Apr. 15th, 2016

dzienn: (orangetime)

А бывае, здаецца што можаш ужо стрымлівацца й не разносіць ноч на шматкі сваім крыкам -
а твая каманда пасьля жудаснага правалу першых хвілін, пасьля абыштошнага цэлага тайму, калі ляціць дома 0:2 а значыць спакойна пралятае, і нават пасьля пачатку варушэньня ўсё роўна тут жа атрымлівае 1-3 а значыць пралёт зараз аформіцца... і толькі невядома што ў табе працягвае нават ня верыць у перамогу - а прагнуць змаганьня, не за вынік дык за годнасьць... і працягвае змагацца каманда... выгрызае па мэтру, па дотыку, па голу...
І ПЕРАМАГАЕ!!!!!!! Неймаверна - бо "тыя ж людзі што ўсё правалілі", і супернік ня кінуў гуляць, застаўся звышмоцным!! Але!!! Нават той хто ўжо быў растраляны сто разоў за непасрэдны ўдзел ува ўсіх трох прапушчаных - забівае наш трэці! І на 91й ужо з 90 твае вырываюць перамогу!!!!

І адзіны хто застаецца спакойным - рулявы тваёй каманды, адзін з самых эмацыйных трэнераў сьвету :)

Малая нездарма рвалася па смачняшкі. Малая заслужыла). Каманда заслужыла!!! І ты заслужыў.
І вось цяпер увесь разбуджаны сьвет можа спакойна спаць :)



Page generated Sep. 22nd, 2017 02:36 am
Powered by Dreamwidth Studios