dzienn: (Ja. "default")

Ня тое каб такія ўжо выразныя. Але дзьве.
Адна заскачыла з хваста папярэдняга месяцу. Ні разу ня слухаў цалкам, толькі тое што было) Але даволі часта прыгадваў-напяваў.




Пра другую ўчора ўжо быў гатовы тэкст: "Што там In my secrey life, Everybody knows - таму песьняй месяцу хай будуць танцы. З назвы словаў ня выкінеш, але галоўнае што пра танцы."
Але добра што напісаў пра Дзінку а музыку адклаў да сёньня. Трохі пахадзіў з той Дзінкай і зразумеў што ня трэба надумваць. Ува мне ўсёткі гучыць гэтая. І хай ведаюць) (я вось ані слова апроч назвы ня ведаю - і мне гэта не замінае)


Leonard Cohen Everybody Knows


А яшчэ нада мной круціцца кавалачак ...
https://www.dropbox.com/s/o2ddmx0vslfm2th/Au6_5-3.mp3?dl=0


dzienn: (to ja!)

Кастрычнік прайшоў больш пад знакам Ау, але ейная музыка ўжо тут была) (пайду папраўлю старыя пасты, што ўжо можна адчыняць)
А песьняй месяца стала адмыслова дасланая на УмуШ :)
(мантаж ня мой, я за такі месцамі хачу рукі павыдзёргваць)) але пры гэтым зноў вось стаўлю..:) )



dzienn: (Ja. "default")

Нарэшце дабраўся хоць бягом краешкам, бо яшчэ не вызваліўся а нават наадварот. Але хочацца зараз заявіць. Сярэдзіна верасьня а музыка зь ліпеня ня ўказана)

Хаця ў ліпені як у чэрвені не было яўна вызначанай галоўнай музыкі. Не да таго было :) Але памойму вось гэтая фонам нічо так засьвяцілася, прынамсі частая была. У зьвязку зь летнімі Мазгабойкамі, якія тады былі незразумела для чаго й таму настрою іх рабіць не было – але такі адбыліся, і нічо так. А цяпер гэта ўзгадваць і наогул звышканцэптуальна, асабліва ў адным запісу пра музыку гэтых трох месяцаў...

Песьня ліпеня-16: "La camisa negra" (шчэ й сама назва шчыльна да настальгічнасьці зьвязаная з МБ..) )


Download Juanes La Camisa Negra for free from pleer.com

У жніўні песьня-музыка зусім не была канцэптуальнай але вызначылася па ходу месяца неяк проста. Таксама старая песьня, гэтым разам па сапраўднаму), і зьвязаная хіба з Ау - таму што за яна зноў не скажу)))) Хаця зьявіцца гэтая МЛ у заданьнях не раней за 8ю гульню :) (Вось так вось натрапіў у сваёй жа зборцы, слухаў, прыдумаў паставіць у гульню, слухаў шчэ кучу раз – вось вам і музыка месяца :) )

А вось песьня-музыка верасьня абсалютна канкрэтна вызначылася зь першых дзён, з аднаго з самых першых дзён – і гэта той выпадак калі зразумела было што нічога зьмяніцца ня можа, яна галоўнай і застанецца. І прысьвечаная яна канцу бабруйскай Мазгабойні (у маёй асобе, пра што таксама варта б напісаць) - і пачатку новай гульні, новай справы.
Яе я мог бы й назваць-паставіць адразу, але пачакаю камэнтаў - думаю некалькім людзям зусім нескладана яе адгадаць.)
Крыху пазьней дадам :) і можа нават перевод наведеніем) врядлі раньше понедельніка)

P.S. )

dzienn: (Ja. "default")

Месяц вядома даўно скончыўся, а ягоную музыку я так і не пісаў... Непарадак. Яна й не была дакладна ярка выражанай... але нельга пакідаць безь яе, нешта вызначым.

Нядаўна радыё нагадала што часта грала і тады:

Cкачать How Deep Is Your Love на pleer.com

Нармуль на другое месца.
Вышэй мусяць быць гімны Вугоршчыны, Валіі, Ісльяндыі..) Але будзе песьня якую можна назваць: "Як я рады што нарэшце вяртаюся дадому" ;)) А нармальна я яе не назаву й не пакажу :) Пакуль)

*А насамрэч музыка гэтага чэрвеня - сьпевы жаўрукоў і жабак, плёскат вады, шум ветру, і яшчэ пэўныя гукі якія нельга называць.


А я сёньня сарваў першы агурок "вырашчаны вось гэтымі ручкамі", зьеў і вядома ж атрымаў асалоду. !
І кабачкоў ужо 6 нарасло, і безьліч завязалася!
І зь Дзінкай плавалі й ганялі па палях.


ЗША ...

May. 30th, 2016 11:00 pm
dzienn: (Ja. "default")


У траўні не было выразнай сваёй музыкі. Зусім. 6-я Аў новых тэм не прыносіла, 5я бабруйская прайшла аўральна, тыдзень наогул быў выбіты Дзінкай.
Але ў апошні дзень зьявілася нагода даць "прызавое месца" Юлянам).. але нешта стромна зноў даваць, толькі што былі другімі - і "ой баюся" яшчэ будуць)
А на рэшту дня само прычапілася й да ночы ў галаве круціцца.. і падыходзіць.
І бо з учорашняй бабруйскай Мазгабойкі - такой лёгкай добрай, пасьля якой столькі наслухаўся мягка кажучы цёплага добрага... І проста прыпевам канцэптуальным.
Тым больш трэба зразумець што адбываецца )..



dzienn: (Ja. "default")

Месяц найэпічнага "Дортмунд-Лівэрпуль" абавязкова разам з усімі сваімі ваколфутбольнымі дадаткамі, і файнымі і наадварот.
Месяц вольных верхатур!
І рамонтных )
Месяц "100 на Мазгабойцы".

Месяц быццам-бы невыразных на першае месца песень, хоць ты ў прамым сэнсе музыку ветру стаў; хаця "Юляны" харашы)..,
але шчэ ў сярэдзіне месяца вызначанай адной сваёй. Можна задумчиво киўать головой.
слухаць )

На гэтым пакідаю вас ды залажу на рамонтную верхатуру каб нарэшце зь яе зьлезьці :)

dzienn: (Ja. "default")


Палову месяцу здавалася што прыйдзецца рэдагаваць студзень, пакідаць там у спакоі адно Шчасьце, каб спакойна аддаць сакавік Au6-1-1. )
Потым нічога асаблівага не гучала. Потым рознае ўсялякае, напрыклад ўчора Вольскі ў галаве, сёньня ранкам Бі2.
Але ўжо з тыдзень як мне стала зразумела што будзе музыкай месяцу. Тое што абсалютна не падыходзіць назвай і зьместам! Акрамя забаўнае паралелі першага радка з тэмай мараў) Чым падыходзіць?.. Мо пяшчотай сваёй. Хаця й сумам, "невыказальнай загадкавай тугой". І нават да ўчорашняга дня падыходзіць, а ўчора ў нас было 25 сакавіка)
Але вось бывае так, вось гэта — музыка месяцу. З усімі стукамі і ўскрыкамі.

ня гугліце, проста слухайце.

Who will take my dreams away


...) )

dzienn: (Ja. "default")

Нават падрыхтоўка гульні (праўда вялая ў гэтым месяцы) не дапамагала з музыкай месяцу, асабліва на фоне фігпаймічаго астатняга. Але пад канец такі песьня вызначылася. І такія крыху забаўныя паралелі там: увесь месяц час ад часу непакоіць калена, дык усё думаю што зноў можна ў бальніцу заграмець..
І я яе зноў пакуль не пакажу), бо можа на Аў зыграю. Можа загадаю, мо проста зыграю. Такшта нават у фармаце "Au6_N-N" тут не падпішу)

Але ёсьць і другая песьня "Кукрыніксаў", якую можна паказаць. І варта.
А хацелася Ёлку вядома ж.



dzienn: (Ja. "default")

Яшчэ трэба адзначыць The Man who sold the world...

І варта было б памяняць гатовы выбар на раптоўную песьню апошніх дзён — але такі традыцыяналіст я, абраў ужо дык мяняць пашто..) Хаця галоўная прычына ня ў гэтым)

Ітак - першай песьняй студзеня абвяшчаецца
ау-ау-ау..) )

dzienn: (Ja. "default")


Нягледзячы на звышактыўную падрыхтоўку Аўdzienцыі, у сьнежні выразнай яго музыкі доўга не было. Усё з гульні гучала ўжо даўно, было ў намінантах верасьня, ці проста было "не па тэме". А ў апошні момант перад гульнёй зьявілася і пасьля яе стала - проста не магчыма не прызнаць яе песьняй сьнежня —
«Напаі мяне вадой ...»

Паралельна зьявілася й таксама пасьля гульні цудоўна на настрой клалася (аказваецца прам клясычная, а першы раз чую) Poetry in motion — але магутнай плыньню той вады адсунута на Каляды. З маім задавальненьнем, бо настрой у Каляды быў і ёсьць гэткім жа вясёлым. Песенька Калядаў:


Download Johnny Tillotson Poetry in Motion for free


А песьня-музыка году ... )


dzienn: (Ja. "default")


а песьня кастрычніка вызначыла ся шчэ да яго сярэдзіны.
адна з набору юбіляра.

і напрыканцы месяцу падцьвердзілася карцінкай) Я бачу хмары, я бачу неба...)
ўсё ня так уж clear in the world

і ня важна што неяк з выгляду зусім мала па тэме.
іншай тэмы няма.


dzienn: (Ja. "default")


Ўсё той жа час што музыка ня значна.
Ў перадапошні дзень зьявіўся варыянт.
І стаў.

Вось дзе агукнуўся вечар зь Дзеясловам. Боб-Дыланаўскай Blowin' in the Wind у версіі Арцёма Сітнікава — ў музыцы месяца.




Вечная клясыка на новы, свой, лад.
Вось у гэтым нешта ёсьць.

Слова

Jul. 31st, 2015 12:49 pm
dzienn: (Ja. "default")

Не было ў ліпені музыкі месяца. Слухалася рознае выпадкова, даўно знаёмае і новае, нічога "на душу" ня клалася.
А пад самы канец, калі ўжо падумаў што мабыць прыйдзецца абыйсьціся пустым выключэньнем з парадку — раптам пад вечар у галаве ўсплыла песьня й стала нахабна там грацца.
І такі да, яна права, яна падыходзіць. Ды яшчэ й па рознаму й з розных бакоў, і як мае быць для непрыдуманага - месцамі занадта (што не здрово).


скачать на pleer.com

dzienn: (do You really...)

Пакуль там на так званым песенным конкурсе гучыць суцэльная канчыта,

4-я Аўdzienцыя пачынае свой разьбег.

І прапануе зарабіць бонусныя балы.

І песьня траўня даўно вызначаная, але не скажууу) І нумар ейны, як у той раз, не скажу, бо ня ведаю ці буду загадваць ))

14га а 14й ці 16га а 19й чакаю ахвотных пагуляцца падурэць :)

dzienn: (there is Always Hope)

Валішся з ног і філейнай часткі, і хочаш прачнуцца рана — а сядзіш абмяркоўваеш, узгадваеш, радуешся...
А раніцай да цябе прыходзіць сон. Такі казачны што й можа быць толькі чароўным сном. І нешта прыгожае смачнае чароўнае табе адкрываецца... Казка. Шчасьце.

А потым вяртаешся да дому — і тут цябе сустракаюць пацалункамі, лятуць насустрач на злом галавы..)
файна ўладкава Можна жыць. ..)

*а ў назьве музыцы месяца пад зорачкай схаваная 4ка.


dzienn: (Ja. "default")


jalinka_1134

Тры ялінкі ў хаце :) Маленькая мая равесьніца, сасёнка з дачы з прыемнасьцямі й складанай сістэмай супрацьвагаў)), і зусім маленечкая бел-чырвона-белая абмежаванага спец-выпуску :)

IMG_1130

З навагоднімі сыднейскамстэрдамскімі салютамі й іншымі аўдыё-відэа прыгажосьцямі на вялікім экране.

А яшчэ пад Новы год расквітнела на гаўбцы ўсё!
тааа!! )

Добрага вам усім!!!

10-11

Dec. 1st, 2014 01:52 pm
dzienn: (Ja. "default")

А я ж шчэ пра кастрычнік не пісаў.
У кастрычніку некалькі песень гучалі. Індусы працягвалі калбасіцца ўвесь час падрыхтоўкі гульні :) Бі2 апявалі пачатак Мазгабойкі ў "Маім горадзе". Тыдзень ці больш суткамі з галавы не выходзіла Кіно
Хочешь ли ты изменить этот мир,
сможешь ли ты принять как есть,
встать и выйти из ряда вон,
сесть на электрический стул "Электрон"?
..

Але цэльны месяц яны не апісвалі. Самы правільны варыянт знайшоўся ў апошні вечар месяца - і песьняй кастрычніка стала "альтэрнатыўная музыка месяца" )


А лістапад шчэ больш музычны. Індусы зноў жа, са сваёй публічнай прэзэнтацыей нарэшце :) Лайбах засеў Эгэгэй як ;) Крыху больш з Амэрыкай й мініпрыпевам Славеніі. Але ж музыка лістападу - гімн СССР гэта крууута))))
Ноябрь Мумітролеўскі жахнуў... Ня тое каб так уж пад настрой, больш нечаканасьцю й крутасьцю сваёй.. Але Жахнуў.
І Сьвет...

Але хацелася музыкай лістападу прызначаць што гульнявое - як раз з-за відавочнасьці намінацыі і цяжкасьці выбару. А гэты наш внеплановый концерт на кухне... гэта Ух, але нячэсна ставіць песьняй месяцу тое дзе пакуль толькі словы памятаю) Нават калі там можна выбраць словы якія падыходзяць і да цяпер.

І вось толькі калі дайшоў у пісаніне да гэтага моманту, узгадаў, што быў вырашыў абраць музыкай лістападу. Раз вырашыў і не забыў - значыць так і быць, значыць правільна.


Listen or download Push The Sky Away for free on Pleer


dzienn: (Ja. "default")

Доўга ня мог уцяміць, што ж у мяне музыкай месяца. А пад канец дайшло.
Вунь жа яно, прагнозам надвор'я на будучыню рубленым рэчытатывам у сюжэце...

ці вось цалкам )

Тут і прахладна ўрэшце стала)

dzienn: (Ja. "default")

Месяц быў даволі музычным, пазнаёміўся зь некаторымі новымі песьнямі-аўтарамі, зь якімі пазнаёмлю некаторых з вас пазьней :)
А каб што "сваё" і прам пад гэты месяц - цяжка. Навінкі на гэта ня цягнуць.
А вось пад канец месяцу з працы намалявалася музычка, якая засела ў галаве доўгімі бязсоннымі нават пасьля працы начамі.
І падыйшла ж. Усяму гэтаму цягучаму але абнадзейваючаму месяцу добра падыйшла.



Дышу. Хмары пад вокнамі.


І яшчэ даўно добра вядомая песьня паднялася да "немагумаўчаць". На пэрсанальнае другое месца дакладна.


Listen or download Ляпис Трубецкой Воины света for free on Pleer
На агульна-канцэптуальна першае...

dzienn: (Ja. "default")


Песьня траўня мо трохі нечаканая. Але нешта ў гэтым мабыць ёсьць.
Добра што ў Бенькі не бывае нічога бяз гумару, прынамсі тут ён аж блішчыць :) - безь яго б так не падыходзіла.


Listen or download Врозь for free on Pleer

***

А "ліст зь вішнямі" я не пісаў — а сэнсу :)
Хаця з папярэдніх аж дзьве практычна тыя што хацеў вішні атрымаў — Вэрмэера й нават Адкрыты космас ) (Можна паўтараць з варыянтамі ;) )
Намёт трампаўскі "Нішэ 3" як сам сабе так і не набыў, а ўсё паюзаць бяру — так сваго й няма ) Гамак цяпер яшчэ жаданы. Ды тут відавочна самому круціцца трэба.
Лівэрпульскіх прыбамбасаў таксама сам сабе ужо навез. І чэмпіёнства ніхто апроч сябе не падорыць.

Дапамажыце мне лепш.. )

3-4га буду ў Менску.

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:17 am
Powered by Dreamwidth Studios