dzienn: (bond..)

Завёз машынку "ў гаражы" ў майстэрню на праверку. Пастаянна гарыць аварыйная лямпа генератара і напругу ён выдае па мінімальнай норме.
Вазіліся суткі.
Праверылі генератар і сяк і так, вызначылі што ён у парадку.
На ўсялякі выпадак самі набылі яму новую "чакалядку" (за 350 букетаў рублёў), паставілі замест маёй (старую сабе пакінулі), зноў усё праверылі —
усё тое ж, генератар у парадку, чакалядка ў парадку, комп памылку выдае й напругу заніжае. Адлучаеш ад кампа — працуе як мае быць, толькі што лямпачка гарыць. На тым і парашылі, што можна спакойна езьдзіць з адлучаным ад кампа генератарам (а калі жадаеце яшчэ глыбей разабрацца — вось тэлефон Электрыка).

Вніманія вапрос:


[Poll #2004131]

P.S.:
Узялі Нуль.
"У нас такое правіла, мы ж нічога не паправілі"(c). Пры гэтым дэталь замянілі, бясплатна, у залік старой.

dzienn: (Default)

тыцнуць адразу і чытаць пад музыку ;)

Ужо 2 месяцы як у мяне ўжо год ёсьць машына, і як прайшлі 2 гады "ня больш за 70" (гэты знак я так ні разу й не насіў :) ) І ўзрост супаў з другім чыслом у нумары.

Яшчэ год і 3-5 месяцаў назад, калі доўга ня мог выбраць-купіць, я стаў перажываць што так і не набуду нічога )) і моцна перажываў - як жа я езьдзіць буду, я ж пасьля атрыманьня правоў за год паезьдзіў 3 разы, толькі адзін зь іх больш за пару кілямэтраў...
А потым купіў, сеў - і паехаў .



Ужо 200 000 км :) - 14 зь іх мае, па стану на юбілей. Па стану на 2 тыдні таму, як сабраўся напісаць - 202000


ужо больш за 203500 :)

Пра розныя сітуёвіны ціпа самых небясьпечных ці дурацкіх пісаць перадумаў.
А абавязкова хачу зазначыць самаму сабе цікавую рэч:

Я дагэтуль зьдзіўляюся чаму я адразу й нармальна паехаў. Можа гэта "эфект сотай малпы", можа я ўсёткі нармальна вучыўся - але пачуваюся на дарозе спакойна. З самага пачатку. Ня тое каб я там суперпупердрайвэр і тым больш нажаль не тэхнар-рамонтнік - але за сябе на дарозе я спакойны.
На любой дарозе.



І -
машына - мой антыдэпрэсант.
Адзін з найлепшых. Можна нават ня ехаць, а проста сесьці на сваё месца - ужо добра :)


Песьняй лютага ў мяне была Queen - "I'm in love with my car". Насамрэч больш музыкай чым канкрэтна песьняй са сваімі словамі :) Але.. ;)
Дарэчы, дзень народзінаў маёй машынкі - як раз у лютым :)

dzienn: (bond..)

Прыму ў падарунак нямецка-(бела)рускi тэхнiчны слоўнiк :)

Калi хто яшчэ сумняваўся - мыты нам падвышаць ня будуць. (Юрыдычныя асобы застаюцца ... ф там куды iх апусьцiлi)

А вось з коштам палiва - сапраўды задралi!
http://community.livejournal.com/stop_benzin_by/

з дырдыррогамi таксама задралi, але гэта iншая тэма.


Ну й расказвайце пра лепшыя запраўкi, шынамантажы ды iншыя разброд i шатанiе развал-схождение )

Page generated Jul. 21st, 2017 10:37 am
Powered by Dreamwidth Studios