22

Sep. 26th, 2016 11:45 pm[personal profile] dzienn
dzienn: (Дзінка))


Па чалавечых мерках Дзінцы сёньня 22 :)
Але ж дзіцё дзіцём! Дзесь 4 ёй насамрэч чалавечых)
Але Дзень народзінаў, пра дурату пісаць ня будзем. У асноўным яна буся і харошая. І разумная. Малайчынка.

Хадзілі сёньня зь ёй у цэнтар гораду, у двор маёй школы... Потым ля фантану, падбіралі там каштаны класныя. Учора мігам пасябравалася з "пацярашкам" - шчанюком здаецца азіяцкай аўчаркі, што бегаў адзін у ашыйніку - так насіліся, скакалі й мілаваліся нават! О:)

А галоўнае што хачу расказаць - у нас ёсьць свой рытуал. Сам сабой зьявіўся. І НАШ. Дзінка яго гэтак сама "прасякла" як і Дзен.
Калі ўначы выходзім на прагулку - паварочваем за дом (па ходу я кажу: "Даганяй!", і яна семяніць хутчэй), перад тым як ступіць на маленьку трохкутну палянку, Дзінка зноў крыху адстае,.. я захожу ў цэнтар палянкі, спыняюся, паварочваюся... Дзінка стаіць... Я прысядаю ўзмахваю рукамі - і яна ляціць да мяне!
Я магу задумацца-загаварыцца - яна будзе стаяць чакаць пакуль я павярнуся й махну) Я не прымушаю сябе чакаць - тут жа абарочваюся й з замілаваньнем бачу што яна чакае... і ляціць!
:)
Мы пайшлі на вулку. Рытуал чакаем.:)

а перевод наведением)

Date: 2016-09-27 04:30 am (UTC)From: [identity profile] aucubagold.livejournal.com
класний рітуал:)
Вітаю з народженням!
Page generated Sep. 25th, 2017 06:17 am
Powered by Dreamwidth Studios