May. 26th, 2016

dzienn: (Дзінка))


Дзінка сабачка. Лапкі-вушкі-носік-хвост. Сябруе з большасьцю сабак, імкнецца павітацца а то й пасябраваць зь незнаёмымі. Умее нават гаўкаць :)

Дзінка — коцік. З катамі таксама трэба знаёміцца. Малейшы шоргат не застаецца бяз пільнай ўвагі. Зьлейшы вораг — пыласос; але яна яго не баіцца — яна зь ім змагаецца, і перамагае. Пацягваецца як котка. І гэткая ж ласкавая.

Дзінка — кароўка. Малака пакуль не дае, але мычыць :)
Гэткім жа чынам Дзінка — курыца) Квохча як мае быць)

Дзінка — хамяк. Набірае смачняшак за шчокі й так ходзіць. Туды ж складваюцца таблеткі якія неахота есьці.

Маленькая Дзінка была цюленік. Выцягвалася ў струнку й ласты па бакох)

А на сьпіне можа спаць толькі чалавек )

Page generated Sep. 22nd, 2017 02:33 am
Powered by Dreamwidth Studios