dzienn: (Ja. "default")

Нарэшце дабраўся хоць бягом краешкам, бо яшчэ не вызваліўся а нават наадварот. Але хочацца зараз заявіць. Сярэдзіна верасьня а музыка зь ліпеня ня ўказана)

Хаця ў ліпені як у чэрвені не было яўна вызначанай галоўнай музыкі. Не да таго было :) Але памойму вось гэтая фонам нічо так засьвяцілася, прынамсі частая была. У зьвязку зь летнімі Мазгабойкамі, якія тады былі незразумела для чаго й таму настрою іх рабіць не было – але такі адбыліся, і нічо так. А цяпер гэта ўзгадваць і наогул звышканцэптуальна, асабліва ў адным запісу пра музыку гэтых трох месяцаў...

Песьня ліпеня-16: "La camisa negra" (шчэ й сама назва шчыльна да настальгічнасьці зьвязаная з МБ..) )


Download Juanes La Camisa Negra for free from pleer.com

У жніўні песьня-музыка зусім не была канцэптуальнай але вызначылася па ходу месяца неяк проста. Таксама старая песьня, гэтым разам па сапраўднаму), і зьвязаная хіба з Ау - таму што за яна зноў не скажу)))) Хаця зьявіцца гэтая МЛ у заданьнях не раней за 8ю гульню :) (Вось так вось натрапіў у сваёй жа зборцы, слухаў, прыдумаў паставіць у гульню, слухаў шчэ кучу раз – вось вам і музыка месяца :) )

А вось песьня-музыка верасьня абсалютна канкрэтна вызначылася зь першых дзён, з аднаго з самых першых дзён – і гэта той выпадак калі зразумела было што нічога зьмяніцца ня можа, яна галоўнай і застанецца. І прысьвечаная яна канцу бабруйскай Мазгабойні (у маёй асобе, пра што таксама варта б напісаць) - і пачатку новай гульні, новай справы.
Яе я мог бы й назваць-паставіць адразу, але пачакаю камэнтаў - думаю некалькім людзям зусім нескладана яе адгадаць.)
Крыху пазьней дадам :) і можа нават перевод наведеніем) врядлі раньше понедельніка)

P.S. )

1,9

Aug. 26th, 2016 12:00 pm
dzienn: (Дзінка))

Не, мы ня ў школу ідзем. Дзінцы год і дзевяць месяцаў :)

перевод наведением
Пастушшы інстынкт у ёй абудзіўся з самага маленства. Ня толькі аббяганьнямі па коле, а й прабежкамі з края ў край вялікай абсалютна новай кампаніі, што расьцягнулася на пераходзе, з затрымкамі каля таго хто адстае. Ды й проста па жыцьці яна пастаянна ўсіх пасе :) Нават у хаце яна будзе за табой хадзіць і нават спаць уляжацца так каб бачыць што дзе робіцца :)
А пару тыдняў таму ў яе праявіўся абаронны інстынкт. Цяпер рэзка выцягнуць у мой бок руку для вас ня пройдзе бясьследна) — надоўга запомніце як гэтая мілашка раптам у голас на вас залае. А ўжо спрабаваць ударыць мяне, нават жартам, нават блізкім проста катэгарычна не рэкамэндую — мігам цапне!

Ню, заадно Дзінка ці то ў партыі зялёных, ці то яры ўласьнік — калі я ламаю сухое гальлё (а ёй не даю)), можа й на мяне рыкнуць і па попе даць))) (мабыць проста пэўныя гукі моцна не падабаюцца дык патрабуе выключыць)

Але я што падумаў... ... + карцінкі! )


dzienn: (Ja. "default")

Месяц вядома даўно скончыўся, а ягоную музыку я так і не пісаў... Непарадак. Яна й не была дакладна ярка выражанай... але нельга пакідаць безь яе, нешта вызначым.

Нядаўна радыё нагадала што часта грала і тады:

Cкачать How Deep Is Your Love на pleer.com

Нармуль на другое месца.
Вышэй мусяць быць гімны Вугоршчыны, Валіі, Ісльяндыі..) Але будзе песьня якую можна назваць: "Як я рады што нарэшце вяртаюся дадому" ;)) А нармальна я яе не назаву й не пакажу :) Пакуль)

*А насамрэч музыка гэтага чэрвеня - сьпевы жаўрукоў і жабак, плёскат вады, шум ветру, і яшчэ пэўныя гукі якія нельга называць.


А я сёньня сарваў першы агурок "вырашчаны вось гэтымі ручкамі", зьеў і вядома ж атрымаў асалоду. !
І кабачкоў ужо 6 нарасло, і безьліч завязалася!
І зь Дзінкай плавалі й ганялі па палях.


dzienn: (Ja. "default")

На Дзень народзінаў адкрыў новую дарогу.
Яна шчэ невядома куды вядзе, але ня мае канца.


dzienn: (Ja. "default")


Палову месяцу здавалася што прыйдзецца рэдагаваць студзень, пакідаць там у спакоі адно Шчасьце, каб спакойна аддаць сакавік Au6-1-1. )
Потым нічога асаблівага не гучала. Потым рознае ўсялякае, напрыклад ўчора Вольскі ў галаве, сёньня ранкам Бі2.
Але ўжо з тыдзень як мне стала зразумела што будзе музыкай месяцу. Тое што абсалютна не падыходзіць назвай і зьместам! Акрамя забаўнае паралелі першага радка з тэмай мараў) Чым падыходзіць?.. Мо пяшчотай сваёй. Хаця й сумам, "невыказальнай загадкавай тугой". І нават да ўчорашняга дня падыходзіць, а ўчора ў нас было 25 сакавіка)
Але вось бывае так, вось гэта — музыка месяцу. З усімі стукамі і ўскрыкамі.

ня гугліце, проста слухайце.

Who will take my dreams away


...) )

dzienn: (Ja. "default")

Нават падрыхтоўка гульні (праўда вялая ў гэтым месяцы) не дапамагала з музыкай месяцу, асабліва на фоне фігпаймічаго астатняга. Але пад канец такі песьня вызначылася. І такія крыху забаўныя паралелі там: увесь месяц час ад часу непакоіць калена, дык усё думаю што зноў можна ў бальніцу заграмець..
І я яе зноў пакуль не пакажу), бо можа на Аў зыграю. Можа загадаю, мо проста зыграю. Такшта нават у фармаце "Au6_N-N" тут не падпішу)

Але ёсьць і другая песьня "Кукрыніксаў", якую можна паказаць. І варта.
А хацелася Ёлку вядома ж.



dzienn: (do You really...)


Даўненька мобаў-апытанак не было. І вось ёсьць. Люблю такое.
Даюць табе некалькі пар чаго-небудзь без абвяшчэньня вайны — і выбірай. І сам тлумач што гэта.
[livejournal.com profile] volka_z_bolkava шчэ па божаскі як ня дзіўна) — усе пары нават зразумелыя :) Хаця й яна ж думаю цудоўна разумее што для мяне як для Блізьняткі выбар часта УХ праблема!) Нам бы ўсяго і паразнастайней!))
дык што? )

І на вашыя магу адказаць.

dzienn: (orangetime)


... як любіць яго Дз.?

Радуецца яму неймаверна, кожнай новай сьняжынцы, носіцца па пуза ў сьнезе, нырае ў яго, зарываецца носам з галавой, катаецца па ім, робіць сьнежнага анёла...
-снежный ангел- )

dzienn: (Ja. "default")


а песьня кастрычніка вызначыла ся шчэ да яго сярэдзіны.
адна з набору юбіляра.

і напрыканцы месяцу падцьвердзілася карцінкай) Я бачу хмары, я бачу неба...)
ўсё ня так уж clear in the world

і ня важна што неяк з выгляду зусім мала па тэме.
іншай тэмы няма.


dzienn: (Ja. "default")


Ўсё той жа час што музыка ня значна.
Ў перадапошні дзень зьявіўся варыянт.
І стаў.

Вось дзе агукнуўся вечар зь Дзеясловам. Боб-Дыланаўскай Blowin' in the Wind у версіі Арцёма Сітнікава — ў музыцы месяца.




Вечная клясыка на новы, свой, лад.
Вось у гэтым нешта ёсьць.

!!!!!!

Sep. 29th, 2015 08:50 pm
dzienn: (there is Always Hope)


Цудоўныя дні! Найцудоўныя!!!

Слова

Jul. 31st, 2015 12:49 pm
dzienn: (Ja. "default")

Не было ў ліпені музыкі месяца. Слухалася рознае выпадкова, даўно знаёмае і новае, нічога "на душу" ня клалася.
А пад самы канец, калі ўжо падумаў што мабыць прыйдзецца абыйсьціся пустым выключэньнем з парадку — раптам пад вечар у галаве ўсплыла песьня й стала нахабна там грацца.
І такі да, яна права, яна падыходзіць. Ды яшчэ й па рознаму й з розных бакоў, і як мае быць для непрыдуманага - месцамі занадта (што не здрово).


скачать на pleer.com

dzienn: (Ja. "default")


Вось так мусіць быць. Што сустрэча — то Радасьць!..

Dzin-na-voziery_2
Dzin-na-voziery

і вясёлае відэа ў чаканьні сустрэчы )

dzienn: (Ja. "default")

Чароўная дарога скрозь цудоўнае беларускае мора. Два зайцы, ліса і бусел на дарозе. А ў цёмных ужо прыцемках здавалася што ўздоўж дарогі скачуць-лятуць ваўкі, суправаджаюць. Містычныя руіны царквы ў Задубеньні. Велізарны яркі Месяц у дзённым шчэ сьвятле. Вясёлы натоўп паломнікаў ля касьцёлу ў рамонтных лясах. Абдымкі незнаёмай дзяўчыны: "Бог любіць Вас!"
— Узаемна! :)
Дзяўчына незнаёмая, а словы парадавалі. Спрачацца ня хочацца.

Дзень цудоўнай дарогі скончыўся роўна апоўначы.

А зь сёньня — фотка, зусім не зьвязаная з тэкстам. Ніякіх фоташопаў і хітрых ракурсаў. Проста клубнічка на тэлефоне. )

dzienn: (do You really...)

Пакуль там на так званым песенным конкурсе гучыць суцэльная канчыта,

4-я Аўdzienцыя пачынае свой разьбег.

І прапануе зарабіць бонусныя балы.

І песьня траўня даўно вызначаная, але не скажууу) І нумар ейны, як у той раз, не скажу, бо ня ведаю ці буду загадваць ))

14га а 14й ці 16га а 19й чакаю ахвотных пагуляцца падурэць :)

dzienn: (Ja. "default")


Чаго вы шукаеце жывога сярод памерлых?
Ён уваскрос. Яго няма тут.




VD2015

Перадайце бліжняму знак супакою.

dzienn: (there is Always Hope)

Валішся з ног і філейнай часткі, і хочаш прачнуцца рана — а сядзіш абмяркоўваеш, узгадваеш, радуешся...
А раніцай да цябе прыходзіць сон. Такі казачны што й можа быць толькі чароўным сном. І нешта прыгожае смачнае чароўнае табе адкрываецца... Казка. Шчасьце.

А потым вяртаешся да дому — і тут цябе сустракаюць пацалункамі, лятуць насустрач на злом галавы..)
файна ўладкава Можна жыць. ..)

*а ў назьве музыцы месяца пад зорачкай схаваная 4ка.


Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:17 am
Powered by Dreamwidth Studios