dzienn: (there is Always Hope)


Дзінка ў чумаданіку

Чамадан задумваўся як ложак для маленькай Дзінкі. Маленькай яна ў яго не хацела. А як падрасла - раптам палюбіла. І даўно ўжо вырасла зь яго, не зьмяшчаецца - але кладзецца й кладзецца.

Дзінка ў чумаданіку

І чым большая Дзінка за чамадан, ужо за чумаданік, тым большая мілата...:)

Дз 2

Nov. 26th, 2016 03:42 pm
dzienn: (Дзінка))


Дзінка, Дзінуля, Дзінуся, Дзінусь, Дзінуэнда,..
Лапа, малая, зайчык,..) Яна ведае ўсе свае імёны. І зразумее новыя.

Дзінка на канапе

Бывае неслух канеш :) Але зь ёй можна дамовіцца. Звычайна, па чалавечы. Падыйсьці, прыабняць, сказаць на вушка пару словаў... І пайсьці разам куды трэба, без ніякіх павадкоў.

Дзінусь на падушцы


Любіць насіцца з парай сябровак-сяброў, але яны часта хутка перадумваюць, ці пачынаюць сварыцца між сабой, ці гаўкаць фігпамічаго. І малое прыбягае да мяне й запрашае скакаць. І мы бяжым, і нам класна.
Калі не нагулялася, ці чамусьці пасьля вячэры, любіць паскакаць на бацьку, прыносіць які паясо,к каб я ім памахаў, а яна яго палявала. А можна проста руку бацькіну пагрызьці :) Скакаць на яе, лавіць, акуратна прыкусваць, рычаць, строіць зь сябе тыгру :) і 220V))

Дзінуля сьпіць яна стамілася)

Люблю.
Любіць.
З Днём нарозінаў!!!



1 11

Oct. 26th, 2016 10:43 pm
dzienn: (Дзінка))

Гэта не пра лістапад каторы месяц, гэта пра Дзінку :)
Ёй сёньня столькі!
А ў мяне няма часу запісаць і даць вам паслухаць усё што яна можа гаварыць :) Толькі частку запісаў, дзе варчыць бухціць) А з таго часу вооой як узбагацілася б фанатэка!) Спадзяюся разграбуся й да 2х годзікаў запішу яшчэ чаго й тады дам паслухаць.
Гэта будзе бомба)) Гэта вам не гаў-гаў ;)


Дзінка буська прыгажунька хітруганка разумнічка чалавечак. Гэта галоўнае.



Але 1 11 гэта яшчэ й лістапад каторы месяц - тады будзе Ау :) Хто ня быў - усім калі ласка!
Будзе ЦІКАВА - праверана.

22

Sep. 26th, 2016 11:45 pm
dzienn: (Дзінка))


Па чалавечых мерках Дзінцы сёньня 22 :)
Але ж дзіцё дзіцём! Дзесь 4 ёй насамрэч чалавечых)
Але Дзень народзінаў, пра дурату пісаць ня будзем. У асноўным яна буся і харошая. І разумная. Малайчынка.

Хадзілі сёньня зь ёй у цэнтар гораду, у двор маёй школы... Потым ля фантану, падбіралі там каштаны класныя. Учора мігам пасябравалася з "пацярашкам" - шчанюком здаецца азіяцкай аўчаркі, што бегаў адзін у ашыйніку - так насіліся, скакалі й мілаваліся нават! О:)

А галоўнае што хачу расказаць - у нас ёсьць свой рытуал. Сам сабой зьявіўся. І НАШ. Дзінка яго гэтак сама "прасякла" як і Дзен.
Калі ўначы выходзім на прагулку - паварочваем за дом (па ходу я кажу: "Даганяй!", і яна семяніць хутчэй), перад тым як ступіць на маленьку трохкутну палянку, Дзінка зноў крыху адстае,.. я захожу ў цэнтар палянкі, спыняюся, паварочваюся... Дзінка стаіць... Я прысядаю ўзмахваю рукамі - і яна ляціць да мяне!
Я магу задумацца-загаварыцца - яна будзе стаяць чакаць пакуль я павярнуся й махну) Я не прымушаю сябе чакаць - тут жа абарочваюся й з замілаваньнем бачу што яна чакае... і ляціць!
:)
Мы пайшлі на вулку. Рытуал чакаем.:)

а перевод наведением)

1,9

Aug. 26th, 2016 12:00 pm
dzienn: (Дзінка))

Не, мы ня ў школу ідзем. Дзінцы год і дзевяць месяцаў :)

перевод наведением
Пастушшы інстынкт у ёй абудзіўся з самага маленства. Ня толькі аббяганьнямі па коле, а й прабежкамі з края ў край вялікай абсалютна новай кампаніі, што расьцягнулася на пераходзе, з затрымкамі каля таго хто адстае. Ды й проста па жыцьці яна пастаянна ўсіх пасе :) Нават у хаце яна будзе за табой хадзіць і нават спаць уляжацца так каб бачыць што дзе робіцца :)
А пару тыдняў таму ў яе праявіўся абаронны інстынкт. Цяпер рэзка выцягнуць у мой бок руку для вас ня пройдзе бясьследна) — надоўга запомніце як гэтая мілашка раптам у голас на вас залае. А ўжо спрабаваць ударыць мяне, нават жартам, нават блізкім проста катэгарычна не рэкамэндую — мігам цапне!

Ню, заадно Дзінка ці то ў партыі зялёных, ці то яры ўласьнік — калі я ламаю сухое гальлё (а ёй не даю)), можа й на мяне рыкнуць і па попе даць))) (мабыць проста пэўныя гукі моцна не падабаюцца дык патрабуе выключыць)

Але я што падумаў... ... + карцінкі! )


dzienn: (Дзінка))


Зганялі зь Дзінкай на рэчку, чарговы раз нагуляліся-наплаваліся.
Нягледзячы на тое што малую апошнім часам жор прабраў - аказваецца талія яшчэ та! :)
А камэру ня браў, таму разьвівайце фантазію :)

перевод наведением)

Дар'і прювет! О:)

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))


Рэдкія паездкі на фазэнду выглядаюць ідэяльнымі - проста па ўраджай :)
Палітыка "кропкавых пасадак" сябе апраўдвае - што пасаджана тое цудоўна вырастае :))
Агуркі смакоцьце!!!! ці я ўжо казаў? І кабачкоў вааааалаааам! Ну мо й казаў, і паўтару, і чо )

ураджай


Фірмовыя аладкі з новага ўраджаю зробленыя й зхамячаныя) А фоткаць іх чаго - яны ў Энцыкляпэдыі беларускай кухні сфотканы іх есьці трэба :)

А пры чым тут Дзінка? А Дзінка заўсёды пры ўсім.

dzienn: (Дзінка))


Чарговы Дзёнь народзінаў. Файна ўладкавалася - штомесяц адзначаць :)
Як красу такую й не адзначыць?)

Дзінка-краса


На выставе мы праўда чэмпіёнамі ня сталі, толькі кандыдатамі ў чэмпіёны - дык тое проста падвучыцца трэба. Але ж яна чэмпіён для ўсіх знаёмых без пытаньняў :)

Dzin-show


Ходзім плаваем на рэчку. Праз год прыехалі першы раз, выйшлі з машыны ў новым месцы: вакол поле шырокае, некалькі дарог-каляін, і сьцежка скрозь кусты да рэчкі. Куды адразу пабегла Дзінка?
Павільна, правільна :)


dzienn: (Дзінка))


Дзінка сабачка. Лапкі-вушкі-носік-хвост. Сябруе з большасьцю сабак, імкнецца павітацца а то й пасябраваць зь незнаёмымі. Умее нават гаўкаць :)

Дзінка — коцік. З катамі таксама трэба знаёміцца. Малейшы шоргат не застаецца бяз пільнай ўвагі. Зьлейшы вораг — пыласос; але яна яго не баіцца — яна зь ім змагаецца, і перамагае. Пацягваецца як котка. І гэткая ж ласкавая.

Дзінка — кароўка. Малака пакуль не дае, але мычыць :)
Гэткім жа чынам Дзінка — курыца) Квохча як мае быць)

Дзінка — хамяк. Набірае смачняшак за шчокі й так ходзіць. Туды ж складваюцца таблеткі якія неахота есьці.

Маленькая Дзінка была цюленік. Выцягвалася ў струнку й ласты па бакох)

А на сьпіне можа спаць толькі чалавек )

11

Oct. 26th, 2015 06:20 pm
dzienn: (fotakot)

(ня блытаць зь лікам Лівэрпуля)

Краса незбагненна (с) )

dzienn: (there is Always Hope)

У завяршэньне гэтых цудоўных дзён Дзінка пабіла рэкорд буйнасьці сустрэчы :) Скакала лізала абдымала нюхала чым цікавым ад бацькі пахне безупынна хвілін 5 пакуль на вуліцу ня выйшлі.

Вось красуня ў сёняшнім узросьце, а то як ж не паказаў (:Краса! )

10

Sep. 26th, 2015 10:18 pm
dzienn: (bond..)

сьвежых плякатных фотак нешта няма, але вунь жа вялікая ўжо дзяўчынка па балоту шастае :)
10 сёньня!
Другі раз ля крамы мяне чакала, з даўнімі сяброўкамі — дзяўчынкамі чалавечымі.
Лааапа... Лю.

Заўтра пайду фарсіць у сваёй цішотцы з профілем "чэгевары" )

dzienn: (fotakot)


Эфэкт мокрых валос

IMG_1822

і другіе водныя прыгоды )
А яшчэ нарэшце ДОЖДЖ!!! Адразу пасьля вяртаньня з рэчкі.
Ну праааавільна - як зорапад, дык нам неба ў хмарках! ) Хаця мо разьвіднеецца :)

dzienn: (orangetime)


проста дыялёг:
- У вас дзяўчынка?
- Дзяўчынка.
- У нас маленькая яшчэ, хутка 5 месяцаў.
- І нам вось ужо 5 месяцаў! )
- Ну ладна, Дзіна, ідзем..
- ААА!!!!)))

выпадак на "сабачай паляне":
- Дзінка, давай гуляць. ... Дзі-іна, ну што ты хочаш? ... Дзіна, Дзіначка, сябры твае ідуць! ... Дзіна, пакаж вочкі. ... Дзінуля, лапачка, хадзем дадому!
- Ой, я ўвесь час думаю што Вы да мяне зьвяртаецеся - мяне Дзіна клічуць.

гісторыйка вакол Дзінкі:
На лаўцы гутараць бабулька-амаль што "одуванчік" й мужык-пьянчужка. Ну, выпімшы, але відавочна ня першы раз, і без заўважных перапынкаў. Бабулька: "... і ён ад**ячыў!" "Ага, адх**чыў", - вяла пагаджаецца пьянтос. Калі мы падыйшлі бліжэй, цікавіцца Дзінкай.
- Ой, дзяўчынка, дык я зараз сваю выведу!
Зьбегаў вывеў. Дарослую круглую яноціху ) (нейкі шпам-бум-шпіц) Зайшла размова пр тое што сабакі бывае розную фігню ў рот ташчаць.
- Не прыбіраюць жа за сабой, нават ступіць бывае няма дзе, тым больш сабака на кожным кроку сваё й чужое знаходзіць, - пачынаю сваю мягкую прапаганду. - Я вунь хоць спецпрыстасон з пакетамі з сабой нашу, хоць за сваёй прыбраць.
- І я пастаянна прыбіраю! - загаманіў пьянтос. - Вядома ж, а як жа! Во пакет з сабой пастаянна нашу! - І такі да, паказвае заціснуты ў кулаку пакецік.

Дзе толькі культуру не сустрэнеш...)



А Дзінцы ўжо шэсьць )

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:17 am
Powered by Dreamwidth Studios