Дз 2

Nov. 26th, 2016 03:42 pm
dzienn: (Дзінка))


Дзінка, Дзінуля, Дзінуся, Дзінусь, Дзінуэнда,..
Лапа, малая, зайчык,..) Яна ведае ўсе свае імёны. І зразумее новыя.

Дзінка на канапе

Бывае неслух канеш :) Але зь ёй можна дамовіцца. Звычайна, па чалавечы. Падыйсьці, прыабняць, сказаць на вушка пару словаў... І пайсьці разам куды трэба, без ніякіх павадкоў.

Дзінусь на падушцы


Любіць насіцца з парай сябровак-сяброў, але яны часта хутка перадумваюць, ці пачынаюць сварыцца між сабой, ці гаўкаць фігпамічаго. І малое прыбягае да мяне й запрашае скакаць. І мы бяжым, і нам класна.
Калі не нагулялася, ці чамусьці пасьля вячэры, любіць паскакаць на бацьку, прыносіць які паясо,к каб я ім памахаў, а яна яго палявала. А можна проста руку бацькіну пагрызьці :) Скакаць на яе, лавіць, акуратна прыкусваць, рычаць, строіць зь сябе тыгру :) і 220V))

Дзінуля сьпіць яна стамілася)

Люблю.
Любіць.
З Днём нарозінаў!!!



22

Sep. 26th, 2016 11:45 pm
dzienn: (Дзінка))


Па чалавечых мерках Дзінцы сёньня 22 :)
Але ж дзіцё дзіцём! Дзесь 4 ёй насамрэч чалавечых)
Але Дзень народзінаў, пра дурату пісаць ня будзем. У асноўным яна буся і харошая. І разумная. Малайчынка.

Хадзілі сёньня зь ёй у цэнтар гораду, у двор маёй школы... Потым ля фантану, падбіралі там каштаны класныя. Учора мігам пасябравалася з "пацярашкам" - шчанюком здаецца азіяцкай аўчаркі, што бегаў адзін у ашыйніку - так насіліся, скакалі й мілаваліся нават! О:)

А галоўнае што хачу расказаць - у нас ёсьць свой рытуал. Сам сабой зьявіўся. І НАШ. Дзінка яго гэтак сама "прасякла" як і Дзен.
Калі ўначы выходзім на прагулку - паварочваем за дом (па ходу я кажу: "Даганяй!", і яна семяніць хутчэй), перад тым як ступіць на маленьку трохкутну палянку, Дзінка зноў крыху адстае,.. я захожу ў цэнтар палянкі, спыняюся, паварочваюся... Дзінка стаіць... Я прысядаю ўзмахваю рукамі - і яна ляціць да мяне!
Я магу задумацца-загаварыцца - яна будзе стаяць чакаць пакуль я павярнуся й махну) Я не прымушаю сябе чакаць - тут жа абарочваюся й з замілаваньнем бачу што яна чакае... і ляціць!
:)
Мы пайшлі на вулку. Рытуал чакаем.:)

а перевод наведением)

1,9

Aug. 26th, 2016 12:00 pm
dzienn: (Дзінка))

Не, мы ня ў школу ідзем. Дзінцы год і дзевяць месяцаў :)

перевод наведением
Пастушшы інстынкт у ёй абудзіўся з самага маленства. Ня толькі аббяганьнямі па коле, а й прабежкамі з края ў край вялікай абсалютна новай кампаніі, што расьцягнулася на пераходзе, з затрымкамі каля таго хто адстае. Ды й проста па жыцьці яна пастаянна ўсіх пасе :) Нават у хаце яна будзе за табой хадзіць і нават спаць уляжацца так каб бачыць што дзе робіцца :)
А пару тыдняў таму ў яе праявіўся абаронны інстынкт. Цяпер рэзка выцягнуць у мой бок руку для вас ня пройдзе бясьследна) — надоўга запомніце як гэтая мілашка раптам у голас на вас залае. А ўжо спрабаваць ударыць мяне, нават жартам, нават блізкім проста катэгарычна не рэкамэндую — мігам цапне!

Ню, заадно Дзінка ці то ў партыі зялёных, ці то яры ўласьнік — калі я ламаю сухое гальлё (а ёй не даю)), можа й на мяне рыкнуць і па попе даць))) (мабыць проста пэўныя гукі моцна не падабаюцца дык патрабуе выключыць)

Але я што падумаў... ... + карцінкі! )


dzienn: (Дзінка))


Зганялі зь Дзінкай на рэчку, чарговы раз нагуляліся-наплаваліся.
Нягледзячы на тое што малую апошнім часам жор прабраў - аказваецца талія яшчэ та! :)
А камэру ня браў, таму разьвівайце фантазію :)

перевод наведением)

Дар'і прювет! О:)

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))


Рэдкія паездкі на фазэнду выглядаюць ідэяльнымі - проста па ўраджай :)
Палітыка "кропкавых пасадак" сябе апраўдвае - што пасаджана тое цудоўна вырастае :))
Агуркі смакоцьце!!!! ці я ўжо казаў? І кабачкоў вааааалаааам! Ну мо й казаў, і паўтару, і чо )

ураджай


Фірмовыя аладкі з новага ўраджаю зробленыя й зхамячаныя) А фоткаць іх чаго - яны ў Энцыкляпэдыі беларускай кухні сфотканы іх есьці трэба :)

А пры чым тут Дзінка? А Дзінка заўсёды пры ўсім.

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

А ў мяне агуркі з кабачкі ростам! Вось гэтымі ручкамі! Боскае смакоцьце!!! Проста кусаеш - і ...!
А цяпер дождж пачынаецца а я ўсё паліў кабачкі з кропам заўтра затэшчу) Тобіш кроп чаго яго тэсьціць, яго жаваць трэба - а пару кабачкоў ужо сарваў і заўтра, заўтра, заўтра...

dzienn: (Дзінка))


Чарговы Дзёнь народзінаў. Файна ўладкавалася - штомесяц адзначаць :)
Як красу такую й не адзначыць?)

Дзінка-краса


На выставе мы праўда чэмпіёнамі ня сталі, толькі кандыдатамі ў чэмпіёны - дык тое проста падвучыцца трэба. Але ж яна чэмпіён для ўсіх знаёмых без пытаньняў :)

Dzin-show


Ходзім плаваем на рэчку. Праз год прыехалі першы раз, выйшлі з машыны ў новым месцы: вакол поле шырокае, некалькі дарог-каляін, і сьцежка скрозь кусты да рэчкі. Куды адразу пабегла Дзінка?
Павільна, правільна :)


dzienn: (bond..)

Заскочыў на фазэнду - а там мала што ўсходы кабачкоў буяюць ды агуркоў узыйшло больш чым у сяброў/суседзяў, дык і радзіскі ўжо вядро! І парэчкі ўжо кусты!!!

Таке життя :)


dzienn: (orangetime)

А бывае, здаецца што можаш ужо стрымлівацца й не разносіць ноч на шматкі сваім крыкам -
а твая каманда пасьля жудаснага правалу першых хвілін, пасьля абыштошнага цэлага тайму, калі ляціць дома 0:2 а значыць спакойна пралятае, і нават пасьля пачатку варушэньня ўсё роўна тут жа атрымлівае 1-3 а значыць пралёт зараз аформіцца... і толькі невядома што ў табе працягвае нават ня верыць у перамогу - а прагнуць змаганьня, не за вынік дык за годнасьць... і працягвае змагацца каманда... выгрызае па мэтру, па дотыку, па голу...
І ПЕРАМАГАЕ!!!!!!! Неймаверна - бо "тыя ж людзі што ўсё правалілі", і супернік ня кінуў гуляць, застаўся звышмоцным!! Але!!! Нават той хто ўжо быў растраляны сто разоў за непасрэдны ўдзел ува ўсіх трох прапушчаных - забівае наш трэці! І на 91й ужо з 90 твае вырываюць перамогу!!!!

І адзіны хто застаецца спакойным - рулявы тваёй каманды, адзін з самых эмацыйных трэнераў сьвету :)

Малая нездарма рвалася па смачняшкі. Малая заслужыла). Каманда заслужыла!!! І ты заслужыў.
І вось цяпер увесь разбуджаны сьвет можа спакойна спаць :)



БМБ +++

Feb. 17th, 2016 10:12 pm
dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

Можна спаць, трэба рабіць Аўдзенцыю — а я сяджу пераглядаю сьвежыя фоткі бабруйскай Мазгабойкі, чытаю новыя камэнты й флудаперапіску і радуюся жыцьцю..)
Усёткі мы лепшыя :)
Ня ведаю як яно будзе "як што" — але пакуль, і даўно ж, мы адна дружная банда. Адорвы й флегмы, летуценьнікі й дакалупшчыкі, скаўзэры й манкі, бэнээфаўцы й расейцы. Хочацца верыць што так будзе заўсёды.
І хочацца рабіць сваю гульню. Тым больш хочацца, і хутчэй :)






PS: А то тут ціпа канкурэнты намаляваліся!)) "представительство набирающей обороты в г. Москве КВИЗ-ВИКТОРИНЫ "МОЗГОВОЙ ШТУРМ", которая очень положительно зарекомендовала себя среди тех, кто принимал участие на первоначальных этапах." - Гульня на Маскву, Менск і Бабруйск :) Ціпа спадабалася ў Маскве - ніводнай туды спасылкі. Ну й "квиз викторина", ага - "вопросный опросник")

dzienn: (orangetime)


... як любіць яго Дз.?

Радуецца яму неймаверна, кожнай новай сьняжынцы, носіцца па пуза ў сьнезе, нырае ў яго, зарываецца носам з галавой, катаецца па ім, робіць сьнежнага анёла...
-снежный ангел- )

dzienn: (there is Always Hope)


— Якія цудоўныя атрымаліся Каляды!
Ужо, хоць наперадзе яшчэ шмат вясёлага.
хоць і сюжэт ня зьняў — затое дакладна выходныя калядныя атрымаліся)
Хоць і бязь сьнегу — але для цуду на Каляды ня ён галоўны.
А што хацелася б — дык будзе! "Мы абдымаемся і ведаем што хутка пойдзе сьнег" :)


dzienn: (fan of sports)


"Special" One — Normal One
              1-1         1 - 3 !!!



PS: https://www.youtube.com/watch?v=FNze6RrXZKc )))


11

Oct. 26th, 2015 06:20 pm
dzienn: (fotakot)

(ня блытаць зь лікам Лівэрпуля)

Краса незбагненна (с) )

dzienn: (there is Always Hope)

У завяршэньне гэтых цудоўных дзён Дзінка пабіла рэкорд буйнасьці сустрэчы :) Скакала лізала абдымала нюхала чым цікавым ад бацькі пахне безупынна хвілін 5 пакуль на вуліцу ня выйшлі.

Вось красуня ў сёняшнім узросьце, а то як ж не паказаў (:Краса! )

!!!!!!

Sep. 29th, 2015 08:50 pm
dzienn: (there is Always Hope)


Цудоўныя дні! Найцудоўныя!!!

dzienn: (fotakot)


Эфэкт мокрых валос

IMG_1822

і другіе водныя прыгоды )
А яшчэ нарэшце ДОЖДЖ!!! Адразу пасьля вяртаньня з рэчкі.
Ну праааавільна - як зорапад, дык нам неба ў хмарках! ) Хаця мо разьвіднеецца :)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:17 am
Powered by Dreamwidth Studios