dzienn: (fotakot)

Пасьля ўладкаваньня на базе сьведкаў Еговы ;) Балаклава пачала падабацца.
Як жа тут не спадабаецца! Адкрытага мора ня бачна – дык не лянуйся, на гору падыміся. А пакуль на яе лезеш, за сьпіной утульная бухта раскрываецца ва ўсёй красе.
159,97 КБ

І сама ж гара – ня толькі камні, але й каменныя вежы старажытныя!

А зь вяршыні адкрываецца М О Р А ! ! ! ! ! ! !



Ад такой карціны жыцьцё робіцца цудоўным ня толькі ў мяне,і нават настолькі: :) )

Заплывы па ваколіцах Балаклавы - відавочна лепшае што ў ёй ёсьць!..
dzienn: (Default)
Украіна вясёлая. Ці, хутчэй, забаўная. Адначасова й аднамясцова ўкраінская й савецкая, эўрапейская й расейская. У глыбіні Крыму яшчэ й татарская. У Севастопалі суседзяць плякаты “Мы имеем право на русский язык” і “С Днём Независимости, дорогие севастопольцы!” Севастопалю цяжка не заставацца прарасейскім горадам – мала за тое, што гісторыя ў яго чыста расейская, дык дагэтуль расейскі флот корміць болей чым турысты. Але знайсьці сьляды палітыкі цяжка. Народ над гэтым асоба ня парыцца (за выключэньнем часу выбараў). Больш цікавяць кошты на маршруткі – у Сэвастопалі яны большыя, чым ў Еўпаторыі (кошты ;) ).
Дарэчы, як жа ўсё ж па беларуску правільна – Эўпаторыя ці Еўпаторыя?.. <lj-cut> Здавалася б, усё проста – у беларускай схільнасьць да арыгіналаў. Па украінску Євпаторія – значыць, па беларуску Еўпаторыя? Але назва -та грэцкая. Тады можа Эўпаторыя? Лацінскае напісаньне Evpatoria нічога не дае, хаця й крыху штурхае ў бок “Э” (зірніце, што прапануе Word замест гэтага слова). </lj-cut>
А маршруткі, дарэчы, па ўкраінску, ці па крымску – "топікі". :) А баклажаны – “сіненькіе”.

Пад Севастопалем кошты на жытло ледзь не забілі. <lj-cut> У Е/Эўпаторыі 5 зялёных было замнога, тут, яшчэ далёка не ў курортным мястэчку – ад 15! Ну й што што за пакой, а не з чалавека. Дарэмна абегаў усю набярэжную – здаюць жытло 3 чалавекі, зь іх адзін мужык на мапедзе: рэклямку заўважыць можна – але ён ужо міма праляцела і ага... Экскурсаводы далі 2 тэлефоны, хто яшчэ можа здаваць – адзін нумар адлучаны за няўплату :) , другі – “15” і “ищите...”. Думаў, выйду з пошты ў канец абламаны, але не пасьпеў – на лаўцы ўжо намалявалася бабка, для якой 4 баксы ў самы раз, асабліва ад гасьцей зь Беларусі :)) Падумаеш, жыве не каля набярэжнай (зато каля рынку), а яшчэ 20 хвілін чапаць – усё роўна з таго берагу да бліжэйшага пляжу 2 гадзіны па гарам :)))
Каб прытуліць дарагіх беларускіх гасьцей бабулька перасялілася на балкон – бо ў яшчэ адным пакоі жыў пастар ейнай царквы... Толькі-толькі з эўпатарыйскай гаспадыняй мелі бяседу пра розьніцу між канфэсіямі ды сэктамі (“Католікі – яны ж тожа хрысьціяне. А вось егавісты ўсякія – гэта сэкты страшныя!”) – а тут гаспадыня – сьведка Еговы! 8))) І ні разу ня страшная :). Ставілася вельмі добра, размаўляла заўсёды ветліва й крыху вінавата (можа што не падабаецца?..), частавала гарбатай, грэла ваду, была проста шакавана, калі я заплаціў за 3 дні наперад, і за апошнюю ноч узяла палову кошту: “Ну сколько дадіте, всё хорошо...” І ў сваю веру перахрэшчваць не зьбіралася, пару разоў толькі распавяла ненавязьлівыя лекцыі на тэму “хто мы такія й як жывем”. У выніку ўсе засталіся задаволеныя. Што й патрабавалася.
</lj-cut>
Раней можна было б спыніцца ў самім Севастопалі за бясплатна – у мяне там родзічы. Але мала за тое што дзед апошнія гады вельмі хворы, дык цяпер і внучка замуж выйшла, пакуль у бабулі-дзядулі кантуюцца. У госьці завітаў – і зрабіў галоўнае з таго што зьбіраўся зрабіць у адпачынку. Падзячыў дзеду за тое, што я цяпер шмат у чым такі, які я ёсьць. Дзед размаўляць ужо ня можа – але мяне зразумеў. І я яго. Як і 16 год таму. 

Ну добра, паплылі!
dzienn: (Default)
Самае сьмешнае са мной адбылося без усялякага Камэды-клабу і да яго...
Нагуляўшыся-наблукаўшыся чарговы дзень па Эўпаторыі, прыемна стомлены вяртаюся ўвечары дахаты. Цёмна ўжо, нават на цэнтральнай вуліцы, толькі бачныя скрозь дрэвы з кустамі крыху падсьветленыя сьцены ды вокны дамоў, крамаў, бараў... карацей – паўсюдна змрок, прыцішаныя гукі, моцныя пахі ды нязвыклыя расьліны. І раптам бачу на сьцяне здаравенны рэклямны надпіс:
“ГОТИЧЕСКИЕ ГРИБЫ” ... !!! ... )
Да-а, Украіна, сука, вясёлая...
dzienn: (Default)

 

На слова “Беларусь” у мясцовых рэакцыя вельмі прыязная. Што першыя гаспадары, што другія, пачуўшы, што госьці беларускія, адразу пачыналі дзякаваць лёсу :), узгадваць родзічаў і знаёмых зь Беларусі, як яны самі калісьці дзесьці побач праязджалі, ды расхваліваць наагул краіну нашу і наш народ.

Дарэчы, насельніцтва Крыму цудоўна ведае пра жыцьцё ў Беларусі... Тут па тэлеку свабодна ідзе “БеларусьТВ” !!! :В  Натуральна раскатамі грому сярод і так ня вельмі яснага крымскага неба гучаць для іх словы: “Гэта ўсё брэхня ды прапаганда. Каму тэлебачаньне належыць, таго й хваліць”. Адразу пачынаецца народны тэлеграф: “А ты слышал, что ребята говорят? Не всё там так сладко, как нам по телевізору рассказывают!” Але ж шок ад, здавалася б, краху сьветаўспрыманьня праходзіць вельмі хутка. Як толькі замест тэлешоу зьяўляюцца рэальныя людзі з рэальнымі словамі, адразу ў памяці колішняй тэлеаўдыторыі ўсплываюць цікавыя факты: “Так помнішь, когда мы гостілі в Беларусі у такіх-то, оні ж тоже не очень-то довольны былі…”

Безумоўна, там ідуць і зусім іншыя тэлеканалы. І Euronews, і “5 канал”. Але ці цераз тое, што пажылое насельніцтва не цікавіцца чыста інфармацыйнымі каналамі, ці з-за таго што па старой завядзёнцы глядзіць у асноўным ОРТ і, заадно, іншыя расейскамоўныя й прарасейскія праграмы – эфэктыўнасьць аб’ктыўнае інфармацыі для гэтай часткі людзей вельмі малая. Калі яна па тэлевізару. Па аднаму-двум-тром з шматлікіх тэлеканалаў.

Усё ж такі Крым збольшага – расейскі Савецкі Саюз. Даволі моцная настальгія па часах неабсяжнай краіны ды недавер да ўкраінскіх уладаў. Але як нельга Магілёўскую вобласьць запісваць у суцэльны электарат асобы з украінскім прозьвішчам, так і Крым зусім неабавязкова падтрымлівае палітыка з прозьвішчам беларускім. Калі людзі ўзгадваюць, што жывуць у сваёй краіне, хай сабе для многіх зь іх практычна новай, інтарэсы й прыхільнасьці аказваюцца разнастайнымі і па-ўкраінску рознакаляровымі. Бабулька з-пад Севастопалю спадзяецца на Януковіча й кляне алігархаў на чале з Тимошенко :), а пажылая пара з Эўпаторыі сьпіць пад партрэтам Юліі :))) Напэўна галоўнае ў тым партрэце – каляндар, але ж каб былі супраць – знайшлі б іншы.

Праблемаў на Украіне хапае, і адназначна сказаць “нам бы іх праблемы!” не выпадае. Але першае й галоўнае для прыезжых – кошты. А яны практычна на ўсё – меншыя за беларускія! Пэнсіі – па рознаму, бываюць і зусім малыя, а заробкі таксама па рознаму – і сур’ёзна вышэйшыя. Не было б такіх – не паехаў бы на Украіну напрыклад, Кузін з “Альфарадыё”. А цяпер ён там цудоўна пачуваецца, на ўкраінскім Comedy Club-е сядзіць-ухахатываецца. Разам з Валікам Бялькевічам. Яшчэ адзін прыклад беларускай прысутнасьці. :)

Расейскі аналяг праграмы я бачыў толькі нарэзкамі сцэнак, а украінскі глядзеў цалкам некалькі раз, і гляджу. Супэр! І палітычны сьцёб, і нацыянальны гумар, і зьедлівая сатыра. Некалькі прыкладаў (выбачаюся за магчымыя памылкі):

“Как известно, для того чтобы стать певицей, надо переспать с продюссером. Но когда Ирина Могилевская начинала свою карьеру, украинский шоу-биз ещё только зарождался – поэтому она переспала сама с собой...”

“Сэкс в Карпатах. Уявімо картину: Ніч, тысячи зірок, з долини подимаеться туман, одинокі пастух вэдэ стадо овець у горы... І так полроку...

Сэкс у Львові. Уявімо картину: Чудовы австрийскі дом, у просторним покою с высокіми стэнамі, увэшанимі портрэтамі Івана Франка, Сэмэна Пэтлюры та Міхайло Грушэвського, в крэсле-качалке сідит профэсор – голы, загорнуты в жовто-блакитни прапор, – та понад дэсяти раз глядить по відэо, як пройграе сбірна Росіі...

Сэкс у Донэцьку. Уявімо картину: Шахти Донбасу, із забою выходять брудные злые шахтарі, та всэ разом ідуть в кабінэт інжэнэра по тэхнике бэсьпекі...

Сэкс в цягніку Львів – Симфэрополь. Уявімо картину: Пляцкартны вагон, пропахший потом, салом та протухшими яйками. На боковой, ля самого туалэту, едуть студэнті. На одной койке, бэлізну нэ брали, бо нэ мае грошэй. В ночи они тихэнко сопять, жадаючы шоб всэ в вагоне спали. Вэсь вагон жадае шоб вони так думали.


А “Дуэт імэні Чэхова” – трэба бачыць! Хіба што прывяду фрагмэнт з “Мытняў сьвету”:

– Здравствуйте! Американская таможня. Что везёте?

– Не-е, ничего не везу...

– Деньги везёте, драгоценности, золото?

– Не-е-е..., не везу...

– Алкоголь везёте?

– Алкоголь?! Не-ет, и алкоголь не везу...

­– Наркотики?

– Да вы што! И наркотики не везу... Протупил я...

– Иконы?

– И иконы люди везут?!. Ой, я... Как же так... Не-е-ет, ничего не везу...

– Хорошо. Фамилия?

– Лукашенко.

– НЕЛЬЗЯ!!!

А самае сьмешнае са мной адбылося без усялякага Камэды-клабу і да яго...

dzienn: (Default)
Гарадзішка хутчэй спадабаўся, чым наадварот. Мора ёсьць – чаго яшчэ трэба? (напалову жарт) Мора – гэта бязьмежжа, гэта спакой, гэта сіла, гэта націск, гэта перамены, гэта вечнасьць… Мора – гэта здароўе. Вось так вось банальна. Але калі прачынаешся зь незразумелым болем у грудзях, нешта так сьціснула за нач, што цяжка дыхаць, і нішто не дапамагае, і само не праходзіць – але ўсё-ткі кідаешся насустрач магутным марскім хвалям, радасна змагаешся зь імі колькі хвілінаў, выходзіш шчасьлівы на бераг… – і раптам разумееш што па болю й сьледу няма, таё дыханьне гэткае ж свабоднае, як дыханьне самога мора!.. У гэты момант банальнасьць робіцца цудам. А ты – абсалютна шчасьлівым.

Начны хор цыкад на вуліцах паўднёвых гарадоў мяне, праўда, ужо не зьдзіўляе. Ня памятаю як было ў першыя разы, а цяпер слухаю яго як прыемнае тое што й мае быць. А для “навічкоў” уражаньне проста захапляльнае. :)

А яшчэ ж ёсьць вялікае вельмі хітрае сьпляценьне старых вулачак! Вось дзе гуляць і гуляць – з фотаапаратам, пажадана. Як не імкнуліся гомасавецікусы й тут усё папсаваць, нявельмі ў іх атрымалася. Напэўна, зь нейкіх прычын дрэнна стараліся. Якім усё ж карысным бывае правіла “старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць”! Хаця занадта часта на самым галоўным месцы, з боку гледжаньня таго фотаапарату, тарчыць які-небудзь пачварны слуп зь ліхтаром (лепш бы ўжо цёмна было!) ці зьвісаюць пратухшыя сасіскі электрадротаў. Вадаправоднымі трубамі яшчэ ўсе дамы й вуліцы апутаны – дык іх хоць пафарбавалі ў колер дамоў, каб ня так кідаліся ў вочы. Да таго ж яны тонкія. Хаця ўсё роўна перашкаджаюць.

На многіх вуліцах вісяць і іхныя старыя назовы. Прыкольна бачыць што вуліцу Імпэратара Аляксандра ІІІ за саветамі зрабілі вуліцай Леніна. Не зразумела толькі, чаму дагэтуль нармальныя старыя назовы ня вернутыя афіцыйна. Куды прыемней было б шпацыраваць па вуліцы хай табе невядомага генерала зь відавочна беларускім прозьвішчам Кульбіцкі, чым па вуліцы вядомага табе Фрунзэ, таксама меўшага адносіны да Беларусі…:) (Спадзяюся, той Кульбіцкі ня быў аналягам Мураўёва-вешальніка.)
Дарэчы, пра “беларускія” вуліцы – вуліцы Міцкевіча нешта там няма. Хаця дом Міцкевіча ёсьць.
Дарэчы, пра беларускія вуліцы. Хто б наязджаў на вуліцы ўкраінскія, а не прадстаўнік краіны, дзе ў сталіцы ня тое што няма вуліцы Міцкевіча, але й ёсьць пл. Леніна (былая “Незалежнасьці”…) Яшчэ, калі задумацца, вельмі ўразьлівае суседзтва практычна ў адным квартале храмаў трох з паловаю канфэсій (караімскі+юдэйскі, мусульманскія, праваслаўныя). Праўда, калі задумацца – што тут для беларусаў дзіўнага? І ў нас такое спрэс было, і паболей. Але ж, калі задумацца – было

А на слова “Беларусь” у мясцовых рэакцыя вельмі прыязная …
dzienn: (Default)
Наступны дзень пачаўся з жаркага сонца. Ура, значыцца сапраўды да поўдня дабраліся – ідзем на пляж, заадно знаёмімся з горадам, а ня толькі з вуліцай ад вакзалу да мора. Зь першага ж разу надакучыла хадзіць у горад па падземнаму пераходу вакзала, таму вырашыў абыйсьці вакзал, заадно паглядзець што ў гэтай, больш сучаснай частцы места (напрыклад, тут мусяць быць больш выгодныя абменьнікі ;) ). Гэта была мая памылка. Акрамя кучы “Гаспадарчых тавараў”, “Мэблі” ды ўказальніка на каталіцкую царкву (ну вось дзесьці ж тут зусім блізка, 50 мэтраў! – дзе ж яна?!) не знайшлося нічога цікавага. А шлях на пляж заняў больш за 2 гадзіны. А ўжо й пад’есьці пара…
Да мора я такі дарваўся!!! Ужо й пляваць было на заплёваны пляж, дзе адну нагу паставіць няма дзе, а хвалі разьбіваюцца аб разьбіты будынак. Але ж не прайшло й гадзіны, як пачаўся моцны халодны вецер, хмары зноўку наляцелі, і лафа скончылася.
І так было кожнага разу. З раньняга ранку яшчэ халодна пасьля ночы, потым ясна й цёпла – бягом на які-небудзь пляж (не гарадзкі, крый божа), а як толькі дабіраешся да пляжу – налятаюць хмары, зубы танчаць баль, і можа нават дождж паліць! Бяздумны маларухомы адпачынак замяніўся багатай культурнай праграмай, але ж фатаграфаваць яе пры шэрым небе без гульні сьвятла й ценю ўжо зусім і не па-багатаму… Параўнайце :

Надвор’е зьдзеквалася, а сэрвіс вельмі часта непрыемна зьдзіўляў. Адной у падлу задніцу падняць каб прадаць табе марозіва, другім – каб прыняць замову ды прынесьці хутчэй банальныя пяльмені… А там дзе бягуць насустрач з мэню ды ветлівай усьмешкай – засаленыя ды прапаленыя абрусы… Праз прыпынак праходзяць, аказваецца, больш за пятнаццаць аўтобусных маршрутаў – але ў рэальнасьці яны ўсе 8-я. Пытаешся ў аднаго зь іх колькі яшчэ дабірацца да такой-та вуліцы (дзе адно з галоўных турыстычных месцаў) – цябе падвозяць (аказваецца, заставалася ісьці 200 мэтраў – ну фіг зь імі, усё ж такі тут праезд значна таньнейшы за беларускі), і на выхадзе паказваюць адзін напрамак. А вуліца-та ідзе й сюды й туды. І ты паслухмяна тупаеш невядома куды й навошта, хаця патрэбнае месца было ў цябе за сьпіной у 15 мэтрах! Але ўсе рэкорды пабіла спроба набыць той самы маркер, якім трэба ж было коды пісаць. :)) Двойчы заходзіў у спэцыялізаваную канцтавараўскую краму – каб пратарчаць там зь дзесятак хвілінаў пры 2-3 чалавеках чаргі! Першы раз там яшчэ трапілася кліентка, якая нарэшце вырашыла затарыць дзіцёнка ў школку (у раёне 5 верасьня), прычым відавочна адразу на ўвесь навучальны год, і ня толькі на гэты. Але ж пакуль яна выбірала-думала, дзеўка з той крамы ніяк не магла ані сказаць ані паказаць што-небудзь каму іншаму. Толькі гаркала: “Вы што, не відіте, я с человеком занята!” Гэта яшчэ добра, бо заўважыла – а гэта зь ёй здаралася вельмі рэдка, маўчу ўжо пра неахоту. Я ня вытрымаў і зваліў. Каб чамусьці вярнуцца ў іншы дзень (вельмі ўжо маркер быў патрэбны!). Калі я нарэшце прымусіў яе зьвярнуць на мяне ўвагу, яе словамі былі толькі “Нету!” і “Не те!” Ну няўжо столькі маркераў і ніводнага трывалага, каб не сьціраўся? – Нету! Гаў! Увогуле яна з усімі размаўляла (калі такое дзіва здаралася) зь інтанацыяй стомленага фашыста з ачапленьня на апушцы партызанскага лесу – і растраляць іх хочацца, і… хай бы яны патанулі ў багне, тыя партызаны! Нажаль, я бачыў у жыцьці, як прадаўцам бывае абсалютна пофіг, ці набудуць у іх што-небудзь – але каб настолькі выразна дэманстравалася “Валіце ўсе нафіг і ня ўздумайце тут хоць што-небудзь купіць!”..?!
Напрыканцы візыту ў Эўпаторыі маркер я ўсё-ж такі набыў. Праўда, і у тым месцы мне – ветліва – пяць хвілінаў расказвалі й паказвалі што ўсе маркеры ў іх нажаль змываюцца, а раз я ўсё не сыходзіў, дык знайшлі нарэшце: “Вой, да вось жа, гэты мусіць не сьцірацца! Але 7 грывень.” Вой ты дзевачка мая! А хоць бы ўжо й 17… :)

Але ж гарадзішка хутчэй спадабаўся, чым наадварот…
dzienn: (Default)
Ню вось і Євпаторія… На пад’езьдзе да яе, проста ў вагоне, зьявілася бабка з пытаньнем ці ня трэба жытло. Адказ: “Можа быць; што ў Вас і па чым?” – амаль што ўвагнаў яе ў ступар. Нешта пра гатэль “Крым” і 3 баксы з чалавека яна яшчэ змагла зь сябе выдавіць, але пасьля просьбаў ўдакладніць-такі месца й умовы завісла канчаткова. “Летні домік з асобным уваходам” ператварыўся ў “ці вам трэба пакой – ёсьць асобны пакой”, пасьля чаго праграма стамілася выконваць недапушчальныя апэрацыі й ціхенька перазагрузілася ў іншы вагон. Хвілін празь 15 яна матэрыялізавалася зноў, моўчкі праплыла ў суседняе купэ, дзе, напэўна, знайшла-такі сабе кліентаў. Пытаньняў яны мабыць не задавалі, а пагадзіліся нават на дупло ў кіпарысе – канкрэтны зьмест ейных прапановаў так і застаўся невядомым.

Тут жа загаварыла яшчэ адна папутчыца. Ня гледзячы на тое што жытло здавала не яна, а ейны брат, прапановы былі агучаны хутка й падрабязна, нават пазваніла па мабільнаму гаспадарам. Катэдж у пасёлку з тэнісным іменем абыходзіўся ў 5 баксаў. Для вялікай сям’і ці невялікай кампаніі з жаданьнем перш за ўсё валяцца на пляжы а вечарамі трэскаць піва з шашлыкамі прапанова сапраўды добрая. (Потым бачыў той катэдж. Магу прапанаваць.) Але ўлічваючы што “хвілін 20 на аўтобусе” насамрэч апынуліся роўнымі 45 – добра што я не пагадзіўся адразу, а вырашыў паглядзець спачатку што ў горадзе.

А на вакзале адзін з “агентаў” ;) проста ўхапіў валізкі й паташчыў да сябе глядзець кватэру. Калі 4 баксы замест частых 5-ці, і кватэра адразу па другі бок вакзала – ладна, можна й паглядзець. А калі ты згодны магчыма нават на летні домік, а табе даюць вялікі пакой з тэлевізарам у сучаснай кватэры – безумоўна, пагаджаешся. Хай там да мора й паўгадзіны чапаць.

Паўтаруся, Крым сустрэў халоднымі хмарамі. Хаця я пашкадаваў што не сабраўся паплаваць у першы ж вечар – вада вельмі цёплая. Тусавацца на беразе сярод натоўпу палахлівых турыстаў-мерзлякоў мне не пасавала – а вось бы паплаваць сярод тых дваіх, хто адважыўся!.. Усё-ж такі вясёлка, якая на некалькі хвілін бліснула на шчыльна зацягнутым хмарамі небе, паабяцала добры адпачынак.

Наступны дзень пачаўся з жаркага сонца...
dzienn: (Default)
Крым – краіна катоў і сабак! На любой станцыі проста на пэроне вас чакае кот (гэта вы так думаеце), свой пэрсанальны код гэтай станцыі. Дакладней, некаторыя каты маюць сваю ўласную станцыю. На аднаго ката адна станцыя. Ён там галоўны. Можа й яна, котка, – для вас гэта не істотна. Вы прыехалі ў госьці – дык будзьце гасьціннымі! ;)
Безумоўна, вы можаце паехаць далей і без кацінага бласлаўленьня – але не забывайце, што й далей абсалютна паўсюль вас будуць сустракаць каты, коткі і кацяняты. І калі вы не пакорміце ката ў Джанкоі, у рэстарацыі пад Севастопалем вас будзе нахабна даставаць яго сабрат. А калі задобрыце першага – тады й другі будзе вымагаць даніну па добраму, гуляючы, ласкава мяўкаючы й дэманструючы вам сваю прыгажосьць з усіх бакоў абсалютна бясплатна.
З сабакамі тое ж самае. Сабакі паўсюль. Сабакі ходзяць, дзе хацяць, сядзяць дзе хацяць й безумоўна сьпяць дзе хацяць. І хаця сабака як правіла займае больш месца за ката – дрыхні ён хоць на вузкім ажыўленым скрыжаваньні на рынку, усе мусяць акуратненька ціхенька яго абыходзіць. Гэткія царскія звычкі вельмі заразныя й для хатніх сабак турыстаў. Гэта дома яны лічылі сябе элітнай пародай. А тут яны імгненна разумеюць што такое сапраўднае Жыцьцё, Свабоднае. Рознымі хітрыкамі яны вымушаюць гаспадароў ня браць іх з сабой на марскую прагулку, – Вой, сабачку ўкачае! Не сумуй, мы не надоўга. – І як толькі кацер адыходзіць на бясьпечную адлеглась і ўвага гаспадароў пераключаецца на іржавага падводніка, спакойна адпраўляюцца па рэстарацыях. Дабразычліва ігнаруючы тамтэйшых катоў. Каты прыезжым сабакам не давяраюць. Яны імгненна зьнікаюць-праяўляюцца ў самым дальнім кутку рэстарацыі, нібыта ўжо па-за яе межамі, і старанна робяць выгляд што проста зайшлі ў цянёк пачысьціць вушы. Брадзі-брадзі, турыст, – Опанькі, які сабачка! Трэба даць яму чаго, пакуль сам усё ня ўзяў. – Твае гаспадары хутка вернуцца, а мне тут жыць.
Сабака, які сплавіў сваіх гаспадароў на кацеры, можа часова ўратаваць вас ад расплаты за няўплату даніны джанкойскаму кату.
Заўважана, што турысты з сабакамі больш часта бяруць марскія прагулкі на больш доўгі час. Рабеце высновы – калі няма сумленьня.

Ню вось і Евпаторія…
dzienn: (Default)

Паездку ў Крым вельмi ўжо хацелася запiсаць – таму гэты ЖЖ i паўстаў. (шкада што ў рэальным часе не ўдалося падзеi-ўражаньнi апiсваць..) Надалей, спадзяюся, справа не заглохне, будзе яшчэ чаго цiкавага занатаваць, будзе й жаданьне..;)
А пакуль – паехалi!

Цягнік Менск – Эўпаторыя – гэта штосьці… Ледзьве паўзе ад самага пачатку, туалет адзін, вада на гарбату зьявілася пасьля Гомелю (ці Чарнігаву?!), проста пітной так і не было, і ўжо на момант старту бітком набіты сьметнік урачыста ўзвышаўся на сваёй скрыні, засланяючы вакно.
Дзеўка-правадніца пры гэтым толькі дадавала псіхозу ў сітуацыю, завадзілася з кожнага пытаньня пасажыраў. А магла б і супакоіць нэрвы, абярнуць у жарт – дзякуючы ўзросту, лёгка. Тым больш не яна ж, відавочна, у тых праблемах вінаватая. Акрамя сьметніцы…
Мяжу праехалі надзіва спакойна, і туды й назад, і нават беларускія памежнікі былі сама культура й дабразычлівасьць. Ці яны толькі на заходняй мяжы зьверы быдлячыя? {а для каго тады гатэль “Эўропа”?}
“Дніпропетровськ, сука, гіганцкі!” :)) А вакзалу й не заўважыў. Стаіць нейкая шэрая сьценка зь дзьвярыма збоку, відавочна далёка ня ў цэнтры – 5 хвілін пастаяла, й праехалі, як не было. Зато Дняпро праязджаеш доўга й ня раз – прам “мора пачалося”! А галоўным уражаньнем ад места далёкіх родзічаў стаў багамол, што невядома як забраўся быў у вагон. Люблю я гэтую істоту, паўмістычнай любоўю, хоць школа багамола й ня мой стыль.
А вось за Запоріжжем сапраўды “мора”. Гадзіну едзеш па самым беразе, а іншага ня бачыш. Часам толькі, для большай сур’ёзнасьці карціны, недзе ў дымцы далягляду выспы розныя відны. Супэр! 
А аднастайнасьць пэйзажу разбавіла зноў жа правадніца – зборам подпісаў пад тлумачальным допісам пасажыраў пра тое што яны (мы) не куплялі гарбату бо забясьпечаныя сваёй. {І выдзяляць ня трэба, і так страшна ;)}
Перад тым як дабярэмся да мора, трэба ўзгадаць, што на кожнай станцыі быў адін і той жа банк – і паўсюль не працаваў. А інкасатар гэтага банку скіраваў мяне – даволі настойліва, каб я не перадумаў – да таксыста-валютчыка…

Крэпасьць сустрэла хмарамi. Нiфiга сабе адпачынак на поўднi! :Р На паўднёвым беразе – Паўночнага Ледавiтага :)))
А вада – цёплая-цёплая.
Было яшчэ паўгадзiны стаяньня ў Саках. Строга па раскладу – прапускалi цягнiк з Эўпаторыi на Маскву. Але ж за гэты час маглi б самi да Эўпаторыi дабрацца!.. Каб ня думка, што на гэтым самым вакзале калiсьцi бацька час бавiў, зусiм сумна было б.

Крым – краiна катоў i сабак!! :)))

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 10:39 am
Powered by Dreamwidth Studios