dzienn: (Ja. "default")

Нарэшце дабраўся хоць бягом краешкам, бо яшчэ не вызваліўся а нават наадварот. Але хочацца зараз заявіць. Сярэдзіна верасьня а музыка зь ліпеня ня ўказана)

Хаця ў ліпені як у чэрвені не было яўна вызначанай галоўнай музыкі. Не да таго было :) Але памойму вось гэтая фонам нічо так засьвяцілася, прынамсі частая была. У зьвязку зь летнімі Мазгабойкамі, якія тады былі незразумела для чаго й таму настрою іх рабіць не было – але такі адбыліся, і нічо так. А цяпер гэта ўзгадваць і наогул звышканцэптуальна, асабліва ў адным запісу пра музыку гэтых трох месяцаў...

Песьня ліпеня-16: "La camisa negra" (шчэ й сама назва шчыльна да настальгічнасьці зьвязаная з МБ..) )


Download Juanes La Camisa Negra for free from pleer.com

У жніўні песьня-музыка зусім не была канцэптуальнай але вызначылася па ходу месяца неяк проста. Таксама старая песьня, гэтым разам па сапраўднаму), і зьвязаная хіба з Ау - таму што за яна зноў не скажу)))) Хаця зьявіцца гэтая МЛ у заданьнях не раней за 8ю гульню :) (Вось так вось натрапіў у сваёй жа зборцы, слухаў, прыдумаў паставіць у гульню, слухаў шчэ кучу раз – вось вам і музыка месяца :) )

А вось песьня-музыка верасьня абсалютна канкрэтна вызначылася зь першых дзён, з аднаго з самых першых дзён – і гэта той выпадак калі зразумела было што нічога зьмяніцца ня можа, яна галоўнай і застанецца. І прысьвечаная яна канцу бабруйскай Мазгабойні (у маёй асобе, пра што таксама варта б напісаць) - і пачатку новай гульні, новай справы.
Яе я мог бы й назваць-паставіць адразу, але пачакаю камэнтаў - думаю некалькім людзям зусім нескладана яе адгадаць.)
Крыху пазьней дадам :) і можа нават перевод наведеніем) врядлі раньше понедельніка)

Песьня верасьня 2016 - Show must go on !


Date: 2016-09-17 03:46 pm (UTC)From: [identity profile] volka-z-bolkava.livejournal.com
Вось не зьбіралася ж гадаць, бо ты шыфравальная машына,і трэба цябе ад гэтых загадак адвучваць :) Але думаю, што гэтым разам варта не маўчаць.

Першая версія ў мяне была іншая.
Але цяпер я за Высоцкага.

Date: 2016-09-17 09:11 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
"Трэба агучваць усе версіі!" (с))
і Высоцкі бывае розны)
Edited Date: 2016-09-17 09:11 pm (UTC)

Date: 2016-09-17 09:17 pm (UTC)From: [identity profile] volka-z-bolkava.livejournal.com
Не, у бланку мы ж толькі канчатковую пішам, а не ўсе застольныя версіі :ь
А свой гэты адказ я табе ўжо аднойчы адказвала..)

Date: 2016-09-17 09:22 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
Я ня блянк, мне трэба ўсё)

Хіба яна тады не была песьняй месяцу?.. Не яна, гэтым разам усё бліжэй і відавочней)

Date: 2016-09-17 09:34 pm (UTC)From: [identity profile] volka-z-bolkava.livejournal.com
Неа, здаецца, не была.
А мы, значыцца, пакінем правільны адказ іншым гульцам :)
Page generated Sep. 25th, 2017 06:17 am
Powered by Dreamwidth Studios