час ДЗ

Jun. 2nd, 2014 03:18 pm
dzienn: (there is Always Hope)


Дзяніска ведаў калі нараджацца.
Раўнютка пад абед.

Ніхто не запісаў дакладны час майго зьяўленьня, мама запомніла толькі прыкладны — ну бо прама на разнос абеду :)
І вось не прайшло й паўвека як хітрымі ведычнай сілы мэтодыкамі я час удакладніў.

дзыньдзен )

*і дарэчы пра машыну. зь "вішнямі"
мінус віш! )


P.S. А на двары зьявілася і да чаго бы гэта )

І гром грыміць.

dzienn: (to ja!)


Аднойчы раніцай мама прачнулайся й адразу пайшла ў пакой будзіць дзетак. Адчыняе дзьверы Сны Бананана… )
перевод наведением

Заўтра пад вечар (з 19) на беразе пад тэлевышкай :)


dzienn: (to ja!)

едзем далей :)

Мне ішоў пяты год. Я не паехаў у Вугоршчыну з бацькамі, а застаўся ў Бабруйску зь дзедам і бабуляй. Так мне захацелася.
І вось мне ўжо амаль 5. Я прыбягаю са двара дадому, адчыняе радасная бабуля, і прам у дзьвярах мяне агарошвае навіной: “У цебя брацік радзіўся!!!”
Настрой ў мяне рэзка мяняецца на сумны, і я задумваюся ўслых над сваим будучым лёсам:
– Так што, циперь мне нада касички завязываць?!..



Зноў у Балатоністай мясцовасьці:
Прыбягаю я да дому й заяўляю бацькам:
– А я женился! Дзяніска і жанчыны )

перевод наведением, працяг будзе

dzienn: (to ja!)

працягваю

Дзяніска вельмі любіў чытаць. Як толькі навучыўся – стаў чытаць усё запар. Кніжкі на сталах, шыльды на крамах, газэты ў кіёсках, абвесткі на слупах.
Пайшлі яны з мамай і зусім маленькім Максімкай у краму. Малога на калясцы павезьлі. “Стой тут и смотри за Максимкой, пока я в магазин схожу. Никуда не отходи! Понял?” – “канешна Понял чего тут понимать.”
Выходзіць мама з крамы – каляска стаіць, Дзяніскі няма! І на ўваходзе няма, і каля ўваходу няма, і далей няма, і за вуглом… ах ты, *.*.* - ён на тым баку дарогі! Ля стэнда. Газэты чытае!
“Я тебе говорила? Ты обещал следить? Ты почему ушёл?!”
– Так он же спиит!..


Мама на інтэрнатаўскай кухне гатуе, Дзяніска сядзіць побач на лаўцы, засьцеленай паперамі. Вельмі доўга вельмі ціха сядзіць. І раптам падымае галаву й задумліва пытаецца:
А цяпер 'внимание, вопрос' )
перевод наведением , працяг будзе :)

dzienn: (to ja!)

тыдзень застаўся... разьмяшчу тут невялічкую сэрыю запісаў гістарычна-пазнавальных :)
Можа каму дапаможа часткова зразумець "Як я думаю"(с) - адкуль я такі ўзяўся ;))


першая сэрыя гісторый )

(перевод наведением, продолжение следует :) )

dzienn: (Default)



Калі я тупаў па высачэннай – у тры-чатыры маіх роста – мармуровай сьценцы, агароджы нейкай клюмбы, увесь захутаны ў шубейку з шалікам. Я тупаў асьцярожна – мая сьцежка была вузкаю, зправа была клюмба, а зьлева быццам бы пустэча, правал – але зьлева была й надзейная падтрымка. Дзесьці далёка ўнізе й пазадзі – але адтуль, з той туманнай далечыні да мяне цягнуліся родныя рукі. Я слаба разьбіраў, хто зь іх тата, а хто мама, але ведаў што мяне падтрымліваюць і падтрымаюць…
І цудоўна ўсё жыцьцё, кожны раз, калі ўзгадваю гэты момант. Першую карцінку жыцьця.

(аказалася настолькі моцна, што як тут жа пісаць яшчэ што-небудзь?! Хаця й усё наступнае будзе моцным. … Трэба зрабіць паўзу перад тым як пісаць-чытаць далей. )
...

Калі (у нашай вугорскай глушы (Hungaria)) я сядзеў на агульнай кухні, а мама за нашай пліткай і столікам гатавала вячэру. На вялікай кухні толькі мы. Нашае месца каля самага вакна, як здорава. Вечар, чароўныя гукі галубінага варкаваньня, зь цемры ўзьнікаюць яскаркі матылькоў і стукаюцца ў вакно. І мама распавядае, чаму яны ня сьпяць а імкнуцца праляцець скрозь вакно сюды.

Калі дзеда забраў мяне з бальніцы, мы паехалі дадому. Лета. Дома нікога яшчэ не было, і дзеда зварыў мне малочны суп. Вельмі Смачны.

Калі раніцай кожнага Дня Народзінаў мне прыносілі букет бэзу (сирени) (бабуля ці матуля).

Зноў Вугоршчына:
Калі я пасябраваў з салдацікам – працаваў разам зь ім на пошце, ён вучыў мяне касіць траву касой. (У любы момант гатовы пайсьці ў паштальёны :) )

Калі мы цалаваліся з суседзкай дзяўчынкай :)

Калі у нас у ваннай (ужо перасяліліся ў новую нармальную кватэру ў вялікім доме, даволі далёка ад старой гарнізоннай маласямейкі; на 2 паверхі вышэй пасялілася й тая дзяўчынка) жыла рыба-карп. І мы ўжо з брацікам яе гладзілі. І доўга глядзелі як яна маецца ў тазу, калі ванна была патрэбная нам.

Калі за суседнімі дамамі лятаў парашут (нейкі дзядзька катаў на ім сваіх дзяцей, як на паветраным зьмеі), і я бег туды скрозь кукурузнае поле.

Калі мы езьдзілі ў Зялёнку (вёска адразу за Бярэзінай, лічыцца часткай Бабруйску) да бабулінай сястры – а там ужо ля дарогі за дрэвамі-кустамі – буслы. І калі мы сядзелі на краю гароду зь дзедам, ён вучыў мяне рабіць сьвістулькі зь пер’я цыбулі, і глядзелі як за палянкай, на ўскрайку наступнага пасёлку, буслы ходзяць і лятаюць.

Калі перад сном дзеда распавядаў мне пра розныя краіны.

Калі зімовым вечарам тата паказваў, дзе якія сузор’і.

Калі я не паехаў зноў у Вугоршчыну, жыў зь бабуляй і дзедам (мамінымі) - і называў бабулю мамай, а яна мяне сыночкам, а зь дзедам рабiлi зарадку.

Калі мы з бацінай бабуляй паехалі ў Севастопаль. Ехалі скрозь горы па тунэлях. А у дзеда й бабулі севастопальскіх у кватэры велізарны гаўбец (балкон), за якім далёка прасьціралася поле ці камяністыя пагоркі, і мы ў гэтым “дадатковым пакоі” спалі (мне так захацелася). І калі я нарэшце пабачыў мора без другога берагу, і быў шторм, а мы купаліся, нават я, хоць плаваць зусім ня ўмеў. Вялізарныя цёмныя хвалі накатваюць на цябе, швыраюць уверх-уніз, на бераг, ты целепаешся сярод іх на дзядзькіных руках і надзьмутым лябедзіку – і страшна, і класна.

Калi мы з хлопцамi лазiлi па Бабруйскай крэпасьцi…

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 10:38 am
Powered by Dreamwidth Studios