dzienn: (Ja. "default")

Нарэшце дабраўся хоць бягом краешкам, бо яшчэ не вызваліўся а нават наадварот. Але хочацца зараз заявіць. Сярэдзіна верасьня а музыка зь ліпеня ня ўказана)

Хаця ў ліпені як у чэрвені не было яўна вызначанай галоўнай музыкі. Не да таго было :) Але памойму вось гэтая фонам нічо так засьвяцілася, прынамсі частая была. У зьвязку зь летнімі Мазгабойкамі, якія тады былі незразумела для чаго й таму настрою іх рабіць не было – але такі адбыліся, і нічо так. А цяпер гэта ўзгадваць і наогул звышканцэптуальна, асабліва ў адным запісу пра музыку гэтых трох месяцаў...

Песьня ліпеня-16: "La camisa negra" (шчэ й сама назва шчыльна да настальгічнасьці зьвязаная з МБ..) )


Download Juanes La Camisa Negra for free from pleer.com

У жніўні песьня-музыка зусім не была канцэптуальнай але вызначылася па ходу месяца неяк проста. Таксама старая песьня, гэтым разам па сапраўднаму), і зьвязаная хіба з Ау - таму што за яна зноў не скажу)))) Хаця зьявіцца гэтая МЛ у заданьнях не раней за 8ю гульню :) (Вось так вось натрапіў у сваёй жа зборцы, слухаў, прыдумаў паставіць у гульню, слухаў шчэ кучу раз – вось вам і музыка месяца :) )

А вось песьня-музыка верасьня абсалютна канкрэтна вызначылася зь першых дзён, з аднаго з самых першых дзён – і гэта той выпадак калі зразумела было што нічога зьмяніцца ня можа, яна галоўнай і застанецца. І прысьвечаная яна канцу бабруйскай Мазгабойні (у маёй асобе, пра што таксама варта б напісаць) - і пачатку новай гульні, новай справы.
Яе я мог бы й назваць-паставіць адразу, але пачакаю камэнтаў - думаю некалькім людзям зусім нескладана яе адгадаць.)
Крыху пазьней дадам :) і можа нават перевод наведеніем) врядлі раньше понедельніка)

P.S. )

dzienn: (Ja. "default")

Месяц вядома даўно скончыўся, а ягоную музыку я так і не пісаў... Непарадак. Яна й не была дакладна ярка выражанай... але нельга пакідаць безь яе, нешта вызначым.

Нядаўна радыё нагадала што часта грала і тады:

Cкачать How Deep Is Your Love на pleer.com

Нармуль на другое месца.
Вышэй мусяць быць гімны Вугоршчыны, Валіі, Ісльяндыі..) Але будзе песьня якую можна назваць: "Як я рады што нарэшце вяртаюся дадому" ;)) А нармальна я яе не назаву й не пакажу :) Пакуль)

*А насамрэч музыка гэтага чэрвеня - сьпевы жаўрукоў і жабак, плёскат вады, шум ветру, і яшчэ пэўныя гукі якія нельга называць.


А я сёньня сарваў першы агурок "вырашчаны вось гэтымі ручкамі", зьеў і вядома ж атрымаў асалоду. !
І кабачкоў ужо 6 нарасло, і безьліч завязалася!
І зь Дзінкай плавалі й ганялі па палях.


dzienn: (Ja. "default")

На Дзень народзінаў адкрыў новую дарогу.
Яна шчэ невядома куды вядзе, але ня мае канца.


ЗША ...

May. 30th, 2016 11:00 pm
dzienn: (Ja. "default")


У траўні не было выразнай сваёй музыкі. Зусім. 6-я Аў новых тэм не прыносіла, 5я бабруйская прайшла аўральна, тыдзень наогул быў выбіты Дзінкай.
Але ў апошні дзень зьявілася нагода даць "прызавое месца" Юлянам).. але нешта стромна зноў даваць, толькі што былі другімі - і "ой баюся" яшчэ будуць)
А на рэшту дня само прычапілася й да ночы ў галаве круціцца.. і падыходзіць.
І бо з учорашняй бабруйскай Мазгабойкі - такой лёгкай добрай, пасьля якой столькі наслухаўся мягка кажучы цёплага добрага... І проста прыпевам канцэптуальным.
Тым больш трэба зразумець што адбываецца )..



dzienn: (Ja. "default")

Яшчэ трэба адзначыць The Man who sold the world...

І варта было б памяняць гатовы выбар на раптоўную песьню апошніх дзён — але такі традыцыяналіст я, абраў ужо дык мяняць пашто..) Хаця галоўная прычына ня ў гэтым)

Ітак - першай песьняй студзеня абвяшчаецца
ау-ау-ау..) )

dzienn: (Ja. "default")


Нягледзячы на звышактыўную падрыхтоўку Аўdzienцыі, у сьнежні выразнай яго музыкі доўга не было. Усё з гульні гучала ўжо даўно, было ў намінантах верасьня, ці проста было "не па тэме". А ў апошні момант перад гульнёй зьявілася і пасьля яе стала - проста не магчыма не прызнаць яе песьняй сьнежня —
«Напаі мяне вадой ...»

Паралельна зьявілася й таксама пасьля гульні цудоўна на настрой клалася (аказваецца прам клясычная, а першы раз чую) Poetry in motion — але магутнай плыньню той вады адсунута на Каляды. З маім задавальненьнем, бо настрой у Каляды быў і ёсьць гэткім жа вясёлым. Песенька Калядаў:


Download Johnny Tillotson Poetry in Motion for free


А песьня-музыка году ... )


dzienn: (there is Always Hope)


— Якія цудоўныя атрымаліся Каляды!
Ужо, хоць наперадзе яшчэ шмат вясёлага.
хоць і сюжэт ня зьняў — затое дакладна выходныя калядныя атрымаліся)
Хоць і бязь сьнегу — але для цуду на Каляды ня ён галоўны.
А што хацелася б — дык будзе! "Мы абдымаемся і ведаем што хутка пойдзе сьнег" :)


dzienn: (do You really...)

Ага, хто яшчэ ня ведае наколькі Дзен вычварэнец — сёньня ён спраўляе
Дзень народзінаў з паловай :)

А хто хоча зацаніць наколькі ён вычварэнец што ён і сабе падрыхтаваў —
калі ласка запрашаем ) )

dzienn: (Ja. "default")


а песьня кастрычніка вызначыла ся шчэ да яго сярэдзіны.
адна з набору юбіляра.

і напрыканцы месяцу падцьвердзілася карцінкай) Я бачу хмары, я бачу неба...)
ўсё ня так уж clear in the world

і ня важна што неяк з выгляду зусім мала па тэме.
іншай тэмы няма.


dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

Ааааааа спасылак на бабруйскае жыцьцё не пакажууууу!!!!
ААААААА!!! Вось што значыць практыканку юную паслаць!))) АААААА))))))
Ніякіх бобрлайфаў, хоць і адзіны на галоўнай белмоўны тэкст! АААААааа фотак мала, на сайце ЦБС больш было, і лепш бы напісалі што гульні ладжу!)))
"Прыгожысветмалюнку", ааааааа!!!))))

формаадказутрысловы )

Ага :)

dzienn: (Ja. "default")

Чароўная дарога скрозь цудоўнае беларускае мора. Два зайцы, ліса і бусел на дарозе. А ў цёмных ужо прыцемках здавалася што ўздоўж дарогі скачуць-лятуць ваўкі, суправаджаюць. Містычныя руіны царквы ў Задубеньні. Велізарны яркі Месяц у дзённым шчэ сьвятле. Вясёлы натоўп паломнікаў ля касьцёлу ў рамонтных лясах. Абдымкі незнаёмай дзяўчыны: "Бог любіць Вас!"
— Узаемна! :)
Дзяўчына незнаёмая, а словы парадавалі. Спрачацца ня хочацца.

Дзень цудоўнай дарогі скончыўся роўна апоўначы.

А зь сёньня — фотка, зусім не зьвязаная з тэкстам. Ніякіх фоташопаў і хітрых ракурсаў. Проста клубнічка на тэлефоне. )

dzienn: (Ja. "default")


Бэз ужо падараны, значыць усё добра.
:)

dzienn: (Ja. "default")

Адкрыты адказы на ВЛИГ. Ведаю што яшчэ двое ці трое гадалі ды чамусь не разгадалі ) У выніку ніводнага няправільнага адказу :)
А здавалася б ну што там цяжкага — скажыце, Хмарка й Вятранка? ) Там сапраўды нават падказка была ў тэксьце: загадана тады а адказы сёньня. Прыз адпраўляецца ў Вінніцу, і Менску што перападзе.

Ну й трэба ж дадаць што пэрсанажаў вядома было не разгадаць. Але яны не выпадковыя й ня выдуманыя. ...

... )

dzienn: (Ja. "default")

Я ж нават абяцаў некаторым тут CXватку запусьціць. Вось пачынаю нечаканым пробнікам. Раптам узгадалася й захацелася.
Будзе адно пытаньне з маёй гульні. Камэнты скрыняцца. Пажадана адкамэньціць, калі вы пачалі разгадваць. І калі ў рэальным часе праз паўгадзіны не адгадалі — можна прасіць падказку. Варыянты адказаў калі ласка кідайце ў поўнай форме, тобіш калі трэба адказаць 2 слова, ня трэба даваць адно й пытацца ці хоць яно правільна :)
Гэта cxватка, значыць карыстацца можна ўсім, хоць гуглам хоць суседам.

А чо это я. Не только для беларусов ігра.
Предлагаю разгадать уровень с моей CXватки. Один вопрос, форма ответа указана. Тоесть надо ответить полностью и так как просят, просьба не писать половину ответа с вопросом правильна ли она :) Тобишь писать-то можно, но про правильность не отвечу) Пользоваться можно всеми средствами. Ещё желательно, если собрались поиграться, откоментить что начали думать ). Через полчаса реального разгадывательного процесса можно просить подсказку. Подсказки законная часть игры, не стесняйтесь.

Паехалі.
Моя первая CXватка называлась hety dzien u historyi (магчыма вы недзе бачылі гэтыя словы). После неё один из коментариев был: "Почему у тебя игра такая религиозная?" Ну или не "почему", а просто отметили что было много вопросов про религию. На самом деле (по моему) игра была, как и сказано в названии, про памятные даты, про дни (то есть это не про даты, дата это д-м-г, а день это день или д), про историю, ...
Так вот один из вопросов "про религию":

итак, вопрос: )

Вроде всё должно быть понятно, но если что — уточнения по игре просить можно.
Ответа хотелось бы сегодня, но можно и до 7го подождать.
А хто ў гэта гуляў — (пакуль) моўчкі назірайце)


dzienn: (there is Always Hope)

Смотреть на неё. Касаться. Гладить. Зарываться носом в волосы. Целовать. Ловить искристых зайчиков в её очах. Видеть как она счастлива видеть меня после недолгой разлуки. Наслаждаться её порхающими поцелуями без границ. Обниматься и так валяться хоть на полу хоть на траве.. А её животик, грудка... о, Боже - я могу целовать её живот и грудь!.. Они так тепло пахнут... не скажу чем :) Сказочно.
Иногда она дурит и даже делает мне больно. Нечаянно или по глупости. Но, кажется, всё же она меня тоже... И я терплю. Или остываю мгновенно. С ней я учусь терпению. Спокойствию. Видеть главное. Чувствовать. Быть. Для кого-то. Всем.
Просто я её люблю.

Сегодня у Неё День Рождения )

dzienn: (Ja. "default")


Penny Lane ужо не suburb, хаця праз пару соцень метраў ад пачатку, за чыгуначным мастом ўсё той жа чыстага выгляду прыгарад, дый пад мастом :)
І неба (калі сонечна-блакітнае) - усё тое ж suburbian.
Завулак пачынаецца ад досыць вялікай разьвілкі, ад адной з асноўных транспартных артэріяў гораду. Ад разьвілкі, кожны закуток якой й падрабязна апісаны узгадваецца ў адпаведнай песьне. А не сам завулак )), яго мала.



see more... )

dzienn: (Ja. "default")

(на момант запісу ўзьлятаў над сьнежнай сонечнай Вільняй, на час, адпаведны часу прачытаньня ня самымі хуткімі з вас, ужо прызямліўся ў пахмурным дажджлівым...)

Шлях Дзена дайшоў да адной з Мар

'Я раскажу вам пра ...') )

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 10:32 am
Powered by Dreamwidth Studios