкім языком напісаны ледзь ня кожны запіс.
Вы пойдзеце да такіх оргаў на інтэлектуальную гульню? :)

Ну фінальны цьвік праграмы:здагадаліся чаму няма спасылак на Маскву?) )

Не пішу гэта ЎКантакце каб не забіваць іх раней часу. А раптам пры ўсім дурацкім сьмешна-пампезным падыходзе ў іх нешта атрымаецца? Супраць разумнай канкурэнцыі нічога ня маю. Дый канкурэнцыі ня бачу.
Ну і ў оргах аказваецца ):)

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))



Музычна-мастацкая гульня з агульнай што раз тэмай, скразнымі перакрыжаванымі падказкамі і арыгінальным падыходам. І з прызамі, у тым ліку ад спонсараў!)
Гэтым разам асаблівая весялуха, бо тэма блазны (шуты которые), цырк і "розная дурка". А мастацтва - і музыка і кіно і жывапіс і ...
І ёсьць лёгкія бонусныя заданьні, за якія дадаюць балы на гульне :)

Бягом зьбірайце каманды на вольныя месцы, ці запісвайцесь па аднаму і куды прыстроіць знойдзем. Запіс і ўсё астатняе па кліку на афішы. (калі вас няма ўкантакце - пішыце тут)

+ у карму за рэпост О:)

dzienn: (Ja. "default")

Адкрыты адказы на ВЛИГ. Ведаю што яшчэ двое ці трое гадалі ды чамусь не разгадалі ) У выніку ніводнага няправільнага адказу :)
А здавалася б ну што там цяжкага — скажыце, Хмарка й Вятранка? ) Там сапраўды нават падказка была ў тэксьце: загадана тады а адказы сёньня. Прыз адпраўляецца ў Вінніцу, і Менску што перападзе.

Ну й трэба ж дадаць што пэрсанажаў вядома было не разгадаць. Але яны не выпадковыя й ня выдуманыя. ...

... )

dzienn: (Ja. "default")

Я ж нават абяцаў некаторым тут CXватку запусьціць. Вось пачынаю нечаканым пробнікам. Раптам узгадалася й захацелася.
Будзе адно пытаньне з маёй гульні. Камэнты скрыняцца. Пажадана адкамэньціць, калі вы пачалі разгадваць. І калі ў рэальным часе праз паўгадзіны не адгадалі — можна прасіць падказку. Варыянты адказаў калі ласка кідайце ў поўнай форме, тобіш калі трэба адказаць 2 слова, ня трэба даваць адно й пытацца ці хоць яно правільна :)
Гэта cxватка, значыць карыстацца можна ўсім, хоць гуглам хоць суседам.

А чо это я. Не только для беларусов ігра.
Предлагаю разгадать уровень с моей CXватки. Один вопрос, форма ответа указана. Тоесть надо ответить полностью и так как просят, просьба не писать половину ответа с вопросом правильна ли она :) Тобишь писать-то можно, но про правильность не отвечу) Пользоваться можно всеми средствами. Ещё желательно, если собрались поиграться, откоментить что начали думать ). Через полчаса реального разгадывательного процесса можно просить подсказку. Подсказки законная часть игры, не стесняйтесь.

Паехалі.
Моя первая CXватка называлась hety dzien u historyi (магчыма вы недзе бачылі гэтыя словы). После неё один из коментариев был: "Почему у тебя игра такая религиозная?" Ну или не "почему", а просто отметили что было много вопросов про религию. На самом деле (по моему) игра была, как и сказано в названии, про памятные даты, про дни (то есть это не про даты, дата это д-м-г, а день это день или д), про историю, ...
Так вот один из вопросов "про религию":

итак, вопрос: )

Вроде всё должно быть понятно, но если что — уточнения по игре просить можно.
Ответа хотелось бы сегодня, но можно и до 7го подождать.
А хто ў гэта гуляў — (пакуль) моўчкі назірайце)


dzienn: (do You really...)

Хто любіць і ведае сапраўдную сучасную "клясычную" музыку, хто больш-менш знаёмы з English хаця б са слоўнікам, каму прыемна варушыць мазгамі — вам Сюды!
Файная гульнюшка!: даюцца 3 радкі з адной клясычнай песьні, а 4ты радок, "крыло", па аўтарскай задумцы — зь іншай песьні! (гэта можа быць і палова радка, і 2 радкі, калі пад новую задуму трэба - можна памяняць ці ўставіць знак прыпынку. Паказаны набор песень, адкуль крылы браць) "Крыло" цудоўна кладзецца й па рыфме і па сэнсу да да папярэдніх, сьпяваецца на матыў зададзенай песьні ... І крыху мяняе сэнс! Мала за тое што вы атрымліваеце цікавае спалучэньне 2х вядомых песень — вы атрымліваеце Новую песьню! хай сабе толькі страфу.
Я ў захапленьні. І вам раю.

---
Интереснейшая игра с "классическими" современными песнями! http://maggalia.livejournal.com/338329.html
Даётся 3 строчки из одной песни — а 4тая строчка, "крыло", по авторской задумке из другой песни! Это "крыло" и надо угадать. Оно прекрасно ложится в оригинал по рифме, смыслу и поётся на тот мотив. Но смысл-то всё же меняется — и это УХ!
Набор для поиска показан. Минимальная сообразительность в английском со словарём, общее знакомство с некоторыми песнями, их мелодией (хотя можно и послушать там же) - и открытия чудные вам гарантированы!


dzienn: (Ja. "default")

- называўся апошні тур першага "дзенатрэку". Гучалі жывыя інструмэнтальныя ўрыўкі зь песень, ці інструмэнтальная музыка. Музыка гучала.
І [livejournal.com profile] maggalia не пасьпела азнаёміцца з тым турам цалкам, і цяпер скардзіцца расказвае ўсім як хоча дазнацца, што ж там быў за гурт у якога "яшчэ песьня ёсьць?!"

Ну раз хоча, а мо яшчэ хто (з тых хто ня ведае) -
пазнавайце, на здароўе (:


https://app.box.com/s/jerix5waqi6z6nyzls2y

Паслухалі, падумалі?
Ціпа падказка: https://app.box.com/s/dubfi5umanjjt1opolnb
(Тое самае з другога боку)
Вядома ж прогамі-падслухоўкамі карыстацца нельга.
камэнты трошкі паскрыню)

dzienn: (I'm a real alien)

Дзякуючы вялікаму жаданьню людзей гуляць і правільнаму пажаданьню ўдачы
бабруйскай Мазгабойцы быць!
21.10 пачынаем пры поўнай зале! па бабруйскіх мерках
І намячаюцца ахвотныя пагуляцца яшчэ, хто ня ўлез — не ў кавярні а ў антыкавярні, у сераду ці суботу. (Там умовы: без перадзамоваў, а для гульцоў 40 букетаў за 2 гадзіны, кава-гарбата-пячэнькі ўключаныя.)
Зацікаўленым — абмяркоўваць, галасаваць і рэгіцца там: http://vk.com/wall-77851578_33
Хутчэй, калі ласка :)


18102014

А Касьціка з Народзінамі!!)))

dzienn: (I'm a real alien)


Бабруйскія фрэнды (а то й жыхары бліжэйшых краінёў)!
У мяне да вас цікавая прапанова. Што не дурныя - сам бачу У нашым родным горадзе пачынаецца інтэлектуальна-забаўляльная клюбна-баравая гульня "Мазгабойка". У Менску ж ужо на яе месца не хапае
Гэта нешта кшталту аблегчаных ШтоДзеКалі ці штабной СХваткі без кампоў. Гуляюць камандамі. 7 тураў, пытаньні ўсялякія розныя — і на веды і, больш, на здагадку, з карцінкамі і музыкай.

Пачынаем 14.10 21.10 а 19.00 у "АРТіШОКу". Можам працягнуць 22га ў Антыкавярні "13:87"
Так зьбірайцеся, зьбірайце каманды, расказвайце сябрам і суседзям — і прыходзьце!

Падрабязнасьці, дадатковыя пытаньні і рэгістрацыя (адкамэньціць з назвай каманды й колькасьцю чалавек) —
http://vk.com/mozgoboj_bob ці http://odnoklassniki.ru/group/52039317717134
Ну вядома й тут можна пагутарыць).



dzienn: (I'm a real alien)

Народзе.
Хто быў і хто нават ня ў курсе — а прыдумайце мне назву для гульні.
(Чота раней як раз з назвамі для чаго заўгодна я быў крут, а для сябе чагосьці зараз цяжка.)

А то я ж такі зьбіраюся працягваць "мелатрэкі ад Дзена" і ня толькі :)

Задума такая. Гульня а-я віктарына - барнае ШтоДзеКалі, (пакуль) шмат у чым музычная, можа прам у бліжэйшым выпуску - а далей абавязкова - зь відэачасткамі.
Ня толькі пазнаць твор па гучаньні/выгляду, але й здагадацца аб чым-небудзь па чым-небудзь :)
Тобіш зьнешне вельмі падобная на «Мелатрэк/Кінатрэк» і «Мазгабойку». МініСХватку без кампоў мо месцамі.
А ўнутрана вядома адрозьніваецца, але сказаць канкрэтна чым... )
ну мо "дзен-лёгікай"(тм) ))

Першая такая называлася Меладзеніі, Melodzienii — вядома што тут "Дзен" і "Мелёдыі" (века), але ня вельмі гучыць, і "мэлёдыі века" былі тэмай толькі той гульні, і "дз" няма ў беларускіх мелёдыях. І будзе і кіно — пашто назву мяняць.

Такшта назва мусіць пажадана каб паказвала што гульня ад Дзена, падыходзіла і для музычных гульняў і да кіношных і да мяшаных, дэманстравала Гульнявы характар, нязмушаны, вясёлы.
ціпа такой :))

Хто ў курсе гэтых гульняў і Дзена, таму тлумачэньняў дастаткова. Астатнія — пытайцесь, раскажу.

А выйсьці ў народ з другім выпускам хачу ў сярэдзіне кастрычніка.

dzienn: (to ja!)

і пастаўлю ня СХватчаскую аватарку а абс нэўтральную.

Як некаторыя цьмяна здагадваюцца, я таксама люблю пазагадваць загадкі :))


Знацца так, паважаныя менчукі й госьці сталіцы!

Як ужо нейкі час вядома, без с на и комфортнее, без с на и город чище, и т.д.
Без чего? ;)
Некалькі варыянтаў правільнага адказу :)

Да вечару панядзелка ўправімся? )




І, гэта... -

Першы каштан.
Гэта тэмы не датычыцца.
Гэта галоўная тэма.




ЗЫ: Улічваючы што я ня сфоткаў правільнага адказу, адгадкі можна працягнуць да наступнага панядзелка :)
dzienn: (I'm a real alien)

Сёньня ў Лёндане было досыць цёплае й вельмі сонечнае надвор'е.
Але.

Кітайцы ня ўмеюць здымаць.
Таму падмарозіў ногі.


Гэта быў "узровень" :)) Загадка тобіш.
Форма адказу: два словы ці фотаздымак :)


IMG_1566_


dzienn: (do You really...)

Уфффф...! Прайшла гульнюшка, нармальна здаецца, шмат што народу зайшло, а пару багаў, што такі выскачылі, спадзяюся ні на што не паўплывалі.
І цяпер я паем!!! )))


А загадка што я ў мінулым запісу даваў - дык у тых гарах-вадападах і ролік называецца Mission possible, i музыка гучыць з Mission impossible... -
і ніфіга я не фальшыўлю )) )

dzienn: (do You really...)


Ня мела баба клопату - купіла парася :)

Вось сяджу бягом заканчваю гульнюшку. І каманд шмат зарэгілася, яшчэ й безкамандныя прыйдуць, навічкі гульні, на мяне паглядзець О:)
Дык і яшчэ хто хоча з тутэйшых сяброў - прыходзьце. Пару-тройку месцаў знойдзем. Ці так паглядзець ці пагуляць за каго, дзе месцы вольныя будуць. Нават камандай можна яшчэ запісацца, а то там адна не змагла. Тым больш што двое - ужо каманда.

Для разьмінкі (ці проста так) вам заданьне :)) Вось у тым запісу нешта ня так з музыкай. Што? ;)

dzienn: (I'm a real alien)

Хто ў курсе што такое "Мелатрэк" могуць адразу пераходзіць да фіналу.
Астатнія (мясцовыя) будзьце ў курсе - гульнюшка такая ваколмузычная. Па многіх выходных у менскім бары "Графіці" праходзіць. Мае і многім з вас знаёмыя схватчыкі-мазгабойшчыкі праводзяць (калі хто ня ў курсе й што такое "Мазгабойка".. - ну не зьвяртайце ўвагі :) ) Звычайна Вайл-Кранка-Каця-Дзіма праводзяць.
Каманды па 2-4 чалавекі, некалькі тураў: адгадаць што за песьня хто пяе, адкуль музыка, якія словы прапушчаныя, пазнаць гурт/песьню па апісаньню, разабраць задам наперад ды іншыя "адгадай мэлёдыю"

фінал )

dzienn: (I'm an alien)

Ідзеш па набярэжнай міма каманд што зьбіраюцца на чарговую "СХватка-абразную" гульню...

і ніводная штабпалявая блін-крыса ня крыкне: "Дзееен!"
Ня кажучы ўжо пра "Давай за нас!"...


:)

dzienn: (I'm a real alien)

Ну што, паважаныя "схаваныя самазабойцы"(с) са "стремлением к смерти" (с) -
выказваемся.
Пра дзяржрэгуляваньне. Пра мяжу адказнасьцi арганiзатараў. Пра ўласныя штрафы за перавышэньне хуткасьцi таксама ;)
І пра структуру-выгляд тэлепраграмы. Усё будзе дакладзена ;)


*эфiр запiшу на дыск - бярыце хто хацiце.


ГЗВ=UPD
напішу свае думкі, якія й выказаць хацеў, ды не атрымалася.
Пра псіхОлуха пісаць ня буду ))) вы й самі малайцы - прычым нават тыя хто мала ў курсе нашых гульняў, той жа думкі пра яе.
Read more... )
Схватка - гульня найперш для разумных.
Зь вельмі добрай самарэгуляцыей. У лепшых традыцыях агульнасусьветнай практыкі - грамадзянская супольнасьць/гражданское общество у мініатуры. Каб гэта зразумець - гэта трэба жадаць зразумець.
А калі не разумеючы рэгуляваць па стандартах, абы зарэгуляваць - тое забараніць, на тое падаткі накласьці - яно проста загіне.
І ад Масквы да Ню-Ёрку будуць ведаць: Схватка нарадзілася ў Беларусі, і ў Беларусі яе беларуская ж дзяржава забіла.

dzienn: (I'm an alien)

Прыкладна год таму я падумаў што ведаю тэму будучай навагодняй гульні. Дакладна я падумаў так: "Здаецца, я ўжо ведаю тэму наступнай гульні. Нажаль."

Так і сталася.
Але гульня ня будзе сумнай. Грустной - не будет.


29 сьнежня пачынаючы з 21й гадзіны прадстаўлю вашай увазе чарговую сваю калядна-навагоднюю гульню на www.cx.by
Думаю гэта будзе апошняя з сэрыі гэткіх канцэптуальных...
Хаця хто тую канцэпцыю разумеў..:) Мо хто й мог бы - а не гуляў. Ці згуляе зараз?
Але мне гэта было трэба.
*А вам гуляйся, ага )

Спадзяюся нармальна ўсё пройдзе, і нават можа спадабаецца.

Вясёлых Калядаў!

--
29/12/2009 в 21.00 беларусского времени на cx.by моя открытая (для всех зарегистрированых бесплатно) игра.
В общем если кто схватчик - будьте в курсе, кто не в курсе Схватки но хочет попробовать - заходите на сайт, регистрируйтесь (до игры :) ). Играть можно и в одиночку, или стучитесь в какую-нибудь команду (например BZIK ;) )

*** Надеюсь эта інформація не помешает вам в ігре ;)))

cx+jubilej

Jan. 10th, 2009 08:00 pm
dzienn: (I'm a real alien)


Cёньня мая адкрытка.
што тычыцца каго заўгодна, акрамя..

З аднаго боку традыцыйная ўжо калядна-навагодняя, але чаму сёньня?
Ня толькi таму што перад НГ было куча справаў ды iншая адкрытка. А яшчэ так файна супала, што першая гульнявая субота пасьля НГ - як раз 10.01.

Бо роўна 5 год таму я

- выцягваў машыну з кювету,
- бiўся халоднай зброей,
-
бег па начным засьнежаным лесе,
- падстралiў дракона зь першай стралы,
- iмгненна раскурыў Камэлёт i Скарыну на Скарыны,
- заняў трэцяе месца :)

-- i ўсё гэта было ў першы для мяне раз :)

(што найперш тычыцца тых хто "акрамя"..)

Так што калi хто мучаецца ад аднаго ўзгадваньня дзенаўскiх заданьняў - скажыце дзякуй гэтаму дню ;p
Калi хто знаходзiць там шмат цiкавага й прыемнага - тым больш :)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:15 am
Powered by Dreamwidth Studios