Jul. 15th, 2016

dzienn: (Ja. "default")

Месяц вядома даўно скончыўся, а ягоную музыку я так і не пісаў... Непарадак. Яна й не была дакладна ярка выражанай... але нельга пакідаць безь яе, нешта вызначым.

Нядаўна радыё нагадала што часта грала і тады:

Cкачать How Deep Is Your Love на pleer.com

Нармуль на другое месца.
Вышэй мусяць быць гімны Вугоршчыны, Валіі, Ісльяндыі..) Але будзе песьня якую можна назваць: "Як я рады што нарэшце вяртаюся дадому" ;)) А нармальна я яе не назаву й не пакажу :) Пакуль)

*А насамрэч музыка гэтага чэрвеня - сьпевы жаўрукоў і жабак, плёскат вады, шум ветру, і яшчэ пэўныя гукі якія нельга называць.


А я сёньня сарваў першы агурок "вырашчаны вось гэтымі ручкамі", зьеў і вядома ж атрымаў асалоду. !
І кабачкоў ужо 6 нарасло, і безьліч завязалася!
І зь Дзінкай плавалі й ганялі па палях.


Page generated Jul. 21st, 2017 10:41 am
Powered by Dreamwidth Studios