dzienn: (bond..)


Працягваю нарэшце. Хто прапусьціў ці забыў — усё па цэтліку "Карпати".
Кароткі зьмест папярэдніх сэрый: засос, спальнік, не туды, манастыр, ноч у гатэлі, mission possible, а вада ледзяная.
Пара вылазіць з Бухтовця ды йсьці далей.

Далей – гэта зноў прайсьці вёску Буковэ назад, як прыйшоў ( дарэчы калі прыйшоў, спытаў аднаго дзеда як вёска называецца – ён сказаў "Бухтівэць"…). А там разьвілка бяз маркераў: вузенькая дарожка наверх праз двары, і шырокая ў лес, працяг вясковай вуліцы. Вядома ж па ёй і пайшоў. У доўгі пераход фіг ведае куды :) На мапе – па зялёнаму панкціру налева, да Комарныків, і там не на Манявський (на гэтай мапе не пазначаная, але дарога ёсьць), а начоўка, каб потым на хрыбет Чорткы (на хрыбце ж па ідэе не заначуеш). Дарога маркерамі не пазначаная, але я ня парыўся – раз дарога ёсьць, значыць куды-небудзь прывядзе :) ну хаця б на іншую дарогу, а там і на маршрут. Ан не. Зарубіце сабе на носе – у гарах, у Карпатах усё можа быць зусім ня так :) Сыйшла дарога на нішто, на буралом зь лесапавалам. Ну значыцца трэба перці ў гору. Выйшаў яшчэ на нейку сьцежку, але гэта яшчэ ня самы верх, а ён ужо бачны скрозь дрэвы. Падняўся на самы, на хрэбет – і вуаля! І сьцежка з роднымі пазначкамі, і Такая Прыгажосьць! )


вадапад!

перевод наведением. И что-то я приврал )

UPD: вiдэа адноўленае О:)


Maniava heart


dzienn: (bond..)

Некаторыя адгадкі на мінулыя загадкі.

Засос пад каленкай быў.
Але ён мяне не цікавіў. Наогул настрой быў зусім не вясёлы, як быў апісаны.

Манахі застацца не прапаноўвалі :)

Зь вядзьмедзем разабраліся :)

І пост зьявіўся калі я ў гарах без нэту быў, і крутымі сьцежкамі - доўгімі вакол даліны абыходамі - не карыстаўся, але спусьціўся з тых круч пад вадапад вельмі хутка. Я ж хацеў хутка. Мужык захацеў - мужык зрабіў.

Спусьціцца за 30 секунд )

*ну пёрла мяне, пёрла О:)

dzienn: (bond..)

апошні шанец разгадаць загадку вадапада. Ці з вадападам ўсё ў парадку (а як гэта магчыма??) а выдумка ў чым іншым? :)

прыз будзе рэальным )

перевод наведением и тут и там, но главное загадочное и без перевода понятно, по картинкам. Спустился я там за 30 сек или нет? ;)

dzienn: (Ja. "default")

Выспаўшыся й зарадзіўшы батарэйкі, забаўляў расказамі на кухні гаспадыню, бабулю й Насьцю, ну й зяць часам заходзіў. А пан Мыкола пайшоў зноў у краму, і нешта доўга не вяртаўся, а сыходзіць безь яго няёмка, так я чакаў. А ён вярнуўся й сказаў што знайшоў мне праважатых на Бухтовець, суседі туды йдуць. Разьвіталіся з хатай, павёў да суседзяў. Там маладыя муж Васылій з жонкай ды ейная сястра ды яшчэ нейкі хлопец ішлі па сваіх справах. Мыкола мяне ім перадаў, разьвіталіся, праўда пакуль яны сабраліся й мы пайшлі, па дарозе зноў яго сустрэлі :)
І вось тут нарэшце У нядзелю раніцай, апоўдні, з боку вёскі Манявы ў горы зайшоў...;)


IMG_0339_-



А пайшлі мы вядома ж не па "трасе" праз Бойкы, а тайнымі сьцежкамі :) нармальна так у гору. Спачатку я крыху адставаў – дык яны ж паражняком, а я перагружаны, а потым пакуль яны баўбаталі-адпачывалі з сустрэтымі знаёмымі, я іх сур'ёзна абагнаў і адпачыць пасьпеў пакуль чакаў.
За гэты час і пост той першы тут зьявіўся, няважна што я ў гарах без інтэрнэту.
І як мне маняўцы не намякалі што трэба іхны вадапад абавязкова ўбачыць, я вырашыў ісьці толькі на Бухтівецкі, каб не губляць час на сюды-туды, усё ж у самой Маняве быў, пойдзем у іншыя мясьціны, і колькі там яшчэ да Ярэмчэ чапаць…

Праважатым было насамрэч зусім не туды куды мне, не на Буковэ з вадаспадам :) На адной зь верхніх разьвілак Васіль пайшоў са мной мне дарогу паказваць. Выйшлі на шырачэнну трасу лесавозаў, сказаў што да самага Маняўскага вадападу вядзе, а мне, каб на Бухцівецкі, нырнуў у лес ды вывеў на нябачную з дарогі сьцежку. Растлумачыў што "па ёй і ісьці, гэту паляну з краю абыйсьці, іншую прайсьці" ну й карацей неяк там дайсьці :) (я вядома пад канец паходу личыв що и розмовляти украинскою можу, але ж то не значыць що я всю гуцульскую скороговорку добре розумію) Разьвітаўся й з гэтым, пайшоў у кусты.

Вельмі хутка мне захацелася крычаць "Васііілііій! Васііліій!" ))) Ну кусты й кусты, добра сьцежка ёсьць, а палян ня бачна, адну мабыць даўно прайшоў, а другую… вось калі выйшаў на другую, я ўжо амаль бяз жартаў стаў "Васііілііій!" крычаць :) Адна дарога прама, другая направа вакол паляны, больш нахожаная. Раскінуў я мазгамі ды пайшоў прама. Аказалася правільна, і домікі сталі зьяўляцца, значыць вёска хутка не прападу.І тут я ўбачыў гэта )

Мабыць, што было далей у гэты дзень, даведаецеся ўжо ў іншы раз. Мабыць праз два тыдні :) А то зараз і так многа ўражаньняў трафіку.

перевод есть )
ЗЫ: Соры за "заваленыя гарызонты" - прогi графiкi глючылi й разам з браўзэрам тупiлi

dzienn: (Ja. "default")

Адпачыўшы ў манастыры з паўгадзінкі, пайшоў назад у Маняву. Хаця была там разьвілка - адна дарожка на манастыр а іншая некуды ў горы - але хто яе ведае куды яна прывядзе. Запомніў што зь вёскі ёсьць шлях на Маняўскі вадапад, з дальняга краю, і на Бухцівецкі вадапад, з цэнтру (вунь на мапе лініі каляровыя - то турысцкія маршруты) - так і іду. Потым сказалі што можна было й са скіта, зрабілі ўжо дарогу.

мапа1


А агульны плян паходу ў мяне быў такі: Старт з Манявы, скіт, абодва бліжэйшых вадаспада (сіні і чырвоны подпісы на мапе), потым па гарах на в. Зэлэну (жоўты маршрут), потым далей напоўдзень на Сіняк-Хомяк (можа яшчэ хуценька зьбегаць да Довбушанкі), Жэнецкі вадапад (дзе можна апошні дзень адпачыць-паваляцца), і фініш у Ярэмчы. У нядзелю ранкам, каб хуценька ў Івана-Франкіўск, хуценька на Львів (запомніў час адпраўленьня пары маршрутак), і там яшчэ застанецца гадзіны тры на піва зь сябрамі.

Вырашыў спачатку ісьці на Бухцівецкі, таму што так менш топаць сюды-туды адной дарогай, што жутка не люблю. Не люблю паўтораў! (акрамя паўтораў момантаў спартовых гульняў - і то абавязкова з розных камэр)
І вось іду я па даўжэзнай Маняве й пытаюся ў мясцовых, дзе паварот на Бойкы, зь якіх проста ісьці на Буковэ. А яны ня ведаюць. Ці вісіць дзе схема для турыстаў - ня ведаюць. Хадзем, балтарус! )

коровы ещё будут преследовать )


Перевод как обычно, или можно чего спросіть, коль недостаточно. И что-то как обычно выдумал :)

dzienn: (Ja. "default")


Прыехаў у Івано-Франківськ - і адразу всё стало вокруг голубым і зелёным.



Ехаў я без абратных квіткоў. Бо ня ведаў калі/ці вярнусь. Даехаў да першага пункту, паглядзеў на вакзале расклад, падумаў мазгамі - і ўзяў квіткі назад, але каб ехаць са Львову.
Мой прыватны мабільны апэратар-кансультант даведаўся й перадаў мне як у ІФ знайсьці турыстычную краму (бо інакш дзе ж я спальнік вазьму, а безь яго аднаму мабыць ніяк). Усё проста - з вакзалу маршрутка 32, 10 хвілін да пэўнага адрасу й там пэўная крама. Выйшаў з вакзалу, убачыў 32гі бусік, сеў, паехаў. І тут ідзе Такая Гарная Дівчына з вОООоось тАААакімі вачыма вялікімі вылупленымі, што на майцы намаляваныя... "Хадзем у Карпаты!" І села й едзе са мной. Села праўда цнатліва ззаду на вольныя месцы.
Едзем, едзем, і пытаюся ў водія калі выхадзіць. А ён робіць вочы як на той майцы на той дзеўцы і кажа што я зусім не туды еду. І пасажыры сталі наперабой расказваць што мне абсалютна ў супрацьлеглы бок ехаць. Мдзя, вось вам і прыехаў па наводцы. Хто ж мог падумаць што ў іх вакзал не канцавы прапынак, хоць і стаяў на ім бусік нямала, і ўдакладненьня пра тое не было. Але я тады яшчэ не прыдаў гэтаму значэньня...
Узьнік гораду ІФ. )

карцінкі у асноўным ёсьць спасылкамі на сябе вялікіх (1200х900, манастырскія, што 16:9, большыя)
перевод как обычно основного наведением
ну и как обычно есть что-то одно выдуманное ;)


dzienn: (bond..)

Гэта вядома крута па нашаму абломна працаваць усю суботу перад адпачынкам, а зьязджаць у яго толькі ў пятніцу. Наступную. Калі адпачынак на 2 тыдні. Ну да ладна.
Я пра зборы і ад'езд.

і вось толькі ў гэты раз пачынаецца расказ пра падарожжа й бездарожжа )
У кожнай частцы будзе адна выдумка - ці то па факту, ці па настрою, ці яшчэ чаго. Не абы драбяза якая, досыць сур'ёзна. Можна пагадаць ) За адгадкі будуць падзякі й розныя выдуманыя прызы ))
В каждой серии будет одна выдумка - или в сюжете, или в настроении, или ещё чего придумано, не мелочёвки. Можно поодгадывать :)


Паехалі )

(перевод основного наведением)

dzienn: (Ja. "default")


Эх ви! Офіси - курорти. Життя не нюхали! А я цільну відпустку, цільну відпустку - ранком водоспад, увечорі перевал, то дрови намокли, то худоба в ліс пійшла. Преш як танк, дороги не має, гора втікає. А коли дощ підчас переходу?

kesa




*А тепер львівский дворик, гуцульский сир, італійске віно... І драйв-тест KIA по львівськей бруківці!
А, нє. Драйв-тест KIA, потім гуцульский сир, італійске віно - так тре було написати. ;)


dzienn: (Ja. "default")


У нядзелю хутка пасьвітанку, апоудні, з боку вескі Мянавы ў горы увайшоў малады чалавек нявызначанага ўзросту, хіба за 30. І штось выдавала ў ім беларускаподданага - ці аканьне-дзеканьне, ці філясофская туга ў вачах, ці гербавая эмблема войскаў адмысловага прызначэньня.

Маладога чалавека звалі Дзен. І гэта быў Шлях Дзена.

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:15 am
Powered by Dreamwidth Studios