1,9

Aug. 26th, 2016 12:00 pm[personal profile] dzienn
dzienn: (Дзінка))

Не, мы ня ў школу ідзем. Дзінцы год і дзевяць месяцаў :)

перевод наведением
Пастушшы інстынкт у ёй абудзіўся з самага маленства. Ня толькі аббяганьнямі па коле, а й прабежкамі з края ў край вялікай абсалютна новай кампаніі, што расьцягнулася на пераходзе, з затрымкамі каля таго хто адстае. Ды й проста па жыцьці яна пастаянна ўсіх пасе :) Нават у хаце яна будзе за табой хадзіць і нават спаць уляжацца так каб бачыць што дзе робіцца :)
А пару тыдняў таму ў яе праявіўся абаронны інстынкт. Цяпер рэзка выцягнуць у мой бок руку для вас ня пройдзе бясьследна) — надоўга запомніце як гэтая мілашка раптам у голас на вас залае. А ўжо спрабаваць ударыць мяне, нават жартам, нават блізкім проста катэгарычна не рэкамэндую — мігам цапне!

Ню, заадно Дзінка ці то ў партыі зялёных, ці то яры ўласьнік — калі я ламаю сухое гальлё (а ёй не даю)), можа й на мяне рыкнуць і па попе даць))) (мабыць проста пэўныя гукі моцна не падабаюцца дык патрабуе выключыць)

Але я што падумаў... Вось інстынктамі гэнымі прызвычаіліся ўсё абзываць, і я так спачатку гэта назваў, і нават сюды вам напісаў. І ладна інстынкт пастуха — у шатляндзкай аўчаркі, хай набыты, але сотнямі калі не парай тысяч гадоў. Але адкуль у істоты што дзесяткі тысяч год была вольным воўкам, потым тысячу год пастухом, і апошнія пару соцень год дэкаратыўным элемэнтам інтэр'еру, абаронны інстынкт??
Фігушкі. Гэта ўсьведамленьне што вось гэты чалавек - Мой, і разуменьне што яго трэба абараняць.
Звычайнае чалавечае жаданьне абараняць таго каго любіш.
.

А фотак пакуль ня будзе. А можа з прагулкі чаго й сфоткаю, Дзень Народзінаў усё-ткі, і потым сюды дадам :)



i яшчэ тры відэа роліка :)




Date: 2016-08-26 11:43 am (UTC)From: [identity profile] aucubagold.livejournal.com
Вітаю і зичу доброго здоров’я обом:))

Date: 2016-08-27 10:58 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
Такі Дзякі!))

Date: 2016-08-26 01:58 pm (UTC)From: [identity profile] volka-z-bolkava.livejournal.com
Заходзіш тут, заходзіш, чакаеш, калі людзі з прагулкі вернуцца і прыгажосць пакажуць, а іх усё няма і няма..)

Дзінку з дваццаць шостым, цябе - з наяўнасцю такога абаронцы, і вас абодвух - з чым-небудзь харошым. Можна, напрыклад, з апошняй летняй пятніцай :)

Date: 2016-08-27 10:58 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
вось цяпер глядзіце :)

Date: 2016-08-29 08:59 pm (UTC)From: [identity profile] volka-z-bolkava.livejournal.com
А чаму ты кажаш, што іх тры, калі іх чатыры? :)

Date: 2016-08-30 03:10 pm (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
Таму што там пасхалка для цікаўных :)

Date: 2016-08-30 08:17 pm (UTC)From: [identity profile] volka-z-bolkava.livejournal.com
Гэта харашо :)
Што не адмяняе таго, што ты шыфравальная машына і аматар пагуляцца з людзьмі )

Date: 2016-08-29 05:22 am (UTC)From: [identity profile] otchaikaa.livejournal.com
Какая красавица у тебя! Как ты странно дни рождения отмечаешь) Но, любимому существу можно и каждую неделю отмечать и благодарить за ту радость, какую оно приносит!
Знаешь, я вот с тобой полностью согласна на счет инстинкта - он не появляется просто так сам собою, нужно хотя бы какое-то желание к его появлению.
поделюсь своим опытом:
мы теперь дома втроем и во всю учимся новой жизни - я-то с первых моментов дергаюсь, вскакиваю к дочке. Саша со всем желанием начал помогать мне дома, но сон для него - святое! Он раньше в институт будильник не слышал, а я вскакивала и его будила. И вот однажды вечером мы уже задремываем, дочка вроде спит, но как-то не крепко. Саша предложил мне поспать, а за дочку он будет отвечать пока-что (правда сам все переживал - "а я среагирую?", "а я проснусь?".
Конечно же он превратился в мгновение во всеслышащее ухо))) на следующий день рассказывал, что сам от себя такого не ожидал, буд-то какой-то тумблер переключили.
Так что любит тебя твоя животинка, несомненно, от того все возможные инстинкты, которые направлены на оберегание тебя у нее в режиме "max".

Date: 2016-08-29 09:24 am (UTC)From: [identity profile] dzienn.livejournal.com
(і нічога дзіўнага), яны ж жывуць хутчэй, і афіцыйна ўзрост заўсёды пазначаецца ў месяцах)

Тумблер гэта так. Мгновенно влюбился - мгновенно включился!
І заўважаеш драбнюткія перамены настрою, прадказваеш паводзіны, падазраеш хваробы, і ўсе сабачкі адной пароды абсалютна не на одно лицо))

Расьціце разам!!!
а самая прыгожая з гэтых фотка чамусь нярэзкая атрымалася
Edited Date: 2016-08-29 09:26 am (UTC)

Profile

dzienn: (Default)
dzienn

December 2016

S M T W T F S
     1 23
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 21st, 2017 10:33 am
Powered by Dreamwidth Studios