dzienn: (Ja. "default")




Насьця Кот, 15 год, выйшла з хаты ў Сеньніцы 28.08 і дагэтуль не вярнулася.

dzienn: (I'm a real alien)

Анёлам, якія дапамагаюць арыштантам, практычна штодня патрэбныя машыны - каб падвозіць перадачы тым хто яшчэ сядзіць, і каб развозіць па дамах тых каго выпускаюць.
Падвоз з раніцы, развоз пад вечар. Вам нават могуць прапанаваць аплаціць бензын, але я б не рэкамэндаваў... (хаця - галоўнае каб хто падвез, а калі ў яго ёсьць магчымасьць і жаданьне ды толькі няма грошай на бензын...)

Кантактныя тэлефоны:
+ 375 29 914 36 18, skype daminik-a - Дамініка,
+ 375 29 762 51 12, skype smatrycenka - Сяргей,
+ 375 25 673 40 75), skype maxim_chernyavsky - Максім,
+ 375 29 648 08 12, +375 29 555 49 41, skype soap___bubble - Насця.

Заезд на Прылукі з боку Глаголева-Жукава, зь дзяржынкі доўга яшчэ заезду ня будзе *

* Дарэчы, мо хто працуе з вадой-сокамі-гігіенай? Чаго мы ўсё па крамах-гіперах закупаем? А можа дзе магчымыя "зьніжкі па серадах"?

** для CX: зараз там Мартаўскі Кот сядзіць. Гэта ён міліцыю выклікаў, калі невядомыя нападалі на людзей.

*** любая дапамога ня будзе лішняй кожны дзень. Яшчэ з 3га многіх ня выпусьцілі. А 13га новыя зьявяцца...

dzienn: (BLR)

Я разумею што мы бедныя, ужо без бензыну, валюты, алею, цукру, далей толькі горш -
але чытаць што за некалькі тыдняў з усёй Беларусі на дапамогу гаротным японцам сабралі толькі 2 тысячы даляраў было непрыемна, прыкра.., няправільна.
Але ж аказваецца ня так усё проста.
Краіна Дзяржава ў нас усё-ткі непараўнальна больш дэбільная чым людзі, што й ня варта нават лішні раз даказваць.

Вось прачытаў нехта што Чырвоны Крыж зьбірае сродкі на дапамогу японцам, вырашыў дапамагчы хоць якой драбязой: выпісаў сабе з той абвесткі што за банк, якія коды-рахункі, прыйшоў у адно з цэнтральных аддзяленьняў таго Белінвестбанку, азірнуўся - няма нідзе ані слова пра пра-японскую дабрачыннасьць. Дык не бяды, чалавек жа сам усе цыфіркі перапісаў, падыходзіць да апэратаркі:

- Хачу для Японіі грошы пералічыць.
А яму ў адказ:
- У вас есть подтверждающий документ?

Я вас разумею, чалавек таксама залупаў вачыма:

- Які яшчэ дакумент?! Я не пра проста перавод у Японію, дарэчы - гэта дабрачыннасьць, Чырвоны Крыж зьбірае сродкі для Японіі, у вас жа рахунак адкрыты.
- Но нам нужен подтверждающий документ.

- ??!! ***!! ???! (так, вашыя ж словы, зразумела, таму чаго паўтараць)

- По законадательству для перечисления денег юридическому лицу надо предоставить документ, на каком основании вы это делаете.

- ???!!!!??? Які нафіг дакумант тут можа быць??!! Гэта Дабрачыннасьць! Афіцыйна абвешчаная да таго ж. !!!***!!!

- Ну не знаю, законадательство такое... Распечатку с сайта взять, например...


Што робіць чалавек пасьля гэткага? Правільна, мацюкаецца яшчэ раз - але ўжо на разьвітаньне, - і валіць з гэткіх банкаў, з гэткай дзяржавы.

... Ажна 2 тысячы даляраў тым ня менш сабралі!..

*мабыць "запостить веточку сакуры в свой бложик" (с) і тое прынесла б больш карысьці...

dzienn: (I'm an alien)

Беларускі "Чырвоны Крыж" дамовіўся зь японскім і абвесьціў збор сродкаў на дапамогу пацярпелым японцам.
http://redcross.by/news/news22.aspx

разьліковы рахунак БОКК 3015740099012, аддзяленьне № 539 «Белінвестбанк», г. Мінск, код 739 , УНП 100265026, БИК (МФО) 15001739 з пазнакай "Дапамога Японіі"

ня ведаю чаму зьбіраюць толькі грошы, хаця "аддзеньне, коўдры" можна было б нядрэнна сабраць і рэчамі. але пакуль вось так, і лёгіка ўсёткі ёсьць.

dzienn: (I'm an alien)





Тэлефоны японскай амбасады - 203-60-37, 203-44-81.
Калі хто жадае патэлефанаваць са зразумелымі мэтамі - пачакайце трошкі, яны зараз вызначаюцца дзе што як прыймаць. Грашовая дапамога будзе весьцiся праз Чырвоны Крыж. Рэчавая - яшчэ ня вызначылiся.
Ці пачакайце аднаўленьня тут (як будуць гатовыя прыймаць дапамогу - я буду ведаць)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 10:40 am
Powered by Dreamwidth Studios