dzienn: (do You really...)


Даўненька мобаў-апытанак не было. І вось ёсьць. Люблю такое.
Даюць табе некалькі пар чаго-небудзь без абвяшчэньня вайны — і выбірай. І сам тлумач што гэта.
[livejournal.com profile] volka_z_bolkava шчэ па божаскі як ня дзіўна) — усе пары нават зразумелыя :) Хаця й яна ж думаю цудоўна разумее што для мяне як для Блізьняткі выбар часта УХ праблема!) Нам бы ўсяго і паразнастайней!))
дык што? )

І на вашыя магу адказаць.

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

Заарканілі мяне ў флэшмоб, [livejournal.com profile] maggalia. Там трэба пра нейкую абстракцыю рэальна напісаць. Ціпа "Абстракцыя і Я", "Абстракцыя ў жыцьці", "Я абстракцыя" і ўсё такоэ. Ню, я й не супраціўляўся. Калі дзяўчыны пачынаюць ў голас прылюдна разважаць наколькі яны ад разумных эрудыраваных мужыкоў пруцца (да якіх я маю сумленьне сябе залічаць), а потым задаюць мужыку пісаць пра гумар... а я памятаю, што й ад гумару ў мужыках жанчыны пруцца балдзеюць, мне расказвалі...

І вось як пасьля такога ўступу што разумнае пісаць? Што пісаць?
Што жанчын з гумарам люблю й абажаю? З разуменьнем гумару. Панятлівых кароча). Дык што тут пісаць, тут любіць трэба.
Што я ніколі гумарам не карыстаўся ў вышэйпазначаных карысьлівых мэтах?, самі падалі Не павераць жа. А дарма, бо праўда. Ня ўмею я так. Дый ніяк ня ўмею Проста калі чалавек на сваім месцы, калі яму хораша — мне тобіш, — дык ён і пачынае весела сябе паводзіць, магчымасьці для гумару адчыняюцца там недзе нейкія. Некаторым падабаецца.
А як не дык не. Я дарэчы ну ніразу не весельчак сам па сабе. Але бывае прабівае. Больш за тое — першая рэакцыя ў мяне на якія-небудзь размовы пра мяне й гумар: "ня бачылі вы мне вясёлага". Па сапраўднаму... Амаль ніхто тут ня бачыў. Падаецца мне так. Што ўсё ўжо ня так і ніколі ня будзе так.
А было што па вяртаньні з дня народзінаў аднаклясьніка бацька за мяне ўзяўся ўсур'ёз: "Ты што, пьяны??!! Што вы там пілі??" А мы там пілі кампот. Але ж так нам было весела, так нарагаталіся, што з ног валіліся — што сапраўдныя пьяныя й побач не валяліся.
Ну мо й таму я дагэтуль практычна й ня пью — я й без алькаголю ўмею. (Оох, як мы на паступленьні з хлапцамі над абстракцыйным анекдоцікам ржАААААлі..! :) )

Якой там яшчэ канкрэцікі накідаць. Граў у студэнцкім тэатры — мы ж там з абавязковым гумарам-сатырай сцэнкі-спэктаклі рабілі. І КВНшчыкаў гнабілі :) А мяне чамусьці паклікалі ў КВН — але не сраслось. Не разумеў я іхнага гумару)) "Я ж тэатрал, пашто мне спускацца:))" мне ў Бабруйск наогул трэба. Але ў тэатры нашым я толькі граў. Калі "старэйшыя" сыйшлі, тады й сам пісаць-рэжысэраваць пачаў — але тады мы так і ня скончылі, нічога не дарабілі.

А галоўнае ў маіх стасунках з гумарам, я тут з гэтай нагоды падумаў, што:
што гумар у мяне наймацнейшым чынам павязаны з эрудыцыей. Вельмі часта каб зрабіць сказаць сьмешна, дастаткова ўбачыць за што ў размове й атачэньні можна зачапіцца й як гэта павязаць з чым вядомым цікавым у гісторыі-навуцы-ўчорашніх падзеях й чым заўгодна. І вядома ж гэта трэба зрабіць своечасова, імгненна значыць.
Але гэта ўжо пра рэакцыю, пра іншую абстракцыю — каму яе задаць?


dzienn: (bond..)

Задаецца колер, для якога трэба напісаць свае асацыяцыі /Пишем ассоциации на цвет/:
(1) зьвязаную зь дзяцінствам;
(2) зьвязаную з пачуцьцём;
(3) зьвязаную з прыродай;
(4) зьвязаную з кімсьці.

І атрымаў я сіні ад [livejournal.com profile] volka_z_bolkava і аж фіялкавы ад [livejournal.com profile] aucubagold

Чытаць болей - і перевод наведением )

Каму пада́ць? :)

dzienn: (I'm a real alien)

Даюцца 5 краінаў — назваць на іх 5 асацыяцый (ню ці 3, ці 9, як пойдзе)


Мне дасталіся
Малдова, Швецыя, Партугалія, як-звычайна-Кітай, Бразілія

Расказваю: )

Каму візу выпісаць?

dzienn: (bond..)

1. Если бы тебе предложили помочь одному человеку, кто бы это был?
2. Как бы ты назвал своих детей?
3. Какая страна вызывает твое восхищение?
4. Идеальный отпуск для тебя-это...?
5. О каком домашнем животном ты всегда мечтал?

(нарваўся ад Выкі777)

адказваю )
(ну калі раптам хто чаго - напрашвайцеся. Пытаньні могуць быць іншымі)

dzienn: (to ja!)

Першыя 5 чалавек могуць задаць любое пытаньне на любую тэму.
Ну тобіш проста любое, пра сэнс жыцьця ці колер зебры, і мабыць лепш безадраснае.
Гэтым вы падпісваецеся пад умовамі гульні, і ня важна што вы іх ня ведаеце :)

(Можна спачатку заявіць пра жаданьне ўдзельнічаць, а потым задаць пытаньне.)
Калі жадаючых будзе больш чым 5, значыць (дагонім колькасьць да кротнай 5ці і) зробім некалькі заходаў ) як я вырашу.


Первые 5 могут задать любой вопрос на любую тему.
Совершенно любой (хоть про смысл жизни хоть про цвет зебры), и лучше безадресный.
Этим вы подписываетесь под условиями игры, и не важно что вы их не знаете :)

Можно подписаться, а потом уже вопрос задать (всё равно до открытия правил)
Если желающих больше - догоняем число до кратного 5 и делаем несколько заходов на моё усмотрение :)

*камэнты ужо адкрытыя
UPD: условия (заимствованные у [livejournal.com profile] lisnerpa) были такие:
каждый задавший вопрос отвечает на все заданнае :)))
ждёмс ))

dzienn: (нопэрапон)


Шырока вядомая ў вузкiх колах [livejournal.com profile] skygirl вырашыла што мне няма больш чым заняццО як адказваць на чарговы флэшмоб. на гэты раз нейкi безсэнсоўны :)
I яна такi аказалася права! :))) Бо як раз у гэты момант мне сапраўды больш няма чаго рабiць: хiба што цi пьесы пачытаць, цi касэту перапiсаць, цi вось у жужы пабаўбатаць. Ню а што яшчэ на працы рабiць?

Таму тыя хто настолькi ж занятыя й цiкаўныя, могуць даведацца:
Што я ем калi чытаю, каго я апошнi раз таго, i што я пра гэта хачу сказаць )
Працяг ад вас - па жаданьнi :)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:16 am
Powered by Dreamwidth Studios