1,9

Aug. 26th, 2016 12:00 pm[personal profile] dzienn
dzienn: (Дзінка))

Не, мы ня ў школу ідзем. Дзінцы год і дзевяць месяцаў :)

перевод наведением
Пастушшы інстынкт у ёй абудзіўся з самага маленства. Ня толькі аббяганьнямі па коле, а й прабежкамі з края ў край вялікай абсалютна новай кампаніі, што расьцягнулася на пераходзе, з затрымкамі каля таго хто адстае. Ды й проста па жыцьці яна пастаянна ўсіх пасе :) Нават у хаце яна будзе за табой хадзіць і нават спаць уляжацца так каб бачыць што дзе робіцца :)
А пару тыдняў таму ў яе праявіўся абаронны інстынкт. Цяпер рэзка выцягнуць у мой бок руку для вас ня пройдзе бясьследна) — надоўга запомніце як гэтая мілашка раптам у голас на вас залае. А ўжо спрабаваць ударыць мяне, нават жартам, нават блізкім проста катэгарычна не рэкамэндую — мігам цапне!

Ню, заадно Дзінка ці то ў партыі зялёных, ці то яры ўласьнік — калі я ламаю сухое гальлё (а ёй не даю)), можа й на мяне рыкнуць і па попе даць))) (мабыць проста пэўныя гукі моцна не падабаюцца дык патрабуе выключыць)

Але я што падумаў... Вось інстынктамі гэнымі прызвычаіліся ўсё абзываць, і я так спачатку гэта назваў, і нават сюды вам напісаў. І ладна інстынкт пастуха — у шатляндзкай аўчаркі, хай набыты, але сотнямі калі не парай тысяч гадоў. Але адкуль у істоты што дзесяткі тысяч год была вольным воўкам, потым тысячу год пастухом, і апошнія пару соцень год дэкаратыўным элемэнтам інтэр'еру, абаронны інстынкт??
Фігушкі. Гэта ўсьведамленьне што вось гэты чалавек - Мой, і разуменьне што яго трэба абараняць.
Звычайнае чалавечае жаданьне абараняць таго каго любіш.
.

А фотак пакуль ня будзе. А можа з прагулкі чаго й сфоткаю, Дзень Народзінаў усё-ткі, і потым сюды дадам :)



i яшчэ тры відэа роліка :)




From:
Anonymous( )Anonymous This account has disabled anonymous posting.
OpenID( )OpenID You can comment on this post while signed in with an account from many other sites, once you have confirmed your email address. Sign in using OpenID.
User
Account name:
Password:
If you don't have an account you can create one now.
Subject:
HTML doesn't work in the subject.

Message:

 
Notice: This account is set to log the IP addresses of everyone who comments.
Links will be displayed as unclickable URLs to help prevent spam.

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 22nd, 2017 10:37 am
Powered by Dreamwidth Studios