1 11

Oct. 26th, 2016 10:43 pm
dzienn: (Дзінка))

Гэта не пра лістапад каторы месяц, гэта пра Дзінку :)
Ёй сёньня столькі!
А ў мяне няма часу запісаць і даць вам паслухаць усё што яна можа гаварыць :) Толькі частку запісаў, дзе варчыць бухціць) А з таго часу вооой як узбагацілася б фанатэка!) Спадзяюся разграбуся й да 2х годзікаў запішу яшчэ чаго й тады дам паслухаць.
Гэта будзе бомба)) Гэта вам не гаў-гаў ;)


Дзінка буська прыгажунька хітруганка разумнічка чалавечак. Гэта галоўнае.



Але 1 11 гэта яшчэ й лістапад каторы месяц - тады будзе Ау :) Хто ня быў - усім калі ласка!
Будзе ЦІКАВА - праверана.

Ах! - 3

Jul. 28th, 2016 12:30 am
dzienn: (fotakot)

У Бабрабая ё квадракоптэр (ці окта; а ў РС няма). Наздымалі новай Прыгажосьці.

Бабруйск-ваколіцы

і яшчэ пакажу тут пару фотак'для тых хто разумее') )

dzienn: (do You really...)

Ага, хто яшчэ ня ведае наколькі Дзен вычварэнец — сёньня ён спраўляе
Дзень народзінаў з паловай :)

А хто хоча зацаніць наколькі ён вычварэнец што ён і сабе падрыхтаваў —
калі ласка запрашаем ) )

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))



Музычна-мастацкая гульня з агульнай што раз тэмай, скразнымі перакрыжаванымі падказкамі і арыгінальным падыходам. І з прызамі, у тым ліку ад спонсараў!)
Гэтым разам асаблівая весялуха, бо тэма блазны (шуты которые), цырк і "розная дурка". А мастацтва - і музыка і кіно і жывапіс і ...
І ёсьць лёгкія бонусныя заданьні, за якія дадаюць балы на гульне :)

Бягом зьбірайце каманды на вольныя месцы, ці запісвайцесь па аднаму і куды прыстроіць знойдзем. Запіс і ўсё астатняе па кліку на афішы. (калі вас няма ўкантакце - пішыце тут)

+ у карму за рэпост О:)

dzienn: (do You really...)

Пакуль там на так званым песенным конкурсе гучыць суцэльная канчыта,

4-я Аўdzienцыя пачынае свой разьбег.

І прапануе зарабіць бонусныя балы.

І песьня траўня даўно вызначаная, але не скажууу) І нумар ейны, як у той раз, не скажу, бо ня ведаю ці буду загадваць ))

14га а 14й ці 16га а 19й чакаю ахвотных пагуляцца падурэць :)

dzienn: (do You really...)

Купляць "Камсамолку" :)
Але там ня ўсё ;)

усё — тут



dzienn: (do You really...)

Хто любіць і ведае сапраўдную сучасную "клясычную" музыку, хто больш-менш знаёмы з English хаця б са слоўнікам, каму прыемна варушыць мазгамі — вам Сюды!
Файная гульнюшка!: даюцца 3 радкі з адной клясычнай песьні, а 4ты радок, "крыло", па аўтарскай задумцы — зь іншай песьні! (гэта можа быць і палова радка, і 2 радкі, калі пад новую задуму трэба - можна памяняць ці ўставіць знак прыпынку. Паказаны набор песень, адкуль крылы браць) "Крыло" цудоўна кладзецца й па рыфме і па сэнсу да да папярэдніх, сьпяваецца на матыў зададзенай песьні ... І крыху мяняе сэнс! Мала за тое што вы атрымліваеце цікавае спалучэньне 2х вядомых песень — вы атрымліваеце Новую песьню! хай сабе толькі страфу.
Я ў захапленьні. І вам раю.

---
Интереснейшая игра с "классическими" современными песнями! http://maggalia.livejournal.com/338329.html
Даётся 3 строчки из одной песни — а 4тая строчка, "крыло", по авторской задумке из другой песни! Это "крыло" и надо угадать. Оно прекрасно ложится в оригинал по рифме, смыслу и поётся на тот мотив. Но смысл-то всё же меняется — и это УХ!
Набор для поиска показан. Минимальная сообразительность в английском со словарём, общее знакомство с некоторыми песнями, их мелодией (хотя можно и послушать там же) - и открытия чудные вам гарантированы!


dzienn: (I'm a real alien)


Бабруйскія фрэнды (а то й жыхары бліжэйшых краінёў)!
У мяне да вас цікавая прапанова. Што не дурныя - сам бачу У нашым родным горадзе пачынаецца інтэлектуальна-забаўляльная клюбна-баравая гульня "Мазгабойка". У Менску ж ужо на яе месца не хапае
Гэта нешта кшталту аблегчаных ШтоДзеКалі ці штабной СХваткі без кампоў. Гуляюць камандамі. 7 тураў, пытаньні ўсялякія розныя — і на веды і, больш, на здагадку, з карцінкамі і музыкай.

Пачынаем 14.10 21.10 а 19.00 у "АРТіШОКу". Можам працягнуць 22га ў Антыкавярні "13:87"
Так зьбірайцеся, зьбірайце каманды, расказвайце сябрам і суседзям — і прыходзьце!

Падрабязнасьці, дадатковыя пытаньні і рэгістрацыя (адкамэньціць з назвай каманды й колькасьцю чалавек) —
http://vk.com/mozgoboj_bob ці http://odnoklassniki.ru/group/52039317717134
Ну вядома й тут можна пагутарыць).



dzienn: (noperapon)


7 сентября в Воскресенье в 17.00 приглашаем всех желающих на уникальную лекцию и круглый стол на тему взаимосвязи Бога и Президента РФ.

Вы узнаете станет ли наш Президент Владимир Путин богом по благодати, т.е. будет ли он иметь все то же, что и Творец вселенной кроме общения в Его непостижимой сущности. Будет ли ум Владимира Путина получать бесконечное наслаждение через совершенное знание, данное ему Богом? Будет ли он мыслить великими мыслями того Ума, который создал Вселенную, будут ли его чувства преисполнены бесконечной радостью от боговидения, а любовь бесконечно нарастать над силой Святого Духа? Будет ли воля Владимира Владимировича соединена с волей Бога и достигнет непоколебимости в добре? Будет ли национальный лидер России бесконечно познавать бесконечно совершенного Бога, проникая в глубины Божества? Является ли Владимир Путин богом по природе или он только может стать им по благодати? Можно ли поклоняться Владимиру Владимировичу как богу на земле? Какова тайна личных взаимоотношений Владимира Путина и Трансцендентного Творца миров? Верно ли учит о Боге Владимир Путин?

Ответы на эти и многие другие вопросы вы узнаете, посетив нашу лекцию, которуюе проведет основатель общественного движения "Божья Воля" и эксперт в области метафизического путинизма — Дмитрий Энтео. После беседы будет круглый стол на тему роли Владимира Путина в укреплении духовных скреп РФ, где каждый сможет высказать свое мнение.
По окончании мероприятия, каждый желающий сможет сфотографироваться с лектором и получить памятные подарки.

Для первых 300 человек вход свободный, фото и видео съемка разрешена.

Место проведения: Международный Фонд славянской письменности и культуры. г.Москва, м. Третьяковская. Черниговский переулок, дом 9/13, стр. 2. 2 этаж.

Ждем всех кому интересно! 8(985)1746937



блін Схадзіце хто за мяне!! Гэта ж мусіць быць афігіцельна цікава!
У любым выпадку)


dzienn: (BLR)

Рада зьмяніла кіраўніцтва, Януковіч зьбег, "рэгіяналы" застаўшыся без "галавы" думаюць сваёй галавой і галасуюць за зьмены ў Канстытуцыі, былы шэф МУС зьбег, астатнія ў міністэрстве напісалі заяву што "яны з народам"..,
Каманда Украіны заваёўвае Алімпійскае золата.

На гэтым фоне праз гадзіну чакаецца афіцыйнае падцьверджаньне што гэты хмыр сам падпісаў сваю адстаўку.
Хаця каму яна ўжо патрэбная. Фактычна ён зь вечару адставіўся, а праз гадзіну й безь яго яго б адставілі.

Віншую Украіну. Спачуваю Украіне...
Трымайцеся, працуйце, не разбазарце.


Перамога Украіны


dzienn: (do You really...)


Ня мела баба клопату - купіла парася :)

Вось сяджу бягом заканчваю гульнюшку. І каманд шмат зарэгілася, яшчэ й безкамандныя прыйдуць, навічкі гульні, на мяне паглядзець О:)
Дык і яшчэ хто хоча з тутэйшых сяброў - прыходзьце. Пару-тройку месцаў знойдзем. Ці так паглядзець ці пагуляць за каго, дзе месцы вольныя будуць. Нават камандай можна яшчэ запісацца, а то там адна не змагла. Тым больш што двое - ужо каманда.

Для разьмінкі (ці проста так) вам заданьне :)) Вось у тым запісу нешта ня так з музыкай. Што? ;)

dzienn: (I'm a real alien)

Хто ў курсе што такое "Мелатрэк" могуць адразу пераходзіць да фіналу.
Астатнія (мясцовыя) будзьце ў курсе - гульнюшка такая ваколмузычная. Па многіх выходных у менскім бары "Графіці" праходзіць. Мае і многім з вас знаёмыя схватчыкі-мазгабойшчыкі праводзяць (калі хто ня ў курсе й што такое "Мазгабойка".. - ну не зьвяртайце ўвагі :) ) Звычайна Вайл-Кранка-Каця-Дзіма праводзяць.
Каманды па 2-4 чалавекі, некалькі тураў: адгадаць што за песьня хто пяе, адкуль музыка, якія словы прапушчаныя, пазнаць гурт/песьню па апісаньню, разабраць задам наперад ды іншыя "адгадай мэлёдыю"

фінал )

dzienn: (BLR)

Вакол Вільні зь Ляпісамі можна шмат чаго расказаць. І пра квіток, і пра сум-пічаль, і пра "почьему тут фсе рускіе?", і пра рускага, і пра прыколы літоўскай чыгункі...

Але пад час гэткіх украінскіх падзеяў...

можна толькі паказаць сюжэт з канцэрту. Салідарнасьці.




dzienn: (Ja. "default")

Выспаўшыся й зарадзіўшы батарэйкі, забаўляў расказамі на кухні гаспадыню, бабулю й Насьцю, ну й зяць часам заходзіў. А пан Мыкола пайшоў зноў у краму, і нешта доўга не вяртаўся, а сыходзіць безь яго няёмка, так я чакаў. А ён вярнуўся й сказаў што знайшоў мне праважатых на Бухтовець, суседі туды йдуць. Разьвіталіся з хатай, павёў да суседзяў. Там маладыя муж Васылій з жонкай ды ейная сястра ды яшчэ нейкі хлопец ішлі па сваіх справах. Мыкола мяне ім перадаў, разьвіталіся, праўда пакуль яны сабраліся й мы пайшлі, па дарозе зноў яго сустрэлі :)
І вось тут нарэшце У нядзелю раніцай, апоўдні, з боку вёскі Манявы ў горы зайшоў...;)


IMG_0339_-



А пайшлі мы вядома ж не па "трасе" праз Бойкы, а тайнымі сьцежкамі :) нармальна так у гору. Спачатку я крыху адставаў – дык яны ж паражняком, а я перагружаны, а потым пакуль яны баўбаталі-адпачывалі з сустрэтымі знаёмымі, я іх сур'ёзна абагнаў і адпачыць пасьпеў пакуль чакаў.
За гэты час і пост той першы тут зьявіўся, няважна што я ў гарах без інтэрнэту.
І як мне маняўцы не намякалі што трэба іхны вадапад абавязкова ўбачыць, я вырашыў ісьці толькі на Бухтівецкі, каб не губляць час на сюды-туды, усё ж у самой Маняве быў, пойдзем у іншыя мясьціны, і колькі там яшчэ да Ярэмчэ чапаць…

Праважатым было насамрэч зусім не туды куды мне, не на Буковэ з вадаспадам :) На адной зь верхніх разьвілак Васіль пайшоў са мной мне дарогу паказваць. Выйшлі на шырачэнну трасу лесавозаў, сказаў што да самага Маняўскага вадападу вядзе, а мне, каб на Бухцівецкі, нырнуў у лес ды вывеў на нябачную з дарогі сьцежку. Растлумачыў што "па ёй і ісьці, гэту паляну з краю абыйсьці, іншую прайсьці" ну й карацей неяк там дайсьці :) (я вядома пад канец паходу личыв що и розмовляти украинскою можу, але ж то не значыць що я всю гуцульскую скороговорку добре розумію) Разьвітаўся й з гэтым, пайшоў у кусты.

Вельмі хутка мне захацелася крычаць "Васііілііій! Васііліій!" ))) Ну кусты й кусты, добра сьцежка ёсьць, а палян ня бачна, адну мабыць даўно прайшоў, а другую… вось калі выйшаў на другую, я ўжо амаль бяз жартаў стаў "Васііілііій!" крычаць :) Адна дарога прама, другая направа вакол паляны, больш нахожаная. Раскінуў я мазгамі ды пайшоў прама. Аказалася правільна, і домікі сталі зьяўляцца, значыць вёска хутка не прападу.І тут я ўбачыў гэта )

Мабыць, што было далей у гэты дзень, даведаецеся ўжо ў іншы раз. Мабыць праз два тыдні :) А то зараз і так многа ўражаньняў трафіку.

перевод есть )
ЗЫ: Соры за "заваленыя гарызонты" - прогi графiкi глючылi й разам з браўзэрам тупiлi

dzienn: (fotakot)

Хто жадае ў суботу трапіць на "Белы замак" (у Астрашыцкім гарадку)
- можаце сядаць мне на хвост.
Еду да 16:00, калі па праграме пачнуцца бугурты. Пасьля, да 19:00 будуць конныя баі.
Ці застануся яшчэ пазьней - на сярэднявечны тэатр, канцэрт і вагнявое шоу - ня ведаю.
Квіток здаецца 50 букетаў

dzienn: (I'm a real alien)

Нажаль гэта не афіцыйны беларускі збор подпісаў - на паперы, сваёй рукой, з пашпартнымі дадзенымі - але хоць нешта:

http://www.thepetitionsite.com/1/15-days-left-to-save-lives-of-2-young-men-that-are-going-to-be-executed/
ці
http://www.change.org/petitions/the-supreme-court-of-the-republic-of-belarus-please-save-my-son-from-the-death-penalty

Здаецца тут мала каму трэба расказваць што справа мягка кажучы мутная, нармальных доказаў віны гэтых хлапцоў няма, а падазрэньняў у тым што калі яны й вінаватыя, дык толькі як дробныя пешкі - навалам ува ўсіх.
Тым больш аднаго зь іх зьбіраюцца растраляць толькі за маўчаньне.
Тым больш што мы ўжо навучаныя кучай гэткіх "судовых памылак".
Тым больш што мы ведаем кошт нашым сёньняшнім судам.

dzienn: (нопэрапон)

У нядзелю (заўтра тобiш) з 7 да 9 (ранiцы) па "онт" знакамiтая актрыса Тацяна Мархель будзе расказваць i паказваць як гатаваць славутую
каўбасу пальцам пханую! :)



А таксама цудоўна сьпяваць, цiкава распавядаць i сьмешна травiць розныя байкi з жыцьця :)
Напрыклад:


А вось гэтага ў этэры ня будзе ;))


За байкамi не прапусьцiце кухню :) - сапраўды смачна было.

dzienn: (I'm a real alien)

Анёлам, якія дапамагаюць арыштантам, практычна штодня патрэбныя машыны - каб падвозіць перадачы тым хто яшчэ сядзіць, і каб развозіць па дамах тых каго выпускаюць.
Падвоз з раніцы, развоз пад вечар. Вам нават могуць прапанаваць аплаціць бензын, але я б не рэкамэндаваў... (хаця - галоўнае каб хто падвез, а калі ў яго ёсьць магчымасьць і жаданьне ды толькі няма грошай на бензын...)

Кантактныя тэлефоны:
+ 375 29 914 36 18, skype daminik-a - Дамініка,
+ 375 29 762 51 12, skype smatrycenka - Сяргей,
+ 375 25 673 40 75), skype maxim_chernyavsky - Максім,
+ 375 29 648 08 12, +375 29 555 49 41, skype soap___bubble - Насця.

Заезд на Прылукі з боку Глаголева-Жукава, зь дзяржынкі доўга яшчэ заезду ня будзе *

* Дарэчы, мо хто працуе з вадой-сокамі-гігіенай? Чаго мы ўсё па крамах-гіперах закупаем? А можа дзе магчымыя "зьніжкі па серадах"?

** для CX: зараз там Мартаўскі Кот сядзіць. Гэта ён міліцыю выклікаў, калі невядомыя нападалі на людзей.

*** любая дапамога ня будзе лішняй кожны дзень. Яшчэ з 3га многіх ня выпусьцілі. А 13га новыя зьявяцца...

dzienn: (BLR)


хто яшчэ ня ў курсе: у Беларусі забараняецца гуляць па плошчах-вуліцах.







ну И Ы:


да каго яшчэ не даходзіць -
А Мы Выходзім.

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 10:34 am
Powered by Dreamwidth Studios