dzienn: (Дзінка))


Дзінка сабачка. Лапкі-вушкі-носік-хвост. Сябруе з большасьцю сабак, імкнецца павітацца а то й пасябраваць зь незнаёмымі. Умее нават гаўкаць :)

Дзінка — коцік. З катамі таксама трэба знаёміцца. Малейшы шоргат не застаецца бяз пільнай ўвагі. Зьлейшы вораг — пыласос; але яна яго не баіцца — яна зь ім змагаецца, і перамагае. Пацягваецца як котка. І гэткая ж ласкавая.

Дзінка — кароўка. Малака пакуль не дае, але мычыць :)
Гэткім жа чынам Дзінка — курыца) Квохча як мае быць)

Дзінка — хамяк. Набірае смачняшак за шчокі й так ходзіць. Туды ж складваюцца таблеткі якія неахота есьці.

Маленькая Дзінка была цюленік. Выцягвалася ў струнку й ласты па бакох)

А на сьпіне можа спаць толькі чалавек )

dzienn: (Ja. "default")

Гэты пост захацеў зьявіцца даўно, мусіў зьявіцца нядаўна, калі дождж ліў двое сутак, і нарэшце зьявіцца зараз бо ва двары пачалі асфальтаваць дарогу й пачаўся дождж кніжку пара аддаваць.
Той выпадак калі ня хочацца капіяваць, а трэба набраць рукамі, колькі б літар не было.



Из всех мест, вверенных ей по работе, Хозяйка дождей больше всего любіт этот город. Чытаць больш... )

Ад гораду Гаспадара вятроў гораду Гаспадыні дажджоў.
(дарэчы трэба зьезьдзіць, там файна.)


5 cm/s

May. 12th, 2016 11:16 am
dzienn: (fotakot)

(столькі справаў што заходжу са спазьненьнем)

Вось так 7га ня здымеш як вішня зацьвіла, 8га ня здымеш - а 10 ўжо чаго здымаць няма...
А шчэ японец..)

зь іншага боку ўсе ведаюць кветку зігакактус. Усе ведаюць кветку, ня ўсе ведаюць што так называецца) - бо называецца "декабрист" і ўсе ведаюць ці здагадваюцца чаму.
звычайна ён выглядае так )

dzienn: (нопэрапон)

Адных з Уваскрашэньнем,
хто ўжо — таго яшчэ раз,
хто не — рэкамэндую.

А як жа на вуліцы сьвяжо!..

дадатак - як вельмі проста не фарбаваць а размалёўваць) )


dzienn: (Ja. "default")

Месяц найэпічнага "Дортмунд-Лівэрпуль" абавязкова разам з усімі сваімі ваколфутбольнымі дадаткамі, і файнымі і наадварот.
Месяц вольных верхатур!
І рамонтных )
Месяц "100 на Мазгабойцы".

Месяц быццам-бы невыразных на першае месца песень, хоць ты ў прамым сэнсе музыку ветру стаў; хаця "Юляны" харашы)..,
але шчэ ў сярэдзіне месяца вызначанай адной сваёй. Можна задумчиво киўать головой.
слухаць )

На гэтым пакідаю вас ды залажу на рамонтную верхатуру каб нарэшце зь яе зьлезьці :)

dzienn: (bond..)

Хацелася напісаць пра Чарнобыль 30 год таму, можна было й праз пару дзён пасьля 26га, у гадавіну паведамленьня (а 20 год таму я выйшаў на свабоду) — але пакуль няма часу.
І пра Дзінкіны 1 і 5 — няма часу.
І пра дачытаную кніжку.
Большасьць часу забірае нават, нажаль, не гульня (Ау), а рамонт.
Тут ня вытрымае душа паэта, тут напіша.

У працэсе чарговага рамонту чарговы раз і цьвёрда зразумеў:
бартэр! )

А песьню месяцу заўтра напішу. Яна даўно гатова.

dzienn: (падыходзь-налятай! :)))


Спадзяюся хтосьці гэта шчэ ня бачыў ))
Адмыслова для вас (ці хто бачыў вельмі мала) вешаю бяз подпісаў :)
3 шадэўры зь безьлічы (разам з калыханкай для дарослых) )
dzienn: (Ja. "default")

прыкладна гэтая карціна

kruhlaja-noc

"Калі ў вас гэткая шызафрэнія як у аўтара"(с) ці калі гэта пытаньне ЧГК) - адкажыце як аўтар назваў карціну :)

dzienn: (orangetime)

А бывае, здаецца што можаш ужо стрымлівацца й не разносіць ноч на шматкі сваім крыкам -
а твая каманда пасьля жудаснага правалу першых хвілін, пасьля абыштошнага цэлага тайму, калі ляціць дома 0:2 а значыць спакойна пралятае, і нават пасьля пачатку варушэньня ўсё роўна тут жа атрымлівае 1-3 а значыць пралёт зараз аформіцца... і толькі невядома што ў табе працягвае нават ня верыць у перамогу - а прагнуць змаганьня, не за вынік дык за годнасьць... і працягвае змагацца каманда... выгрызае па мэтру, па дотыку, па голу...
І ПЕРАМАГАЕ!!!!!!! Неймаверна - бо "тыя ж людзі што ўсё правалілі", і супернік ня кінуў гуляць, застаўся звышмоцным!! Але!!! Нават той хто ўжо быў растраляны сто разоў за непасрэдны ўдзел ува ўсіх трох прапушчаных - забівае наш трэці! І на 91й ужо з 90 твае вырываюць перамогу!!!!

І адзіны хто застаецца спакойным - рулявы тваёй каманды, адзін з самых эмацыйных трэнераў сьвету :)

Малая нездарма рвалася па смачняшкі. Малая заслужыла). Каманда заслужыла!!! І ты заслужыў.
І вось цяпер увесь разбуджаны сьвет можа спакойна спаць :)



dzienn: (fotakot)

дабраўся паказаць што знайшоў вінаватага ў позьняй вясьне.

Памятаеце зусім нядаўна яшчэ сьнег?
Вось хто відавочна вінаваты! )

Вось цяпер вясна й пабегла шпарка. І ўжо быў вясеньні гром з маланкамі!!!
І цёёёёёпла.
Цеплыні вам усім!
Вясны!

-I-

Mar. 27th, 2016 07:01 am
dzienn: (Ja. "default")

Хрыстос уваскрос!
А Вялікая пятніца супала раз з Днём Волі дык і са Зьвеставаньнем — Ух як гэта!
Перадайце бліжняму знак супакою...

Уваскрасайце й нараджайцеся. Свабоднымі.

dzienn: (Ja. "default")


Палову месяцу здавалася што прыйдзецца рэдагаваць студзень, пакідаць там у спакоі адно Шчасьце, каб спакойна аддаць сакавік Au6-1-1. )
Потым нічога асаблівага не гучала. Потым рознае ўсялякае, напрыклад ўчора Вольскі ў галаве, сёньня ранкам Бі2.
Але ўжо з тыдзень як мне стала зразумела што будзе музыкай месяцу. Тое што абсалютна не падыходзіць назвай і зьместам! Акрамя забаўнае паралелі першага радка з тэмай мараў) Чым падыходзіць?.. Мо пяшчотай сваёй. Хаця й сумам, "невыказальнай загадкавай тугой". І нават да ўчорашняга дня падыходзіць, а ўчора ў нас было 25 сакавіка)
Але вось бывае так, вось гэта — музыка месяцу. З усімі стукамі і ўскрыкамі.

ня гугліце, проста слухайце.

Who will take my dreams away


...) )

dzienn: (noperapon)
футбольныя, спартовыя.

Праблема з футбольнымі фанатамі не ў начных крыках "Гол!". Не ў шумных кампашках пад піва па барам і хатам. Не ў тратах на сувэніры й паездкі. Не ў выпадзеньні з жыцьця на дзьве гадзіны штотыдзень і на месяц кожныя два гады.
Праблема ў тым што калі іх каманда ўпэўнена вядзе ў ліку а потым "забывае выйсьці на другі тайм", учорашнія файныя гульцы аказваюцца крываногімі й дурнымі, трэнер-мэсія робіць дурацкія замены, ня гледзячы ні на што нічога не мяняецца і ў выніку каманда прайграе здавалася б даўно спакойна выйграны матч — у фаната рушыцца сьвет, у жуткі мінус правальваецца настрой і ён сапраўды зьнікае з жыцьця на цэлы дзень.

"Калі мы перамагаем, 45 тысяч чалавек са стадыёну прыходзяь дахаты шчасьлівымі. Калі прайграем, яны застаюцца спакойныя, вось толькі пакутуюць іх дамашнія пітомцы
Когда мы побеждаем, 45 тысяч человек со стадиона приходят домой счастливыми. Когда проигрываем, они остаются спокойны, вот только страдают их домашние питомцы" — Жэрар Улье.
dzienn: (Ja. "default")

Нават падрыхтоўка гульні (праўда вялая ў гэтым месяцы) не дапамагала з музыкай месяцу, асабліва на фоне фігпаймічаго астатняга. Але пад канец такі песьня вызначылася. І такія крыху забаўныя паралелі там: увесь месяц час ад часу непакоіць калена, дык усё думаю што зноў можна ў бальніцу заграмець..
І я яе зноў пакуль не пакажу), бо можа на Аў зыграю. Можа загадаю, мо проста зыграю. Такшта нават у фармаце "Au6_N-N" тут не падпішу)

Але ёсьць і другая песьня "Кукрыніксаў", якую можна паказаць. І варта.
А хацелася Ёлку вядома ж.



dzienn: (падыходзь-налятай! :)))


Кароткі зьмест папярэдняй сэрыі:
Па Бабруйску й Менску, па сьпісам удзельнікаў інтэлектуальных гульняў, пракаціліся "лісты шчасьця" ад "НОВого ФОРМАТа ОТДЫХА И РАЗВЛЕЧЕНИЙ! ВЫ ИСПЫТАЕТЕ АЗАРТ КОМАНДНОЙ ИГРЫ!" — па апісалаву 100% клон Мазгабойні (як самай простай па фармту віктарыны), ну мо 90%, праўда ў прыватнай перапісцы оргі расказваюць пра кучу адметнасьцяў.
працяг кароткага зьместу ўчорашняй сэрыі )
Ня буду тут расказваць пра ачэшуіцельные зьвесткі пра оргаў, што на іхных старонках вісяць :) Пяройдзем да сёняшніх навінак, якія мяне дабілі на напісаньне гэтага паста.

Цытата зь менскай групы:
Многие из Вас открыто заявили о своих намерениях, принять участие в первых играх КВИЗ-ВИКТОРИНЫ "МОЗГОВОЙ ШТУРМ" в г. Минске! (...) Мы, с нетерпением, ждём нашей первой встречи с Вами!
Гэта не выпадковыя глюкі, гэткім дзіўным рюзкім языком напісаны ледзь ня кожны запіс.
Вы пойдзеце да такіх оргаў на інтэлектуальную гульню? :)

Ну фінальны цьвік праграмы:здагадаліся чаму няма спасылак на Маскву?) )

Не пішу гэта ЎКантакце каб не забіваць іх раней часу. А раптам пры ўсім дурацкім сьмешна-пампезным падыходзе ў іх нешта атрымаецца? Супраць разумнай канкурэнцыі нічога ня маю. Дый канкурэнцыі ня бачу.
Ну і ў оргах аказваецца ):)

БМБ +++

Feb. 17th, 2016 10:12 pm
dzienn: (падыходзь-налятай! :)))

Можна спаць, трэба рабіць Аўдзенцыю — а я сяджу пераглядаю сьвежыя фоткі бабруйскай Мазгабойкі, чытаю новыя камэнты й флудаперапіску і радуюся жыцьцю..)
Усёткі мы лепшыя :)
Ня ведаю як яно будзе "як што" — але пакуль, і даўно ж, мы адна дружная банда. Адорвы й флегмы, летуценьнікі й дакалупшчыкі, скаўзэры й манкі, бэнээфаўцы й расейцы. Хочацца верыць што так будзе заўсёды.
І хочацца рабіць сваю гульню. Тым больш хочацца, і хутчэй :)






PS: А то тут ціпа канкурэнты намаляваліся!)) "представительство набирающей обороты в г. Москве КВИЗ-ВИКТОРИНЫ "МОЗГОВОЙ ШТУРМ", которая очень положительно зарекомендовала себя среди тех, кто принимал участие на первоначальных этапах." - Гульня на Маскву, Менск і Бабруйск :) Ціпа спадабалася ў Маскве - ніводнай туды спасылкі. Ну й "квиз викторина", ага - "вопросный опросник")

dzienn: (Ja. "default")

Яшчэ трэба адзначыць The Man who sold the world...

І варта было б памяняць гатовы выбар на раптоўную песьню апошніх дзён — але такі традыцыяналіст я, абраў ужо дык мяняць пашто..) Хаця галоўная прычына ня ў гэтым)

Ітак - першай песьняй студзеня абвяшчаецца
ау-ау-ау..) )

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 06:12 am
Powered by Dreamwidth Studios